2008 09/06

Дапаможцы …8 чэрвеня ў Гомелі быццам бы з нагоды пошуку зьбеглага злачынцы гомельская міліцыя паспрабавала перашкодзіць сустрэчы праваабаронцы з актывістамі моладзевага дэмакратычнага руху.

На сустрэчы з удзелам больш 30 чалавек абмяркоўваліся розныя аспэкты ўзаемадзеяньня праваахоўных ворганаў з грамадзянамі, мэханізмы абароны маладых людзей пры правядзеньні обшукаў кватэраў і арыштаў, а таксама правамернасьць дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, піша БЕЛАПАН.

Прыкладна ў 11.00 у офіс абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дзе праходзіла сустрэча, прыйшлі чатыры супрацоўніка АЎС Чыгуначнага раёну. Яны патлумачылі прысутным, што адшукваюць зьбеглага злачынцу, і ёсць ананімная інфармацыя, што зьбеглы хаваецца па дадзенай адрэсе.

Міліцыянэры выклікалі супрацоўнікаў спэцназу й прапанавалі прысутным прад’явіць пашпарты. Праваахоўнікі перапісалі пашпартныя дадзеныя маладых людзей, правялі агляд памяшканьня, папрасілі прабачэньне й пакінулі офіс, патлумачыўшы, што злачынец тут ня знойдзены.

“Падчас сустрэчы мы абмяркоўвалі пытаньні, як правільна паводзіць сябе пры вобшуках памяшканьяў, асабістым даглядзе, допыце, распавёў праваабаронца Леанід Судаленка.

Прыход міліцыянтаў быў выдатным практычным дадаткам да тэорыі. Верагодна, супрацоўнікі міліцыі, даведаўшысь аб сустрэчы, вырашылі дапамагчы актывістам і рэальна паказаць, як можа дзейнічаць міліцыя й як у падобных выпадках сябе абараняць”.

(Паведамленьне, рас.)

8 июня в Гомеле под предлогом поиска беглого преступника гомельская милиция попыталась помешать встрече правозащитников с активистами молодежного демократического движения.

На встрече с участием более 30 человек обсуждались различные аспекты взаимодействия правоохранительных органов с гражданами, механизмы защиты молодых людей при проведении обысков и арестов, а также правомерность действий сотрудников милиции, пишет БелаПАН.

Примерно в 11.00 в офис областной организации Объединенной гражданской партии, где проходила встреча, пришли четыре сотрудника ОВД Железнодорожного района. Они пояснили собравшимся, что разыскивают сбежавшего преступника, и есть анонимная информация, что беглец скрывается по данному адресу.

Милиционеры вызвали сотрудников спецназа и предложили собравшимся предъявить паспорта. Правоохранители переписали паспортные данные молодых людей, провели осмотр помещения, извинились и покинули офис, объяснив, что преступник здесь не найден.

“Во время встречи мы обсуждали вопросы, как правильно вести себя при обыске, личном осмотре, допросе, рассказал правозащитник Леонид Судаленко.

Приход милиционеров был отличным практическим дополнением к теории. Вероятно, сотрудники милиции, узнав о встрече, решили помочь активистам и реально показать, как может действовать милиция и как в таких случаях себя защищать”.

Па матэрыялах БЕЛАПАНу,
прадстаўлена самім удзельнікам падзеяў (Гомель)

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>