2009 19/06

Ніжэй далучаюцца дакумэнтаваныя прыклады пасьпяховага вырашэньня справаў адносна абароны грамадзянскіх і палітычных правоў у нацыянальнай судовай практыцы Беларусі.

Дадзеныя праваабарончыя справы, ініцыяваныя пацярпелымі актывістамі ды мясцовымі праваабаронцамі, былі даведзеныя да Камітэту па Правах Чалавеку ААН (гл. скаргі ў КПЧ ААН), які прыняў іх да разгляду й зьвярнуўся па тлумачэньні да ўладаў.

Апошнія вырашылі не даводзіць справу да вынясеньня афіцыйных высноваў КПЧ ААН. І паралельна, на стадыі нагляднай судавытворчасьці, пастановамі старшыні ВС Рэспублікі  Беларусі, В.Сукалы, справы былі тэрмінова перагледжаныя на карысьць заяўнікоў. Так адміністратыўныя пакараньні з пацярпелых актывістаў былі зьнятыя на стадыі перапіскі ўладаў з Камітэтам па Правах Чалавеку ААН і толькі таму – не былі даведзены да адпаведнага разгляду ў Камітэце.

Справа Уладзімера Малярчука (г. Вілейка, 2001-2003г.г.)

Скарга У. Малярчука ў КПЧ ААН

Пастанова старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2003г. аб адмене адміністратыўнага пакараньня за ўдзел у несанкцыяваным пікетаваньні.

Справа А. Гатоўчыца (г. Гомель, 2007г.) Праваабронца – Леанід Судаленка.

Пастанова суда Цэнтральнага раёну г.Гомеля аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці журналіста БлаПАН А.Гатоўчыца.

арк.1

арк.1

арк.2

арк.2

арк.3

арк.3

Пастанова старшыні ВС Рэспублікі Беларусь, В. Сукалы

арк.1

арк.1

арк.2

арк.2

———————————————————————————————————————————————-

АДНОСНА НОРМАЎ МІЖНАРОДНАГА ПАКТУ АБ ЭКАНАМІЧНЫХ, САЦЫЯЛЬНЫХ І КУЛЬТУРНЫХ ПРАВАХ  …

Пасьпяховая справа Леаніда Сьвеціка (г. Віцебск)

Прыводзім выніковае станоўчае Рашэньне Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь за № Р-360/2009 “Аб забесьпячэньні роўных правоў грамадзянаў у сфэры працы” з прапанаванымі зьменамі палажэньняў дзейснага заканадаўства. Рашэньне вынесена 17.07.2009 па факце Канстытуцыйнай скаргі ад 11.02.2009 праваабаронцы Леаніда Сьвеціка. Дадатковы інфаматэрыял  па тэме глядзіце тут, а ўся перапіска ў межах адзначанай справы прыведзена тут.

Аляксей Лапіцкі (Жодзіна) камэнтуе:

– Дадзены прыклад звароту й станоўчага рэагаваньня Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь па  міжнародных стандартах у сфэры эканамічных, сацыяльных і культурных правоў ёсьць відавочным прыкладам таго, як Рэспубліка Беларусь і ейныя адпаведныя праўныя інстытуцыі могуць дзейнічаць у тым выпадку, калі міжнародны праўны дакумэнт і абавязкі па ім (найперш – перад грамадзянамі Беларусі) сапраўды прызнаецца ўладамі. Нажаль, дадзеная станоўчая тэндэнцыя не прасочваецца па гэтак жа абавязковаму для выкананьня Беларусьсю, падпісанаму ёй Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (!). Для рэалізацыі дадзенага важнага для грамадзтва дакумэнту ў галіне асноўных правоў і свабодаў чалавека тут пакуль не назіраецца ані належнае палітычнае волі, ані разуменьня неабходнасьці выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавяальніцтвы – у прыватнасьці, па канкрэтных Высновах КПЧ ААН, адрэсаваных кіраўніцтву Беларусі …

___________________________________________________________________________________________

Гомельская справа аб прэвентыўным затрыманьні актывістаў у дзень салідарнасьці з прымусова зьніклымі грамадзянамі

Абласны суд адмяніў штраф актывісту ПКБ

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СРОДКІ ПРАЎНАЙ АБАРОНЫ: пасьпяховыя праваабарончыя справы з нацыянальнай судовай практыкі Беларусі”

  1. Ales` Volny says:

    ТУТ, думаецца, варта зьвярнуць увагу на часовыя тэрміны ды ўжываемыя матывіроўкі.

    Нажаль ні “апэратыўнасьць”, ні разгляд справы з пазыцыяў стандартаў права … не дазваляюць казаць пра эфэктыўнасьць дзеяньняў нацыянальнай судовай сыстэмы, а таксама пра разуменьне ейным вышэйшым кантрольным ворганам прыярытэту міжнародных стандартаў права, зафіксаваных у Міжнародным Пакце аб грамадзняскіх і палітычных правах (МПГіПП).

    У гэтым кантэксьце, вельмі паказальна, што ва ўласных пастановах старшыня ВС (прыклад справы Малярчука) выкарыстоўвае:

    – спасылкі выключна на нутранае заканадаўства – адпаведны Закон “Аб сходах, мітынгах, вулічных шысьцях і пікетаваньні” ад 30.12.1997г. №114-3 (з зьменамі й дапаўненьнямі);

    – ўжывае для абаснаваньня ўласнае матывацыі сваеасаблівую трактоўку палажэньня, у прыватнасьці, тэрміну “пікетаваньне” (у справе Малярчука) …

    Такім чынам, пры гэтым, зусім не выкарыстоўваецца лёгіка права, закладзеная ў адпаведныя міжнародныя стандарты ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, што было б, канешне, надзвычай карысным і важным …

    Аднак, у нашым выпадку, проста знойдзены спосаб перакваліфікацыі абставінаў справы для вывядзеньня разглядаемага ўчынку (пікетаваньня) з-пад дзейнасьці закладзенай у адпаведным нацыянальным Законе нормы, згодна зь якой за падобнае дзеяньне нацыянальным Законам на практыцы прадугледжваецца адміністратыўнае пакараньне (!?).

    Пры гэтым, відавочна, абмежавальны характар нацыянальнае нормы і ўжываемыя звычайна ў судовае практыцы матывацыі, як бы, проста абыходзяцца. У выніку ім не даецца належнай праўнай ацэнкі з пункту гледжаньня адпаведнасьці тым міжнародным стандартам права (арт. 19 і арт. 21 МПГіПП), на якіх павінна грунтавацца, як нацыянальная заканадаўчая база, гэтак і адпаведная судовая практыка ў гэтае сфэры …

    Менавіта гэтыя абставіны, відавочна, значна зьмяншаюць практычную, прэцэдэнтную вартасьць падобных пастановаў ВС Рэспублікі Беларусь для нацыянальнае судавытворчае практыкі, а таксама не спрыяюць у распашырэньні ступеняў свабоды адносна рэалізацыі права на мірныя сходы й свабодны распаўсюд інфармацыі …

    P/S
    Камэнтар тычыцца пыведзенай справы У.Малярчука …

    AV

  2. Pingback: Димон 69

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>