2008 29/09

Выніковы пратакол па АВК№66Выніковы выбарчы пратакол па АВК№66 Копіі выніковых выбарчых пратаколаў па Жодзінскай выбарчай акрузе №66 былі выдадзены незалежным назіральнікам у АВК, Сьвятлане Лапіцкай і Аляксею Лапіцкаму, а таксама групе назіральнікаў АБСЭ ужо позна ноччу 29.09.2008г. Даўгатэрміновыя назіральнікі па акрузе адзначаюць, што гэта адбылося ўпершыню ў практыцы Жодзінскай АВК.

Назіральніка ад СНД і назіральнікаў-прадстаўнікоў ад вэтэранскай арганізацыі Жодзіна, БелАЗУ, Сьвітанку й КЗЦШ – дадзены дакумэнт не зацікавіў. Яны пакінулі памяшканьне камісыі адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня.

Зьдзівіла, што працэдура вырабу й перадачы копіяў выніковага пратаколу – дакумэнтальна завераных подпісамі сябраў камісыі вынікаў галасаваньня па Жодзінскай выбарчай акрузе №66 – заняла амаль 1,5 гадзіны. Пры гэтым, назіральнікам было адмоўлена ў выдачы для азнаямленьня вынікаў з усіх выбарчых камісыяў акругі, зь якіх выводзіліся выніковыя лічбы.

З пратаколам можна азнаёміцца тут (*.jpg)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>