2009 21/07

Asambleja NDA BielarusiПрадстаўнікі найбуйнейшых НДА Беларусі накіравалі зварот да сябраў Кансультацыйнай Рады. Падпісанты заклікаюць улады распачаць дыялёг з грамадзкасьцю. Паводле ініцыятараў звароту, практычнымі крокамі, якія паспрыяюць камунікацыі дзяржавы і трэцяга сэктару, будуць скасаваньне артыкула 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і ўхваленьне Канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскае супольнасьці Беларусі, распрацаванай Асамблеяй НДА.

Нагадаем, Асацыяцыя грамадзкіх аб’яднаньняў Асамблея распрацавала Канцэпцыю разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Канцэпцыя павінная падказаць уладам шляхі стварэньня спрыяльных умоваў для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, ажыўленьня грамадзянскіх ініцыятываў і ўдасканаленьня заканадаўства аб дзейнасьці НДА.

З тэкста Канцэпцыі вынікае, што для паляпшэньня умоваў дзейнасьці НДА ўлада павінна пайсьці на наступныя практычныя крокі: “увесьці заяўляльны прынцып рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, скасаваць забарону на выкарыстаньне прыватных кватэраў ў якасьці юрыдычнага адрасу некамэрцыйных арганізацыяў, адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, які трактуе як злачынства фактычна любую самастойную ініцыятыву грамадзянаў і г.д.”.

Трэба адзначыць, што падобныя Канцэпцыі прынятыя ў краінах ЭЗ (напрыклад, у Харватыі, Вугоршчыне, Брытаніі, Францыі, Эстоніі ды інш.), а таксама ў некаторых краінах СНД – Украіне і Казахстане на ўзроўні заканадаўства. “Гэтая практыка вартая перайманьня, бо дапамагае разьвіцьцю дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці”, – адзначаецца ў калектыўным звароце лідэраў НДА да сябраў Кансультацыйнай Рады.

Паводле рассылкі belngo.info
(правапіс першакрыніцы)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>