2009 26/06

Пытаньне пра рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна” стаіць асобным пунктам у рэзалюцыі ПАРЭ, што прадугледжвае вяртаньне беларускаму парлямэнту статусу спэцзапрошанага. (далей – правапіс першакрыніцы)

У дакуменце гаворыцца, што, нягледзячы на некаторыя пазітыўныя крокі, сітуацыя ў Беларусі па-ранейшаму насцярожвае.

У прыватнасці адзначаецца, што выклікае заклапочанасць сітуацыя з свабодай асацыяцыяў: “нават улічваючы тое, што апазіцыйны палітычны рух “За свабоду!” быў нарэшце зарэгістраваны ў снежні 2008 году, іншыя апазіцыйныя і праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму сутыкаюцца з перашкодамі пры спробе атрымання рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі; апошнім прыкладам з’яўляецца сітуацыя з праваабарончай арганізацыяй “Наша Вясна” – яе сябры рызыкуюць трапіць пад крымінальны пераслед за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле Артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”.

Звяртаючыся да беларускіх уладаў з перакананнем, што “дыялогу можна дасягнуць толькі праз няспынны прагрэс Беларусі на шляху да выканання стандартаў Рады Еўропы”, Асамблея заклікае ў тым ліку і да “прадастаўленьня рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”.

Як адзначыў Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага аб’яднання, якое стваралася сябрамі ліквідаванага беларускімі ўладамі ў кастрычніку 2003 г. Праваабарончага цэнтру “Вясна”, гэтае патрабаванне Асамблеі з’яўляецца дадатковым стымулам для сяброў “Вясны” працягваць сваю працу.

– Для сяброў “Вясны” гэта дадатковы стымул працягваць сваю працу.

І ўвогуле, тое, што ПАРЕ звярнула ўвагу на праблемы з правам на асацыяцыю ў Беларусі, вельмі істотны момант. Гэта яшчэ раз пацвердзіла, што стандарты захавання правоў чалавека ў Радзе Еўропы стаяць на высокім узроўні. І калі беларускія ўлады думаюць, якім чынам аднавіць і падвысіць свой статус у Радзе Еўропы, то сітуацыю з рэгістрацыяй няўрадавых арганізацыяў трэба будзе вырашаць каардынальна. Бо сітуацыя ў краіне ненармальная. Калі ўзяць любую краіну СНД, напрыклад, Арменію, то там колькасць зарэгістраваных арганізацыяў на душу насельніцтва ў 10 разоў вышэйшая ў параўнанні з Беларуссю. Я думаю, што гэтыя лічбы гавораць самі за сябе, – сказаў Алесь Бяляцкі.

Крыніца: www.spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>