Не забірай жыцьцё!
2009 10/06

Берасьцейскі аблвыканкам у чарговы раз адмовіў у рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Брэсцкая вясна”. Пра гэта “Эўрарадыё” паведаміў кіраўнік ініцыятыўнае групы па стварэньні арганізацыі Ўладзімір Вялічкін. (далей – правапіс першакрыніцы)

Гэтым разам падставай для адмовы названае скасаванне гарантыі на арэнду ўладальнікам памяшкання. Яшчэ за дзень да таго ўладальнік ніякіх прэтэнзіяў не выказваў, паведаміў праваабаронца.

Нагадаю, “Брэсцкая вясна” спрабуе зарэгістравацца са студзеня. Папярэднія дзве адмовы ў рэгістрацыі матываваліся недакладнасцямі статута і непрадастаўленнем пры здачы пакета дакументаў квітка аплаты за размяшчэнне ў газеце аб’явы аб рэгістрацыі.

Крыніца: «Еўрапейскае радыё».

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>