Не забірай жыцьцё!
2009 09/07

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”

7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага р-на прыгаварыў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Арцём быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА.

Паводле прысуду Арцём Дубскі быў абвінавачаны ў парушэнні арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Варта нагадаць, што 23 красавіка 2008 г. Арцём Дубскі, разам з іншымі 14-ццю маладымі людзьмі, быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя ці актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба паршаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 1 студзеня 2008 г. у Мінску.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з самага пачатку крымінальнай справы супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 1 студзеня 2008 г. лічыў яе палітычна матываванай, паколькі Арцём Дубскі і іншыя абвінавачаныя па гэтай крымінальнай справе скарысталіся сваім законным, гарантаваным Канстытуцый краіны, правам на мірныя сход і выказванне свайго меркавання.

Уплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Арцёма Дубскага і яшчэ 11 чалавек, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі па дадзенай крымінальнай справе вязнямі сумлення –асобамі, якія пацярпелі за выказванне свайго меркавання.

Беларуская грамадскасць і міжнародная супольнасць патрабавалі ад Беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ад вынесенага пакарання ўсіх асуджаных па справе 14-ці і іх поўнай рэабілітацыі. Падобнае патрабаванне было выказана і ў апошняй рэзалюцыі ПАРЕ па Беларусі.

Аднак нягледзячы на гэтыя патрабаванні беларускія ўлады дэманстратыўна праігнаравалі гэтыя заклікі і асудзілі Арцёма Дубскага да 1 года пазбаўлення волі.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” заўляе свой рашучы пратэст і патрабуе неадкладнага вызвалення вязня сумлення Арцёма Дубскага з-за кратаў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама настойліва заклікае беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі палітычных рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў краіны па палітычнах матывах, у тым ліку да поўнага вызвалення ад вынесенага пакарання і амністыі ўсіх удзельнікаў справы 14-ці, якія адбываюць пакаранне на дадзены момант.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заяўляе аб тым, што будзе прыкладаць усе магчымыя намаганні, скіраваныя на як мага хутчэйшае вызваленне Арцёма Дубскага.

Мінск, 08.07.2009 г.

Крыніца: http://www.spring96.org/be/news/29034/.

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>