2008 07/06

Фундацыя Дамоў Правоў ЧалавекаФундацыя Дамоў Правоў Чалавека заклапочаная пераследам праваабаронцы Леаніда Сьвеціка. У пятніцу, 23 траўня 2008 трое службоўцаў КДБ уварваліся ў кватэру Сьвеціка ў Віцебску. На працягу дзевяці гадзін кватэра абшуквалася пад кіраўніцтвам старэйшага лейтэнанта КДБ.

Падчас вобшуку КДБ канфіскаваў у Сьвеціка кампутар, друкаваныя матэрыялы датычныя правоў чалавека, а таксама сертыфікат ад Рады Еўропы. Пасля вобшуку Сьвецік быў дастаўлены ва Упраўленне КДБ Віцебскай вобласці, дзе яго дапытвалі на працягу дзьвюх гадзінаў. Допыт здымаўся на відэа.

Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека (Human Rights House Foundation)
Tordenskiolds gate, 6b, Осла, Нарвегія
Тэлефон: (+47) 22 47 92 47,
Факс: (+47) 22 47 92 01
Вэб-сайт: www.humanrightshouse.org
Е-мэйл-: mail@humanrightshouse.org<!–[if !supportLineBreakNewLine]–>
<!–[endif]–>
Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку
220016, вул. Карла Маркса 38, г. Мінск
Факс: +375 172 26 06 10 / +375 172 22 38 72
У пракуратуру г. Віцебска і Віцебскага раёна
210601, вул. Жэсткова, 14а, г. Віцебск
Тэлефон/факс:
+375 212 47-73-27,
+375 212 47-64-44
У Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Сп. Васілевічу Г.А.
220050, вул. Інтэрнацыянальная, 22, г. Мінск
Тэлефон: +375 17 2264360;
+375 17 2264358
Міністру ўнутраных справаў
Сп. Навумаву У.У.
220050, вул. Гарадскі Вал, 2
Факс: 00-0172-22-73-06
Осла, 2 чэрвеня 2008

Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека заклапочаная пераследам праваабаронцы Леаніда Сьвеціка.

У пятніцу, 23 траўня 2008 трое службоўцаў КДБ уварваліся ў кватэру Сьвеціка ў Віцебску. На працягу дзевяці гадзін кватэра абшуквалася пад кіраўніцтвам старэйшага лейтэнанта КДБ. Падчас вобшуку КДБ канфіскаваў у Сьвеціка кампутар, друкаваныя матэрыялы, датычныя правоў чалавека, а таксама сертыфікат ад Рады Еўропы. Пасля вобшуку Сьвецік быў дастаўлены ва Упраўленне КДБ Віцебскай вобласці, дзе яго дапытвалі на працягу дзвюх гадзін. Допыт здымаўся на відэа.

Згодна з пастановай пракурора аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле артыкула 130.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці), Сьвецік з’яўляецца сведкам у справе пагроз некаторым грамадзянам ад імя неанацысцкай арганізацыі “Рускае Нацыянальнае Адзінства” (РНЕ). Грамадскія актывісты, якім былі адрасаваныя пагрозы пра-нацысцкага руху РНЕ, звярталіся да Сьвеціка як праваабаронцы. Ён даваў ім кансультацыі і дапамагаў звярнуцца за дапамогай у адпаведныя дзяржаўныя органы.

30 траўня, Сьвецік і галоўны рэдактар газеты “Віцебскі Кур’ер” Уладзімір Базан, былі дапытаныя прадстаўнікамі Упраўлення КДБ Віцебскай вобласці. Сьвецік і Базан былі папярэджаныя аб адказнасці за разгалошванне інфармацыі, якая трымаецца ў сакрэце ў інтарэсах следства.

Сьвецік вядомы ў свеце яе вядучы праваабаронца Віцебскай вобласці. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы пяці зваротаў у Камітэт ААН па правах чалавека наконт парушэння правоў грамадзян беларускімі ўладамі. Усе пяць былі прынятыя да разгляду Камітэтам ААН па правах чалавека ў Жэневе.

Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека заклапочаная тым, што канфіскацыя ў Сьвеціка абсталявання й дакументаў падрывае яго права як праваабаронцы дапамагаць ахвярам парушэнняў правоў чалавека. У гэтых адносінах, дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць прынятай у 1998 г. Дэкларацыі ААН аб праве й абавязку асоб, груп і органаў грамадства прапагандаваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека й асноўныя свабоды. У гэтай дэкларацыі ясна паведамляецца, што “Дзяржава павінна прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны кампетэнтнымі ўладамі ўсіх, як індывідуальна, так і ў аб’яднанні з іншымі […] ад дэ факта й дэ юрэ дыскрымінацыі, уціску або любых іншых адвольных дзеянняў як наступства іх законнага карыстання сваімі правамі” у якасці праваабаронцаў, як сказана ў Артыкуле 12.2 Дэкларацыі.

Сьвецік быў запрошаны ў Раду Еўропы і 3-6 сакавіка 2008 г. удзельнічаў у навучальным візіце ў Раду ў Страсбургу. Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека праінфармуе Генеральны Дырэктарат Рады Еўропы па правах чалавек й юрыдычных пытаннях аб вобшуку ў кватэры Леаніда Сьвеціка і яго допыце.

Марыя Дале,
Выканаўчы дырэктар
Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека

Копіі:
Генеральны Дырэктарат Рады Еўропы па правах чалавека і юрыдычных пытаннях, Страсбург
Адмысловаму дакладчыку ААН па становішчы праваабаронцаў
АБСЕ/БДІПЧ, Варшава
Міністэрства замежных справаў Нарвегіі
Рэгулярны камітэт Нарвежскага Парламента па замежных справах
Сетка Дамоў Правоў Чалавека

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>