2009 13/06

У Віцебскім абласным судзе абвешчаны чарговы перапынак. Суддзя Галіна Урбановіч ўзяла тайм-аўт пасьля заявы абвінавачванага Леаніда Сьвеціка. Праваабаронца заявіў хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы і ўвогуле судовага пераследу, паколькі ён лічыць сябе цалкам невінаватым і не зможа зразумець прад’яўленых абвінавачванняў.

Гэтае хадайніцтва было адразу падтрыманае й трыма пацярпелымі па справе, якія адзначылі, што сьледчым трэба шукаць сапраўдных аўтараў ананімных лістоў, а не губляць марна час на безпадстаўнае абвінавачваньне Леаніда Сьвеціка.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які прысутнічае на судовым працэсе паведаміў, што “Леанід Сьвецік, як і многія прысутныя на судзе, не разумее сутнасьці абвінавачваньня й таму ягоныя дзеяньні скіраваныя на спыненьне крымінальнае справы. Увогуле, гэтая справа ў нечым унікальная, паколькі ў беларускай судовай практыцы – рэдкі выпадак, што пацярпелыя таксама патрабуюць спыніць крымінальную справу.”

Паводле: http://www.spring96.org/be/news/28733/

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>