2008 29/09

У Жодзінскай АВК №66 …У ПАМЯШКАНЬНІ АВК№66 ПРЫ ПЕРАДАЧЫ ДАКУМЭНТАЦЫІ З ВЫБАРЧЫХ УЧАСТКАЎ

У АВК №66 у Жодзіне назіральнікам адразу было ўказана адведзенае ім у зеле паседжаньняў “ганаровае месца” – ля сьцяны як мага далей ад сталоў камісыі, для таго, каб іх ізаляваць адлегласьцю й пакінуць па-за працэсам перадачы інфармацыі выбарчага зьместу …

Паслухмяна-правільная большасьць … (вылучаныя для раўнавагі за апошнія дні, праўладныя прадстаўнікі назіраньня, якія таксама удзельнічаюць у сваеасаблівай “тэатральнай масоўцы”) – разьмясьціліся “табарам” менавіта там …

Незалежныя назіральнікі – на кожным кроку рабілі так, як таго патрабуе права на назіраньне …, толькі дзякуючы гэткай настойлівасьці можна было здабыць інфармацыю і копіі пратаколаў. Да таго ж, дапамагла міжнародная прысутнасьць – прыехалі й вырашылі застацца да канца назіральнікі ад АБСЭ.

Перад прыездам АБСЭ – на запатрабаваньні й прозьбы агучваць выніковыя лічбы з перадаваемых у АВК пратаколаў з участкаў выбарчае акругі – гучалі адмовы + зьдзекі й правакацыі з боку “правільных назіральнікаў” (якія такім чынам, відавочна, забаўляліся, каб канчаткова не зьмерзнуць іці не заснуць у адведзеным для іх “адстойніку” ля халоднае сьценкі.

Толькі дзякуючы таму, што адбылася размова і абмен інфармацыяй з прадстаўнікамі АБСЭ і прадстаўнікі засталіся да канца працэсу … – былі выдадзеныя копіі выніковых пратаколаў … (чаго не рабілася – ніколі, хоць акрысьлена прапісана ВЫБАРЧЫМ КОДЭКСАМ). Казалі – пачытаеце ў прэсе (маецца наўвазе – “ЖН” у Жодзіне).

Пры гэтым, у спадзяваньні, што прадстаўнікі АБСЭ зьедуць – копіі ПРАТАКОЛАЎ ВЫРАБЛЯЛІСЯ ДВОЙЧЫ НАПРАЦЯГУ 1,5 гадзіны …

Варта адзначыць, што ўлада ледзь стрымлівала ПАЗЫВЫ на хамства – (яно за шмат гадоў безадказнасьці, відавочна, ужо ў крыві некаторых дзеячоў, выхадцаў з неўміручага КАМСАМОЛУ).
Так, размова Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай з групаю АБСЭ была ў грубай форме спынена старшынём АВК №66, Пугачам А.С., які запатрабаваў ад назіральніка, каб ён перасеў ад сваіх суразмоўцаў далей да сьцяны … у “зарэзэрваваную для назіральнікаў” ЗОНУ недасягальнасьці … (!?)
Такім чынам, на вачах у зьдзіўленых спэцыялістаў у галіне агульнапрызнаных стандартаў выбарчага права, якія прыехалі фіксаваць неверагодныя цуды беларускага “дэмакратызатарства” – назіральніка проста, катэгарычным загадам, “за размовы зь імншаземцамі” адправілі ў адведзены “штрафны сэктар” … (!?). Нацыянальныя назіральнікі – аказаліся цалкам па-за выбарчым працэсам. Ім не выдаваліся вынікі галасаваньняў па ўчастках, не магчыма было самім нешта бачыць альбо пачуць …

ТАКІМ ЧЫНАМ, УЛАДЫ НАГЛЯДНА ПРАДЭМАНСТРАВАЛІ, што ўся “безпрэцыдэнтнасьць празрыстасьці й адкрытасьці выбарчага працэсу” палягае як раз у дазволе МІЖНАРОДНЫМ НАЗІРАЛЬНІКАМ карыстацца той часткаю прапісаных ВК РБ правоў, якая застаецца недасягальнай для свайго НАЦЫЯНАЛЬНАГА, народнага НАЗІРАНЬНЯ …

Так, ДТН былі адсунутыя на дыстанцыю “штрафнога ўдару”, а групе АБСЭ – негалосна было дазволена заставацца ў непасрэднай блізксьці ад сталоў АВК.

Відавочна, нехта сапраўды спадзяваўся, што пасьля падобнай ДЭМАНСТРАТЫЎНАЙ “Выбарчай АДКРЫТАСЬЦІ” (у маштабах усёй краіны) наіўная Эўропа ўзнагародзіць наш “адкрыты й празрысты” да “акрэсьлена праглядаемых непрыстойнасьцяў” рэжым СВАЁЙ сьціплай па прастаце цеплынёю.

Настойлівыя прозьбы назіраньня атрымаць працоўны пратакол, агульную ведамасьць-табліцу па участках, дзе былі б бачныя вынікі па Жодзіне …, Смалявічах … раёне – выклікалі стрымана-нэрвозную рэакцыю кіраўніцтва Жодзінскай АВК …

У той жа час, сакратарка камісыі, Краўцэвіч Т.П., дала згоду выдаць гэтую выніковую табліцу пасьля выдачы назіральнікам копіяў выніковых пратаколаў …

Аднак, старшыня камісыі, А.С. Пугач, катэгарычна запярэчыў гэтаму, запатрабаваўшы ад назіральнікаў спыніць умяшальніцтва ў справы камісыі й пакінуць памяшканьне …
“Усё пачытаеце ў газэтах”, – стандартна гучала ў адказ …

ПРЫЙШЛОСЯ “АДСТУПАЦЬ” без неабходнай інфармацыі …
У камісыі з Жодзінскім выканкаме яшчэ заставаліся “зпакутаваныя сябры АВК №66” (асабліва жанчыны, якія з ранку рыхтаваліся, каб увесь дзень выглядаць па сьвяточнаму сьвежымі й прыгожымі). Яны (чамусьці) нават не выказвалі памкненьня разыходзіцца пасьля ўходу ДТН.
У АВК таксама заставалася й група АБСЭ … … …

У ТОЙ ЧАС, ЧАРГОВЫ РАЗ ПАДМАНУТАЯ І ЗЬНЯВАЖАНАЯ КРАІНА ДАЎНО СЬНІЛА СВАЕ РУЖОВЫЯ СНЫ …, чакаючы новай раніцы, і новага прымітыўна немінучага сэансу з сваёй “штодзённай дозы” тэле-гіпнозу …
Сапраўды, так хацелася зноў пачуць … пра нешта дзівосна сьветлае й прыгожае …, альтэрнатыўнае ўсяму прымітыўна правільнаму …
Але, заўтра чакаў звычайны “новы дзень” з сэрыі ўжо стандартна-моднай “лысасьці й вусатасьці”, а таксама “атупела сонечнага”, зусім нечакана простага, гарадзкога – “жэлеза-бэтонна кубічнага” цуда …

Такім чынам, група АБСЭ ў Жодзіне на ўласныя вочы здолела ўбачыць складанасьці з выкананьнем на практыцы, нават, прапісаных дакладна пазыцыяў ВК РБ, тое, што “цяперашняя празрыстасьць і адкрытасьць мае прэфэрэнцыйна-паказальны характар і разьлічаная на стварэньне адпаведных уражаньняў для замежных назіральнікаў.

Беларускія ж, нацыянальныя, як і раней – сутыкаюцца з закрытым выбарчым працэсам на ўсіх ягоных стадыях і шматлікімі сыстэмнымі парушэньнямі правой і свабодаў – права на свабодны выбар і назіраньне …Месца для назіральнікаў …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>