Не забірай жыцьцё!
2009 25/06

Кампанія “Стоп 193.1” абвяшчае конкурс на сцэнар да мультфільма, прысьвечанага ўжываньню артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь да грамадзкіх актывістаў.

Пажаданы жанр: сатыра. Працягласьць будучага мульта: 1-2 хвіліны.

Апошні тэрмін падачы сцэнароў: 15 ліпеня.

Працы, а таксама пытаньні на гэтую тэму, высылайце на адрас ngo@belngo.info з тэмай «mult».

Паводле лепшага сцэнара будзе зроблены мультфільм, выкладзены ў інтэрнэт і шырока распаўсюджаны. Пераможцу чакае прыз.

Даведка:
Кампанія “Стоп 193.1” ставіць за мэту дамагчыся скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул устанаўлівае крымінальную адказнасьць за удзел у працы незарэгістравага грамадзкага аб’яднаньня, палітычнай партыі альбо рэлігійнай арганізацыі і прадугледжвае да двух год зьняволеньня за такую дзейнасьць.
Кампанія ажыцьцяўляецца пад эгідай Асамблеі НДА.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>