2008 01/10

Васіль Палякоў (Гомель)Як і чакалася, цяперашнія выбары нічым не адрозніваліся ад папярэдніх выбараў у Беларусі – прэзідэнскіх і парлямэнскіх. Ізноў былі сфальсыфікаваныя як яўка назіральнікаў, гэтак і галасы, аддадзеныя за кандыдатаў. Аб гэтым заявіў каардынатар назіраньня ў Гомельскай вобласьці ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) Васіль Палякаў.

Зь ягоных словаў, назіральнікі ад АДС працавалі на 53 участках для галасаваньня. Практычна на ўсіх участках былі зафіксаваныя тыя ці іншыя парушэньні выбарчага заканадаўства.
На 11 кантрольных участках Гомельскай-Савецкай выбарчай акругі яўка выбарнікаў, па дадзеных назіральнікаў, склала 37,8%, альбо 9.328 чалавек. Па дадзеных камісыі, за пэрыяд галасаваньня гэтыя ўчасткі наведалі 52,6%, альбо 12.957 выбарнікаў.

Істотна, па зьвестках У.Палякова, адрозніваюцца дадзеныя назіральнікаў і ўчастковых камісыяў на трох участках Гомельскай-Навабеліцкай акругі. Па інфармацыі назіральнікаў, яўка склала ад 31,2% да 45,3%, па інфармацыі камісыі, яўка на трох участках – № 4, 5, 11 была ў межах 71,2-74,2%.
– “Назіральнікам адмаўляліся падаваць дадзеныя аб колькасьці прагаласаваўшых, яны мелі права прысутнічаць у тых памяшканьнях, дзе праходзіла галасаваньне ды йшоў падлік галасоў, але не маглі назіраць за падлікам. Камісыі маглі адвольна ўпісваць любыя лічбы, назіральнікі ня мелі аніякае магчымасьці гэтаму перашкаджаць. Зьдзяйсьняўся ўціск на выбарнікаў, прычым ня толькі на датэрміновым галасаваньні”, – сьцьвярджае Ў.Палякоў.

Зь ягоных словаў, у нядзелю людзям тэлефанавалі з працы й пыталі, ці прагаласавалі яны альбо не, у горадзе працавалі агітбрыгады, сябры якіх у дзень выбараў тэлефанавалі ў кватэры грамадзянаў па дамафонах і запрашалі іх прагаласаваць, прычым агітавалі за кандыдатаў ад улады. Назіральнікам быў зафіксаваны выпадак, калі працаўнік міліцыі прыходзіў галасаваць з позваю, на якой прасіў сябраў камісыі расьпісацца, каб прадставіць гэты “дакумэнт” кіраўніцтву.
У.Палякоў адзначыў, што ўсе зафіксаваныя парушэньні назіральнікі адзначылі ў актах, якія перадалі ў акруговыя камісыі.

– “Але ўжо на некаторыя нашы заявы адказ вядомы: ваш зварот пакінуты без разгляду”, – падкрэсліў каардынатар назіраньня.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Как и ожидалось, нынешние выборы ничем не отличались от предыдущих выборов в Беларуси — президентских и парламентских. Вновь были сфальсифицированы как явка наблюдателей, так и голоса, отданные за кандидатов. Об этом заявил координатор наблюдения в Гомельской области от Объединенных демократических сил (ОДС) Василий Поляков.

По его словам, наблюдатели от ОДС работали на 53 участках для голосования. Практически на всех участках были зафиксированы те или иные нарушения избирательного законодательства.
На 11 контрольных участках Гомельского-Советского избирательного округа явка избирателей, по данным наблюдателей, составила 37,8%, или 9.328 человек. По данным комиссии, за период голосования эти участки посетили 52,6%, или 12.957 избирателей.
Существенно, по сведениям В.Полякова, отличаются данные наблюдателей и участковых комиссий на трех участках Гомельского-Новобелицкого округа. По информации наблюдателей, явка составила от 31,2% до 45,3%, по информации комиссии, явка на трех участках — № 4, 5, 11 была в пределах 71,2—74,2%.

– “Наблюдателям отказывались предоставлять данные о количестве проголосовавших, они имели право присутствовать в тех помещениях, где проходило голосование и шел подсчет голосов, но не могли наблюдать за подсчетом. Комиссии могли произвольно вписывать любые цифры, наблюдатели не имели никакой возможности этому препятствовать. Оказывалось давление на избирателей, причем не только на досрочном голосовании”, — утверждает В.Поляков.

По его словам, в воскресенье людям звонили с работы и спрашивали, проголосовали они или нет, в городе работали агитбригады, члены которых в день выборов звонили в квартиры граждан по домофонам и приглашали их проголосовать, причем агитировали за кандидатов от власти. Наблюдателем был зафиксирован случай, когда работник милиции приходил голосовать с повесткой, на которой просил членов комиссии расписаться, чтобы представить этот “документ” руководству.

В.Поляков отметил, что все зафиксированные нарушения наблюдатели отметили в актах, которые передали в окружные комиссии.
– “Но уже на некоторые наши заявления ответ известен: ваше обращение оставлено без рассмотрения”, — подчеркнул координатор наблюдения.

Паводле odsgomel.org

Алесь Лета,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>