2009 03/06

Нагадаем, пры адмове ў рэгістрацыі Асамблеі НДА 9 красавіка Мін’юст канстатаваў, што “назва АКГА “Асамблея НДА” не адпавядае патрабаваньням заканадаўства, паколькі ня ўтрымлівае ўказаньня на прадмет дзейнасьці ейных сябраў”.

Апроч таго, рэгістравальны ворган адзначыў яшчэ дзьве прычыны, якія нібыта замінаюць легалізацыі Асамблеі.

Першая – устаноўчая дамова аб стварэньні асацыяцыі зьяўляецца несапраўднай, паколькі кіраўнікі арганізацыяў-заснавальнікаў Асамблеі падпісалі яе бяз згоды кіруючых ворганаў сваіх аб’яднаньняў.

Другая – мэты арганізацыяў-заснавальнікаў не супадаюць з статутнымі мэтамі асацыяцыі. У дадзеным выпадку Міністэрства юстыцыі прыводзіць у прыклад грамадзкае аб’яднаньне шматдзетных сем’яў “Сем Я”, якое мае на мэце аказаньне дапамогі шматдзетным сем’ям.

У сваю чаргу, Асамблея НДА імкнецца да пабудовы грамадзянскай супольнасьці. Чыноўнікі рэгістравальнага воргану чамусьці мяркуюць, што гэта супярэчлівыя мэты.

Прадстаўнікі Рабочай групы Асамблеі Сяргей Мацкевіч, Алесь Бяляцкі і Алег Гулак, чые подпісы пазначаныя ў скарзе, просяць Вярхоўны суд прызнаць рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі асацыяцыі НДА неправамерным.

паводле рассылкі belngo.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>