2009 22/07

Сёньня абласны суд вынес рашэньне па справе пяці апазыцыянэраў, абвінавачанных у арганізацыі масавага мерапрыемства пад сьценамі Гомельскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных справаў. Абвінавачанныя  на паседжаньне суду не зьявіліся ў знак пратэсту супраць судовае самаўпраўнасьці.

Судзьдзя абласной інстанцыі Зьміцер Улога правёў паседжаньне ў адсутнасьць адказнікаў. На слуханьне былі толькі журналісты й праваабаронцы. 25 ліпеня судзьдзя першай інстанцыі Марыя Дамненка прызнала ўдзельнікаў акцыі, прысьвечанай дню памяці зьніклага міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь Юрыя Захаранкі, вінаватымі ў парушэньні правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Тады да слуханьня яна не дапусьціла абаронцу Леаніда Судаленку й сведак. Чацьвярым з удзельнікаў прысудзілі штраф у памеры 350 тысячаў, а Ўладзіміра Кацору пакаралі адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 3 сутак.

7 траўня чальцы кардынацыйнае рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомелю прастаялі каля гадзіны з партрэтамі зьніклага міністра МУС Юрыя Захаранкі пад сьценамі міліцыі, а пасьля падалі зварот у гэтую структуру з заклікам хутчэй знайсьці злачынцаў і завершыць крымінальную справу аб зьнікненьні.

Матэрыялы справы аб адміністрацыйным правапарушэньні ўтрымоўваюць пастанову Вярхоўнага суду ад 24 сакавіка 2003 г. па ідэнтычным выпадку. Тады было прызнана, што «дзеяньні групы грамадзянаў, якія стаяць і трымаюць у руках партрэты зьніклых людзей, нельга аднесьці да пікетаваньня, паколькі адсутнічае склад указанага ў якасьці віны правапарушэньня».

У знак нязгоды з рашэньнем першай інстанцыі Ўладзімер Кацора абвясьціў сухую галадоўку. Да галадоўкі пратэсту далучыліся яшчэ 6 прадстаўнікоў дэмсілаў Гомельскай вобласьці.

– Мы праігнаравалі паседжаньне абласнога суду сапраўды ў знак пратэсту, мы ня верым у савецкае правасудзьдзе, – камэнтуе сытуацыю асуджаны Васіль Палякоў. – Падчас галадоўкі мы прасілі судзьдзяў прызначыць слуханьне як мага хутчэй, бо тады гаворка йшла аб жыцьці чалавека. Суд праігнараваў гэтую акалічнасьць.

Цяпер апазыцыянэры рыхтуюць скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

*

*

Паведамленьне, рас.

Сегодня областной суд вынес решение по делу пяти оппозиционеров, обвиняемых в организации массового мероприятия под стенами Гомельского областного управления внутренних дел. Обвиняемые на заседание суда не явились в знак протеста против судебного произвола.

Судья областной инстанции Дмитрий Улога провел заседание в отсутствие ответчиков. На слушанье были лишь журналисты и правозащитники. 25 июля судья первой инстанции Мария Домненко признала участников акции, посвященной дню памяти исчезнувшего министра внутренних дел РБ Юрия Захаренко, виновными в нарушении правил проведения массовых мероприятий. Тогда к слушанью она не допустила защитника Леонида Судаленко и свидетелей. Четверым из участников присудили штраф в размере 350 тысяч, а Владимира Кацору наказали административным арестом сроком на 3 суток.

7 мая члены координационного совета объединенных демократических сил Гомеля простояли около часа с портретами исчезнувшего министра МВД Юрия Захаренко под стенами милиции, а после подали обращение в эту структуру с призывом быстрее раскрыть уголовное дело об исчезновении.

Материалы дела об административном правонарушении содержат постановление Верховного суда от 24 марта 2003 г. по идентичному случаю. Тогда было признано, что «действия стоящей группы граждан, держащих в руках портреты исчезнувших людей, нельзя отнести к пикетированию, поскольку отсутствует состав вмененного в вину правонарушения».

В знак несогласия с решением первой инстанции Владимир Кацора объявил сухую голодовку. К голодовке протеста присоединились еще 6 представителей демсил Гомельской области.

– Мы проигнорировали заседание областного суда действительно в знак протеста, мы не верим в советское правосудие, – комментирует ситуацию осужденный Василий Поляков. – Во время голодовки мы просили судей назначить слушанье как можно быстрее, ведь тогда речь шла о жизни человека. Суд проигнорировал это обстоятельство.

Сейчас оппозиционеры готовят жалобу в Верховный суд РБ.

Алег Станковіч, odsgomel.org.

Пераклаў Алесь Лета, prava-by.info.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>