2008 01/10

“Перапасоўка” судовай спаваю …Прыватную скаргу Аляксея Лапіцкага на пастанову суда Цэнтральнага раёну Менску, які адмовіўся прымаць справу аб маніпуляцыях дакумэнтам выбарчага зьместу да разгляду, Гарадзкі суд Менску скіраваў абратна ў суд першай інстанцыі для “рашэньня пытаньня аб прыняцьці ў адпаведнасьці з законам” …

Адразу можна было падумаць, што суд такім чынам (улічваючы выбарчую тэматыку пытаньня) абавязвае суд першай інстанцыі прыняць справу да разгляду, чаго й чакалі заяўнікі. Бо справу аб неправамерных дзеяньнях чыноўнікаў “вэртыкалі” ўчасе фармаваньня Акуруговых выбарчых камісыяў – суд Цэнтральнага раёну Менску адмаўляўся браць для разгляду.

Заўнікі спадзяваліся, што ўлічваючы хуткацечнасьць выбарчага працэсу, па дасланай адразу ў Гарадзкі суд прыватнай скарзе, касацыйная інстанцыя хутчэй прыме адпаведнае рашэньне й прадпіша суду першай інстанцыі ўсё ж разглядзець справу …

Аднак, аказалася, што простая працэсуальная субардынацыя безадказна спрацавала і ў гэтым выпадку. І “у адпаведнасьці з законам”, аказваеца, вырашана было не прыняць справу да разгляду судом першае інстанцыі, а пераслаць абратна прыватную скаргу заяўнікоў у Гарадзкі суд Менску …

Нагадаем, Аляксей Лапіцкі спачатку выбарчага працэсу быў пазбаўлены магчымасьці быць далучаным да складу Жодзінскай акруговай камісыі з грубейшымі парушэньнямі нацыянальнага заканадаўства …

Так, чыноўнікі Менаблвыканкаму вырашылі адкласьці ягоную скаргу з 108 подпісамі жодзінцаў і проста не разглядаць (!?). Самому ж прэтындэнту быў скіраваны адказ начальніка Галоўнага ўпраўленьня Менаблвыканкаму Амельянчука М.М., у якім апошні патлумачыў неразгляд заявы тым, што яна быццам была дасланая пазьней за вызначаны законам тэрмін.

Дадзенае прымітыўнае скажэньне фактаў было проста нэўтралізаванае заяваю Аляксея Лапіцкага ў пракуратуру й ЦВК, да якіх былі прыкладзеныя дакумэнтальныя пацьверджаньні таго, што замоўнае поштовае адпраўленьне з заяваю было сваечасова дастаўлена 09.07.2008г. на разгляд у Менаблвыканкам учасе фармаваньня складу Жодзінскай Акруговай выбарчай камісыі.

Наступнае, заканамернае прадстаўленьне Пракуратуры Менскай вобласьці ў Менаблвыканкам аб неабходнасьці выпраўленьня парушэньня ВК РБ і разгляду пытаньня аб далучэньні прэтындэнта (пацярпелага ад неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў) у склад Жодзінскай АВК №66, было праігнараваным.

А старшыня ЦВК, Лідзія Ярмошына, разам з уласным спачуваньнем прадэманстравала бездапаможнасьць ЦВК у вырашэньні дадзенага пытаньня ў адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам.

Яна зазначыла, што ня мае адпаведных паўнамоцтваў для ўзьдзеяньня на ворганы выканаўчае ўлады ў падобных сытуацыях …

Скарга заяўніка ў суд Цэнтральнага раёну Менску была праігнараваная дадзенай установаю з прычыны “непадведамаснай” гэтай выбарчай справы судам агульнай юрысдыкцыі … (!?), што прымусіла абскарджваць дадзеную пастанову (адмову) у касацыйным парадку ў Менскім гарадзкім судзе.

Праваабаронца меў намер дабіцца справядлівага рашэньня суда й пакараньня правапарушальнікаў па законе …, а таксама – правесьці сваеасаблівы маніторынг дзейнасьці мэханізмаў праваахоўна-судовае сыстэмы, выкананьня ёй уласных функцыяў па абароне грамадзянскіх і палітычных правоў асобы, замацаваных Асноўным законам і агульнапрызнанымі нормамі права, абавязковымі для выкананьня ў Беларусі.

АДНАК, ПРЫВАТНУЮ СКАРГУ АЛЯКСЕЯ ЛАПІЦКАГА СУД ГОРАДА МЕНСКУ СКІРАВАЎ АБРАТНА Ў СУД ЦЭНТРАЛЬНАГА РАЁНУ … ЧЫМ СКОНЧЫЦЦА ДАДЗЕНАЯ “ПЕРАПАСОЎКА” СПРАВАЮ АБ ПАРУШЭНЬНІ ВЫБАРЧАГА ПРАВА – ПАКАЖА ЧАС.

АЛЕ ЎЖО ЗАРАЗ ЗРАЗУМЕЛА – ДЛЯ ТАГО, КАБ СЫСТЭМА АДКАЗНАСЬЦІ ЎРЭШЦЕ ЗАПРАЦАВАЛА – ПАРУШАЛЬНІК, БЕЗУМОЎНА, ПАВІНЕН НЕСЬЦІ ПАКАРАНЬНЕ ПА ЗАКОНЕ, А ПАЦЯРПЕЛЫЯ – АТРЫМЛІВАЦЬ АДПАВЕДНЫЯ КАМПЭНСАЦЫІ …

КАМПЭНСАЦЫЯЙ ПАРУШАНАГА ПРАВА Ў ВЫБАРЧЫ ПЭРЫЯД МАГЛО Б БЫЦЬ ВЫКАНАНЬНЕ ПРАДПІСАНЬНЯ МЕНСКАЙ АБЛАСНОЙ ПРАКУРАТУРЫ Й “СВАЕЧАСОВАЕ” ДАЛУЧЭНЬНЕ ПРАВААБАРОНЦЫ ДА ПРАЦЫ ЖОДЗІНСКАЙ АКРУГОВАЙ ВЫБАРЧАЙ КАМІСЫІ №66, А ТАКСАМА НЕ ПРЫЗНАЬНЕ ПРАВАМЕРНЫМ СКЛАДУ ЗАЦЬВЕРДЖАНАЙ З ПАРУШЭНЬНЕМ ЗАКОННАЙ ПРАЦЭДУРЫ АКРУГОВАЙ ВЫБАРЧАЙ КАМІСЫІ №66 У ЖОДЗІНЕ …

АЛЕ СЁНЬНЯ, ПАСЬЛЯ ТАГО, ЯК ВЫБАРЧЫ ФАРС ЗАВЕРШАНЫ, ЗУСІМ НЕ ВЫКЛЮЧАНА, ШТО НЕХТА ЗАХОЧА ЎЖО ЗУСІМ НА ПУСТЫМ МЕСЦЫ ПАКАЗАЛЬНА ПАГУЛЯЦЬ У “ЛЮБІМУЮ ГУЛЬНЮ” У АБ’ЯДНАНАЕ ЭЎРОПЕ …

САМАСТОЙНАСЬЦЬ І ПРЫНЦЫПОВАСЬЦЬ БЕЛАРУСКІХ СУДОЎ, НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ І ЭФЭКТЫЎНАСЬЦЬ УСЁЙ СУДОВАЙ СЫСТЭМЫ – ДАЎНО ПАТРАБУЮЦЬ АДПАВЕДНАЙ, ЗЬМЯСТОЎНАЙ РЭАБІЛІТАЦЫІ Ў ВАЧАХ ЗУСІМ (ЯК ПАКАЗАЛІ “ВЫБАРЧЫЯ” ПАДЗЕІ) НЕАБЫЯКАВЫХ ДА БЕЛАРУСІ І ДАБРАЗЫЧЛІВЫХ СУСЕДЗЯЎ …

БУДЗЕМ САЧЫЦЬ ЗА РЭАКЦЫЯМІ, МАТЫВАЦЫЯМІ Й ФАРМУЛЁЎКАМІ – ЗА ПАДЗЕЯМІ …

МОЖА ЯШЧЭ, Й САПРАЎДЫ, ПРЫЙДЗЕЦЦА ЎБАЧЫЦЬ “ЗУСІМ ЦУДОЎНАЕ” ПЕРАЎТВАРЭНЬНЕ “ВЯЛІКАГА БЕЛАРУСКАГА ІНТЭГРАТАРА” Ў НЯМЕНШ “ВЯЛІКАГА АГУЛЬНАЭЎРАПЕЙСКАГА ІМПЛЕМЭНТАТАРА” …

ТОЛЬКІ ВОСЬ ЯКІХ НОРМАЎ І ЯКОГА ПРАВА, У ЧЫЁ ЗАКАНАДАЎСТВА Й СУДАВЫТВОРЧУЮ ПРАКТЫКУ – ПАКАЖА ЎЖО САМЫ БЛІЖЭЙШЫ ЧАС.

ПАЖЫВЕМ – ПАБАЧЫМ …

Дадатак №1: адказ на прыватную скаргу зь Менскага гарадзкога суда – тут

Адказ з Менскага гарадзкога суда

Алесь Вольны,
Licviny-INFA,
Жодзіна.

One thought on “ЧЫМ СКОНЧЫЦЦА “ПЕРАПАСОЎКА” СПРАВАЮ АБ ПАРУШЭНЬНІ ВЫБАРЧАГА ПРАВА Ў ЖОДЗІНЕ …!?”

  1. Alaksiej says:

    Замест таго, каб тэрмінова вырашаць пытаньні, зьвязаныя з парушэньнмі выбарчага права (як таго патрабуе ВК РБ, скарачаючы працэсуальныя тэрміны па разглядзе дакумэнтаў) суды ўпарта вышукваюць любыя працэсуальныя нагоды (характэрныя для звычайнага працэсу прыняцьця скаргаў) і прамаруджваюць час …, верагодна, спадзяючыся, што пацярпелыя кінуць справу й супакояцца …

    Але гэта, у любым выпадку, не робіць правапарушальнікаў – невінаватымі, а правы пацярпелых самі сабою – не ўзнаўляюцца …

    Падобная “валтузьня” толькі яшчэ больш абражае чалавечую годнасьць …

    А чыноўнік робіцца яшчэ больш самаўпэўненым і нахабным …
    Судова-праваахоўная сыстэма, такім чынам, сама сябе прыніжае й дыскрэдытуе …

    У выніку – ейная бязьдзейнасьць становіцца галоўнай пасобніцай усіх мінулых і будучых злоўжываньняў уладаю …, яшчэ больш нахабнага й брутальнага наступу на правы чалавека ў нашай краіне …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>