2009 10/06

12.55. Судзьдзя Галіна Урбановіч абвясьціла чарговы перапынак да 14-ай гадзіны. Перад гэтым на судовым працэсе вырашаліся фармальнасьці з абавязковым перакладам усіх судовых дзеяньняў на беларускую мову. Такое стаўленьне суду да правоў беларускамоўных удзельнікаў крымінальнай справы можна расцэньваць як станоўчую зьяву ў беларускай судовай практыцы. (далей – правапіс першакрыніцы)

11.55. Пасьля абвешчанага перапынку сюрпрызы у судзе не скончыліся. Пацярпелыя Барыс Хамайда і Ян Таўпыга абвясцілі, што не давяраюць суддзі, бо лічаць, што суддзя нелегітымны, паколькі ў краіне адбыўся канстытуцыйны пераварот і ўлады зараз дзенічаюць не па закону, а па “паняццях”. Суддзя Галіна Урбановіч абвясціла новы перапынак на 30 хвілін.

У Віцебскім абласным судзе, дзе сёння слухаецца крымінальная справа па абвінавачванні праваабаронцы Леаніда Свеціка абвешчаны гадзінны перапынак.

Разгляд крымінальнай справы пачаўся а 10 гадзіне раніцы з нечаканага інцыдэнту. Невядомы малады чалавек разгарнуў плакат з надпісам “КДБ – фашысты” і патлумачыў, што такім чынам выказвае свій пратэст супраць сфальсіфікаванай супрацоўнікамі мясцовага КДБ крымінальнай справы. Пасля гэтага ён пакінуў судовую залу.

Суддзя Галіна Урбановіч выдаліла з залы журналіста Вадзіма Баршчэўскага і Паўла Левінава, спасылаючыся на тое што актывісты празодзяць па справе сведкамі. Гэтая акалічнасць моцна здзівіла іх абоіх, паколькі пра свой статус яны даведаліся толькі пад час судовага працэсу.

Увогуле, сведкамі па справе праходзяць каля трыццаці чалавек. Амаль усе яны – журналісты недзяржаўных СМІ Віцебска і рэгіёна.

Паколькі некаторыя з пацярпелых, а менавіта Барыс Хамайда і Ян Таўпыга, звесткі пра свае асобы паведамілі на беларускай мове, суддзя прапанавала паслугі перакладчыка. Нягледзчы на тое, што ўдзельнікі судовага працэсу адмовіліся ад перакладу на беларускую мову, суддзя Урбановіч абвясціла перапынак.

На судовым працэсе таксама прысутнічаюць праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, што Леаніда Сьвеціка вінавацяць у распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці па ч.1 арт. 130 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: http://www.spring96.org/be/news/28702/.

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>