2009 10/06

Адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка падаў скаргу ў пракуратару Беларусі на дзеяньні сьледзтва ў справе ягонага падабароннага.

“Пра якія дакладна дзеяньні гаворыцца ў скарзе, паведаміць не магу, паколькі зьвязаны падпіскай аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва”, — сказаў Радыё Свабода Павал Сапелка.

Нагадаем, справа супроць прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча была заведзеная на пачатку лютага і дагэтуль не завершаная. 2 чэрвеня расьсьледаваньне працягнулі яшчэ на месяц. Прадпрымальніка абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта; між тым за гэтае злачынства ўжо адбыў пакараньне іншы чалавек, а пацярпелы ня мае прэтэнзій да Мікалая Аўтуховіча. З 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку, патрабуючы альбо перадачы справы ў суд, альбо вызваленьня пад падпіску аб нявыезьдзе. За час галадоўкі вязень схуднеў больш як на 25 кіляграмаў.

Крыніца: Радыё «Свабода».

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>