2009 25/06

Упраўленьне КДБ па Берасьцейскай вобласьці больш не патрабуе прызнаць шэраг матэрыялаў №7-8 часопісу «ARCHE-Пачатак» экстрэміскім. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прэс-службе БАЖ прэс-сакратар УКДБ па Берасьцейскай вобласьці Міхаіл Шаркоўскі.

Зь ягоных словаў, ад сваіх патрабаваньняў прадстаўнікі берасьцейскіх спэцслужбаў адмовіліся на мінулым тыдні, пра што й накіравалі адпаведную заяву ў суд.

Наступная сустрэча ў судзе прызначаная на 25 чэрвеня. Пра гэта суддзя Маскоўскага раёну Бярэсьця Тацьцяна Ласковіч паведаміла ў тэлефоннай размове адвакату з боку адказчыка Паўлу Сапелку. «Паколькі зараз няма спрэчкі, мы спадзяемся, што справу спыняць. У суда няма падставаў, каб не прыняць адмову заяўніка», — кажа адвакат. Па словах суддзі, УКДБ папрасіла праводзіць слуханьні ў іх адсутнасьць.

Нагадаем:

Справа была распачатая па заяве ўпраўленьня КДБ па Берасьцейскай вобласьці. 25 лютага 2009 г. суддзя Маскоўскага раёну Бярэсьця Тацьцяна Міранюк прызнала 10 асобнікаў № 7–8 часопісу «ARCHE» «экстрэміскімі матэрыяламі, якія падлягаюць зьнішчэньню», тым самым задаволіўшы заяву УКДБ. 7 траўня касацыйная інстанцыя — судовая калегія па грамадзянскіх справах Берасьцейскага абласнога суда — вярнула справу на перагляд.

28 траўня падчас сустрэчы бакоў на пачатку паўторнага працэсу КДБ заявіла, што мае намер зьвярнуцца па «экспэртную ацэнку» зьместу спрэчных публікацыяў «ARCHE» у Інстытут нацыянальнай бясьпекі. (Гэтая ўстанова — спадкаемца «Вышэйшых курсаў КДБ СССР».) Паводле папярэдняй інфармацыі, вынікі экспэртызы УКДБ атрымала на мінулым тыдні.

Крыніца: Прэс-служба БАЖ

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>