Не забірай жыцьцё!
2009 10/06

Сябры швэдзкай праваабарончай ініцыятывы Östgruppen заявілі, што падтрымліваюць распачатую ў Беларусі кампанію за адмену артыкула Крымінальнага кодэксу 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гэтую акцыю ініцыявала беларуская Асамблея няўрадавых арганізацыяў.

Праваабаронцы з Östgruppen заклікаюць кіраўніцтва Швэцыі і ЭЗ таксама падтрымаць гэту акцыю.

“Гэты артыкул — грубае парушэньне Канвэнцыі ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах, і таму лідэры Швэцыі ды ЭЗ павінны падтрымаць распачатую ў Беларусі кампанію, а таксама тых мужных беларусаў, якія, нягледзячы на ціск і перасьлед, спрабуюць ствараць у краіне няўрадавыя арганізацыі”, — заявіў лідэр Östgruppen Марцін Угла.

Крыніца: Радыё «Свабода».

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>