2008 06/06

Аляксандар ПроцкаГомельскія актывісты апазыцыі накіравалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавеку. Сябра Аб’яднанай грамадзянскае партыі Аляксандар Процька й актывіст аргкамітэту руху “За Свабоду” Уладзімер Няпомняшчы зьвярнуліся да даступных міжнародных сродкаў праўнай абароны па знагоды поўнага абмежаваньня іхнага права на мірныя сходы.

Як паведаміў БЕЛАПАН гомельская праваабаронца Леанід Судаленка, 23 красавіка суд Навабеліцкага раёну абласнога цэнтру прыцягнуў Процьку й Няпомняшчага да адміністратыўнай адказнасьці за ўдзел у экскурсыі, прымеркаванай да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, у выглядзе арышту на 10 і 15 сутак. Суд палічыў гэтае мерапрыемства несанкцыянаваным шэсьцем і пікетам.

Нагадаем, 23 сакавіка каля 30 гамяльчанаў прайшліся па горадзе з паветранымі балёнікамі чырвонага й белага колераў, а затым ушанавалі памяць дзеячкі БНР Палуты Бадуновай. Дзевяць удзельнікаў гістарычнай экскурсыі былі пакараныя судом штрафамі й арыштамі. А.Процька й У.Няпомняшчы абскардзілі дадзенае рашэньне ў судах вышэйстаячых інстанцыяў, але іхныя скаргі не былі здаволеныя.

“Нутраныя сродкі праўнай абароны былі вычарпаныя, таму грамадзяне рэалізавалі сваё права на зварот у Камітэт ААН. У скарзе паказана, што міжнародныя праўныя акты, Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека прызнаюць права кожнага на мірныя сходы. У дадзеным выпадку такое права было груба парушаным”, заявіў Л.Судаленка.

(Паведамленьне, рас.)

Гомельские активисты оппозиции направили жалобы в Комитет ООН по правам человека. Член Объединенной гражданской партии Александр Процко и активист оргкомитета движения “За Свободу” Владимир Непомнящих обратились к доступным международным средствам правовой защиты по причине полного ограничения их права на мирные собрания.

Как сообщил БелаПАН гомельский правозащитник Леонид Судаленко, 23 апреля суд Новобелицкого района областного центра привлек Процко и Непомнящих к административной ответственности за участие в экскурсии, приуроченной к 90-летию Белорусской Народной Республики, в виде ареста на 10 и 15 суток. Суд посчитал это мероприятие несанкционированным шествием и пикетом.

Напомним, 23 марта около 30 гомельчан прошлись по городу с шарами красного и белого цветов, а затем почтили память деятеля БНР Полуты Бодуновой. Девять участников исторической экскурсии были наказаны судом штрафами и арестами. А.Процко и В.Непомнящих обжаловали данное решение в судах вышестоящих инстанций, но их жалобы не были удовлетворены.

“Внутренние средства правовой защиты были исчерпаны, поэтому граждане реализовали свое право на обращение в Комитет ООН. В жалобе указано, что международные правовые акты, Всеобщая декларация прав человека признают право каждого на мирные собрания. В данном случае такое право было грубо нарушено”, заявил Л.Судаленко.

З матэрыялаў naviny.
by
Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>