2009 10/06

Праваабаронца Сяргей Гоўша, афармляючы ў спадчыну бацькоўскі дом, накіраваў у Берасьцейскі гіпразем заяву, што хоча атрымаць дакумэнты на беларускай мове. Але ні Берасьцейскі гіпразем, ні Ляхавіцкае, ні Баранавіцкае бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі ня здолелі справіцца з такім пажаданьнем. (далей – правапіс першакрыніцы)

Гіпразем спаслаўся на арт.8 Закона РБ “Про языки в РБ”, які дазваляе дзвюхмоўе. Гіпразем папярэдзіў Гоўшу, што ў выпадку непадпісання ім акта замоўленых работ, пытанне будзе вырашацца ў судовым парадку. Касірка Баранавіцкага БТІ не вярнула пераплачаныя грошы за тое, што сп. Гоўша не пагадзіўся напісаць вяртаемую яму суму пропісам па-расейску.

Сяргей Гоўша вельмі абураны тым, што беларус не можа на сваёй мове размаўляць, не можа на сваёй мове атрымаць дакументы ды і яшчэ пагражаюць. Праваабаронца вырашыў быць прынцыповым да канца і атрымаць дакументы на роднай мове, нават калі давядзецца прайсці праз пракуратуру і суд.

Крыніца: Радыё “Рацыя”.

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>