Не забірай жыцьцё!
2008 07/06

Праваабаронца зь Віцебску, Леанід Сьвецік (Беларусь)У абласную управу КДБ па Віцебскай вобласьці сёньня былі выкліканыя на допыт рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан і праваабаронца Леанід Сьвецік. Падрабязнасьцяў яны не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.
Для Леаніда Сьвеціка гэта ўжо другі допыт у КДБ. Першы адбыўся 23 траўня пасьля ператрусу ў ягонай кватэры, які працягваўся 9 гадзін. У пастанове на ператрус, выдадзенай Віцебскай абласной пракуратурай, было напісана, што спадара Сьвеціка лічаць сьведкам у крымінальнай справе, распачатай 20 траўня паводле артыкула 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці”.

Пасьля ператрусу ў яго забралі кампутар і іншую аргтэхніку, друкаваныя выданьні па пытаньнях праваабароны і нават чыстую паперу.

Нагадаем, што праваабаронца цягам апошніх двух галоў кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя віцебскай філіі “Русского Национального Единства”. Сярод тых, хто атрымліваў гэткія лісты, быў і рэдактар бюлетэня “Курьер из Витебска” Ўладзімер Базан.

Радыё “Свабода”

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>