2009 26/06

Судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала ўдзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі,  Васіля Папова, Пятра Кузьняцова, Юрася Захаранку і Анатоля Паплаўнага штрафам ў памеры 10 базавых велічыняў, а рэгіянальнага каардынатара руху “За Свабоду” Ўладзімера Кацору адміністратыўным арыштам на 3 сутак.

Пікет актывісты АДС зладзілі 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі, іх абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.

Хадайніцтвы прыцягнутых да адміністратыўнай адказнасьці аб вядзеньні працэсу на беларускай мове, а таксама адвод судзьдзі, якая вядомая ў горадзе сваімі палітычнымі прысудамі, былі незадаволеныя. Уладзіміра Кацору арыштавалі адразу пасьля заканчэньня судовага паседжаньня, ён на знак пратэсту абвесьціў сухую галадоўку.

Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, судовая пастанова будзе абавязкова абскарджаная ў належным парадку.

Ужо сёньня ўвечары Ўладзімер Кацора, які адбывае адміністрацыйны арышт у Ізалятары Часовага Ўтрыманьня, падпісаў скаргу ў Гомельскі абласны суд на рашэньне суду Цэнтральнага раёна, зварот у замежныя пасольствы, а таксама заявы ў Вярхоўны суд і Генпракуратуру Беларусі. Зь зьняволеным сустракаўся адвакат Пятро Барысаў. Адвакат паведаміў падрабязнасьці ўтрыманьня палітвязьня.

Уладзімір Кацора лічыць, што «суд Цэнтральнага раёну вынес загадзя незаконныя судовыя пастановы». Ён спасылаецца на рашэньне Вярхоўнага суду ад 24 сакавіка 2003 г. па дэнтычным выпадку (гл. “Справу У.Малярчука” і адпаведную Пастанову старшыні ВС сп. Сукалы па ёй тут: http://by.prava-by.info/archives/1941, рэдакцыя). Нагадаем, што тады было прызнана, што «дзеяньні групы грамадзянаў, якія стаяць і трымаюць у руках партрэты зьніклых людзей, нельга аднесьці да пікетаваньня, паколькі адсутнічае склад выстаўляемага ў якасьці віны правапарушэньня».

Трымаючы галадоўку апазыцыянэр паведаміў, што ў знак нязгоды з несправядлівым судом ён і астатнія асуджаныя абвясьцілі галадоўку, а таксама ён заклікае пракуратуру і суд адмяніць загадзя незаконныя прысуды «у тэрмін, на працягу якога магчымае фізычнае жыцьцё чалавека без прыёму ежы й вадкасьці». Амбасады й СМІ просіць данесьці дадзеную заяву да грамадзкасьці.

Адвакат Пятро Барысаў паведаміў, што Ўладзімер Кацора у дадзены момант працягвае трымаць сухую галадоўку. У камэры, дзе ён адбывае трохсуткавы арышт, па ягонай просьбе адключана вада. Адчувае сябе палітвязень адносна нармальня. Да мэдычнае дапамогі пакуль не зьвяртаўся. З залы суду Ў. Кацору забралі міліцыянты ў 12 гадзінаў 15 хвілінаў. У ізалятар яго даставілі толькі праз 4 гадзіны. Увесь гэты час яго ў кайданках вазілі па горадзе.

Уладзімера Кацору павінны выпусьціць з-пад арышту 28 чэрвеня ў 12 гадзінаў 5 хвілінаў.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Судья Центрального райсуда Гомеля Марина Домненко наказала участников акции памяти насильственно исчезнувшего бывшего министра внутренних дел Юрия Захаренко,  Василия Попова, Петра Кузьняцова, Юрия Захаренко и Анатолия Поплавного штрафом в размере 10 базовых величин, а регионального координатора движения “За Свободу” Владимера Кацору административным арестаом на 3 суток.

Пикет активисты ОДС провели 7 мая у строения управления областной милиции, их обвинили в нарушении закона о массовых мероприятиях.

Ходатайства привлечённых к административной ответственности о проведении процесса на беларуском языке, а также об отводе судьи, которая известна в городе своими политическими приговорами, были неудовлетворены.

Владимира Кацору арестовали сразу после завершения судебного заседания, он в знак протеста объявил сухую голодовку.

Как сообщил правозащитник Анатолий Поплавный, судебное постановление будет обязательно обжаловано в надлежащем порядке.

Уже сегодня вечером Владимир Кацора, отбывающий административный арест в ИВС, подписал жалобу в Гомельский областной суд на решение суда Центрального района, обращение в иностранные посольства, а так же заявления в Верховный суд и Генпрокуратуру Беларуси. С заключенным встречался адвокат Петр Борисов. Адвокат сообщил подробности содержания политзаключенного.

Владимир Кацора считает, что «суд Центрального района вынес заведомо незаконные судебные постановления» и ссылается на решение Верховного суда от 24 марта 2003 г. по идентичному случаю (смотрите “Дело У.Малярчука” и соответствующее Постановление председателя ВС В.Сукало по нему здесь: http://by.prava-by.info/archives/1941, редакция). Тогда было признано, что «действия стоящей группы граждан, держащих в руках портреты исчезнувших людей, нельзя отнести к пикетированию, поскольку отсутствует состав вмененного в вину правонарушения».

Голодающий оппозиционер сообщает, что в знак несогласия с несправедливым судом он и остальные осужденные объявили голодовку а также призывает прокуратуру и суд отменить заведомо незаконные решения «в срок, в течение которого возможна физическая жизнь человека без приема пищи и жидкости». Посольства и СМИ просит донести данное заявление до общественности.

Адвокат Петр Борисов сообщил, что Владимир Кацора сейчас продолжает держать сухую голодовку. В камере, где он отбывает трёхсуточный арест, по его просьбе отключена вода. Чувствует себя политзаключенный относительно нормально. К медицинской помощи пока не прибегал. Из зала суда В. Кацору забрала милиция в 12 часов 15 минут. В изолятор его доставили только через 4 часа. Все это время его в наручниках катали по городу.

Владимира Кацору должны выпустить из ИВС 28 июня в 12 часов 5 минут.

Алесь Вольны, Licviny-INFA,
паводле www.spring96.org і http://odsgomel.org,
матэрыялу Марыны Ахавай.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>