2009 27/06

У сувязі з апошнім фактам ігнараваньня судом першай інстанцыі ў Гомелі падыходаў і трактовак ВС адносна пікетаваньняў, выкладзеных у Пастанове старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь сп. Сукалы, можна канстатаваць, што УЛАДА … адкрыта дэманструе ўласную няздольнасьць пазбавіцца неправамернай практыкі ідэалягічна матываванага перасьледу грамадзянаў, парушэньня іхных правоў на безперашкодны распаўсюд інфармацыі, свабоднае выказваньне ўласных поглядаў і перакананьняў …

Нават звычайная БЯЗЬВІННАЯ ПУБЛІЧНАЯ альбо візуальная КАНСТАТАЦЫЯ факту, напрыклад, прымусовага зьнікненьня грамадзкага дзеяча, палітыка, значнай для грамадзтва фігуры ў краіне … – аказваецца ўсё яшчэ працягвае разглядацца тут як правапарушэньне, за якое затрымліваюць, штрафуюць, а таксама пазбаўляюць волі … (!?)

І гэта – зусім не БАТСВАНА! Гэта – БЕЛАРУСЬ! У якую нехта, пры гэтым, марыць прывабіць цывілізаваных эўрапейскіх турыстаў …, не кажучы пра інвэстараў …, узгадвае пра ЦЭНТАР … альбо СЭРЦА ЭЎРОПЫ …!?

ПАДОБНАЯ НЕПРАВАМЕРНАЯ ПРАКТЫКА, якая цалкам супярэчыць агульнапрызнаным стандартам права і міжнародным дамоўным абавязкам Беларусі ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў (арт. 19, арт. 21 МПГіПП, падпісаны і абавязковы для выкананьня ўсімі суб’ектамі права …) – працягваецца, не гледзячы на тое, што яна ўжо прызнавалася неправамернай Вярхоўным Судом Беларусі.

Што ж тады атрымліваецца? Ці маюць падобныя, прапанаваныя старшынём ВС падыходы і трактоўкі (у падобных сытуацыях) хоць нейкі лягічны вынік, наступствы, прэцэдэнтны характар для судовае практыкі? Ці праглядаецца тут хоць нейкі намер рухацца наперад, да агульнапрызнаных стандартаў права, безь якіх абсалютна нельга разьлічваць на хоць нейкае паляпшэньне сытуацыі ў Беларусі?

Тое, што адбываецца сёньня ў Гомелі, дзе за публічнае трыманьне партрэтаў зьніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі грамадзяне асуджаныя да штрафаў і пазбаўленьня волі, наўпрост супярэчыць не толькі адзначанай пастнове ВС, але й Міжнародным праўным актам, вынікаючым зь іх абавязальніцтвам Беларусі. Дадзены факт, нажаль, чарговы раз яскрава сьведчыць пра палітычную заангажаванасьць судоў у краіне. Ён зьяўляецца пацьверджаньнем таго, што высновы адносна судовае сыстэмы Беларусі, зробленыя міжнародным спэцдакладчыкам па справах чалавека з ААН, Парамай Кумарасвамі , вельмі актуальныя і сёньня … І зрухаў у лепшы бок, нажаль – не назіраецца.

Міжнародным інстытуцыям, афіцыйным асобам ЭЗ, адказным за стасункі зь Беларусьсю пасьля падобных “сьветапрадстаўленьняў” прыйдзецца зьвярнуць самую пільную ўвагу на факты працягу палітычных перасьледаў і парушэньня асноўных, неад’емных грамадзянскіх правоў і палітычных свабодаў у краіне.

А пакуль бачна, што ўлада, як была аўтарытарна-рэпрэсыўнай у дачыненьні да іншадумцаў, палітычных апанэнтаў, дэмакратычных праяваў і ініцыятываў грамадзтва цалкам …, гэтак і застаецца такой сёньня.  Бачна, што ў ейнай судовай галіне – палітычная заангажаванасьць і звычка ўсё яшчэ працягваюць працаваць, як адладжаны мэханізм дыскрымінацыі й перасьледу іншадумцаў …

Але, падаецца ўсё ж, што пры гэтым – “адна СВАЯ рука ня ведае”, што ўжо “зрабіла другая” … СВАЯ! А можа гэта – нейкая спэцыяльная, “правакацыйная акцыя” і, адпаведна, зусім ужо “не нашая, не беларуская”, а … – ну нейкая там, іншая … “рука …”?!  А?! … … …

Але ж на вуліцы, як усім вядома, XXI стагодзьдзе, ЦЭНТАР ЭЎРОПЫ і  … крызіс, а таксама – зусім не афрыкана-азіяцкае “Усходняе … Партнэрства” з сапраўды плацёжаздольнымі рынкамі і цывілізаванымі стратэгічнымі інвэстарамі “на даляглядзе” …! І БЕЛАРУСІ, ПРЫ ГЭТЫМ, ПАТРЭБНА ЗРАБІЦЬ ЗУСІМ НІЧОГА – ТРЭБА ТОЛЬКІ ПАВАЖАЦЬ ПРАВЫ І СВАБОДЫ СВАІХ, УЛАСНЫХ ГРАМАДЗЯНАЎ! І … – дарога адкрыта! І … – усё будзе! УСЁ, як кажуць, АТРЫМАЕЦЦА! … …

А тут – НА ТАБЕ! На голым месцы – нейкая чарговая “Гомельская эпапея”!

Дык што ж тады, прабачце – З “ГАЛАВОЮ” … ?!

Пра што ж ДУМАЕМ?! ПРА ГОМЕЛЬСКІХ “ПРАВІЛЬНЫХ СУДЗЬДЗЯЎ”, “НЕПРАВІЛЬНЫХ ДЭМАКРАТАЎ” і ПРА ГЭТКІЯ Ж … для краіны НАСТУПСТВЫ!?

А МОЖА ХОПІЦЬ ДЭТЭКТЫВАЎ? На адну ДОЙНУЮ беларускую КАРОВУ іх і без таго – хоць адбаўляй? Так “прасторныя” спажывецкія рынкі, глядзіш, і не дачакаюцца свайго “самага смачнага” малака … Якога “НЕСЬЦЯРЭНКУ” вінаваціць тады будзем?!

ЧАС БРАЦЦА ЗА СПРАВУ і … ЗА РОЗУМ, таварышы-панове, сябры з …, так называемай, СУДОВАЕ ЎЛАДЫ!

АУ-У! ПРАЧНІЦЕСЯ! СОНЦА ЎЗЫЙШЛО, ДЫ ЛЕТА ПРЫЙШЛО!

Проста, каб па зіме … – ужо надта пазнавата не выйшла …

Аляксей Лапіцкі,

Праваабаронца ПЦ “Вясна”,                                                                                        ліквідаванага ўладамі, Жодзіна.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>