Не забірай жыцьцё!
2008 06/06

Нямеччына запрашае …23 ліпеня – 4 жніўня ў нямецкім горадзе Бад Лібэнцэль адбудзецца сустрэча, мэтай якой зьяўляецца набыцьцё удзельнікамі ведаў у сфэры міжнароднага рэгуляваньня і мэханізмаў абароны правоў чалавека.

Праграма разьлічана на студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць юрыдычную адукацыю. Выдаткі за пражываньне, харчаваньне ўдзельнікаў падчас правядзеньня летніка, транпартныя выдаткі па тэрыторыі Нямеччыны, зьвязаныя з адукацыйнай праграмай, а таксама квіток Мінск-Бэрлін пакрываюць арганізатары праекту. Складка ўдзельніка летніка – 50 эўра.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонцы http://www.internationalesforum.de , а таксама скантактавацца з арганізатарамі па электроннай пошце summerhrcamp2008@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня 2008 г.

Паводле сайта http://adukacyja.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>