2009 08/07

Берасьцейскі юрыст-праваабаронца Раман Кісьляк і маладафронтавец Андрэй Шарэнда былі затрыманыя ля будынку адміністрацыі Маскоўскага раёну ўчасе раздачы брашуры “Канвэнцыя зараз”, прысьвечанай Міжнароднай канвэцыі аб абароне асобаў ад гвалтоўнага зьнікненьня. (делей – правапіс першакрыніцы)

Раздача адбывалася ў дзень гвалтоўнага знікнення тэлеаператара Зміцера Завадскага.

Спачатку актывістаў даставілі ў Адміністрацыю, а затым у Маскоўскі РАУС, дзе ўзялі тлумачальныя, забралі 59 асобнікаў “Канвенцыі зараз” і праз 2,5 гадзіны адпусцілі без складання пратакола. Актывісты паспелі распаўсюдзіць 21 экзэмпляр.

Па словах Рамана Кісляка, яны будуць дамагацца інструктажу супрацоўнікаў міліцыі праз УВС Берасцейскага аблвыканакама аб тым, што яўляецца парушэннем закона, а што не яўляецца парушэннем у сферы распаўсюду інфармацыі. Дадзенае затрыманне і дастаўку ў РАУС актывісты лічаць незаконным і парушаючым іх правы на распаўсюд інфармацыі.

Нагадаем, што распаўсюд брашуры “Канвецыя зараз” яшчэ 23 чэрвеня 2009 года быў прызнаны намеснікам міністра інфармацыі Лапцёнкам законным.

Крыніца: Радыё “Рацыя”.

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>