2009 25/06

Як паведаміў лідэр арганізацыі Юры Карэтнікаў, “Правы альянс” зарэгістраваны адміністрацыяй Цэнтральнага раёну Менску як некамэрцыйная інфармацыйная ўстанова.

Яе мэты – пашырэньне патрыятычных ідэй, некамэрцыйная выдавецкая дзейнасьць, арганізацыя турызму, прапаганда нацыянальных ідэй і здаровага ладу жыцьця.

“Мы будзем займацца ўсім, чым займаліся, але цяпер ужо легальна. Бліжэйшым часам зьбіраемся адкрыць свае прадстаўніцтвы ў 25 гарадах”,– зазначыў спадар Карэтнікаў.

У 2004 годзе Юры Карэтнікаў з аднадумцамі спрабаваў зарэгістраваць “Правы альянс” як грамадзкае аб’яднаньне. Але тады ўлады адмовілі, а самога Карэтнікава звольнілі з працы.

Крыніца: Радыё «Свабода».

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>