2009 25/06

stefanovich7Статус спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ парлямэнту Беларусі вернуць толькі пасьля ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне. Такое рашэньне 23 чэрвеня было прынятае на сэсіі ПАРЭ ў Стразбуры. Як заявіў прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы цалкам падтрымліваюць дадзеную прапанову. (далей – правапіс першакрыніцы)

– Мы станоўча ацэньваем рашэнне, прынятае сёння на сесіі ПАРЕ. Аднаўленне статуса спецыяльна запрошанага ў Радзе Еўропы не мусіць быць падарункам для беларускіх ўладаў. Улады Беларусі павінны зрабіць яшчэ пэўныя крокі ў накірунку дэмакратызацыі у краіне, каб атрымаць такі статус, – сказаў В.Стэфановіч.

Праваабаронца адзначыў, што, хаця статус спецзапрошанага не прадугледжвае наяўнасці мараторыя на смяротнае пакаранне (паколькі не вядзецца гаворка пра паўнавартаснае сяброўства ў Радзе Еўропы), патрабаванне Асамблеі цалкам адэкватнае.

– Мы цалкам падтрымліваем дадзеную прапанову і лічам, што ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне было б адпаведным крокам для таго, каб парламенту Беларусі аднавіць такі статус, – сказаў праваабаронца.
Нагадаем, што ў 1993 годзе Беларусь ўжо атрымлівала статус спецыяльна запрошанай у ПАРЕ. Аднак пасля рэферэндуму 1996 г., вынікі якога не былі прызнаныя дэмакратычным светам, краіна была пазбаўленая гэтага статусу.

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*