Не забірай жыцьцё!
2009 15/07

Папярэджаньні за «незаконную журналісцкую дзейнасьць» вынесла 14 ліпеня пракуратура Менскай вобласьці двум грамадзянам Беларусі, сябрам БАЖ Аксане ды Аляксандру Калінкіным. Нагода для папярэджаньня — іх супрацоўніцтва з расейскім «Телеканалом благих новостей» (ТБН). (далей – правапіс першакрыніцы)

«З 2007 года ў г. Мінску і Мінскай вобласці без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў РБ ажыццяўляюць незаконную журналісцкую дзейнасць журналісты расійскага мас-медыя «Телеканал благих новостей», — гаворыцца ў папярэджанні. — Для незаконнай журналісцкай дзейнасці выкарыстоўваецца рэдакцыйна-прадзюсэрская ўстанова „ТРК Ангел-ТВ“…, не ўключаная ў Дзяржаўны рэестр сродкаў масавай інфармацыі».

Паводле дакумента, гэта выявіла праведзеная абласной пракуратурай праверка.

Пракуратура пералічвае, якія рэпартажы згаданых журналістаў дэманстраваліся ў эфіры ТБН: святкаванне каталіцкай Пасхі, некалькі духоўна-асветніцкіх акцый, прэзентацыя інфармацыйна-адукацыйнага рэлігійнага цэнтра ў Мінску і г.д.

«Такім чынам, сваімі дзеяннямі Вы парушаеце ч. 4 арт.35 Закона „Аб СМІ“, паводле якога ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі РБ без акрэдытацыі забараняецца», — сцвярджае пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў, які падпісаў абодва папярэджанні.

Між тым, намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец лічыць, што санкцыя ўжытая да журналістаў беспадстаўна.

«Пракуратура спасылаецца на арт. 35 закона „Аб СМІ“, але пры гэтым не звяртае ўвагі на арт. 1 гэтага ж закона, дзе даецца вызначэнне – хто ж лічыцца журналістам замежных СМІ. А гэта асобы, якія знаходзяцца ў працоўных стасунках, лічацца ў штаце замежнага СМІ. Рыхтаваць аўдыё- і відэаматэрыялы альбо артыкулы для замежных СМІ заканадаўства не забараняе. Больш за тое — арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах наўпрост гарантуе кожнаму гэтае права», — падкрэслівае А. Бастунец.

Па інфармацыі БАЖ, Аксана і Аляксандр Калінкіны збіраюцца абскарджваць вынесеныя ім папярэджанні.

Нагадаем, што на пачатку 2009 года пракуратура Гомельскай вобласці таксама вынесла папярэджанні Алегу Ражкову і Таццяне Бублікавай за «за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці на карысць польскага спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>