2009 22/07

Міхал Пашкевіч, лідэр арганізацыі «Маладыя дэмакраты», учора накіраваў заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску, у гарадзкую пракуратуру ды ва ўпраўленьне ўласнае бясьпекі МУС. Прычынаю сталі парушэньні заканадаўства супрацоўнікамі міліцыі падчас акцыі салідарнасьці 16 ліпеня.

М.Пашкевіч патрабуе пакараць па ўсёй строгасьці закону першым чынам спецназаўцаў, а таксама супрацоўнікаў Цэнтральнага РУЎС сталіцы, паведамляе сайт АГП.

Пэўныя эпізоды парушэньня заканадаўства міліцыяй, якія пералічвае Пашкевіч:

– Незаконнае затрыманьне (знаходжаньне на пляцы з партрэтамі не зьяўляецца парушэньнем нават лукашэнкаўскіх законаў; у дадатак Міхала затрымалі прэвентыўна).

– Зьбіваньне спэцназаўцамі ў аўтобусе па дарозе ў РУЎС.

– Пагрозы й абразы ў Цэнтральным РУЎС (прычым супрацоўнікі раённага ўпраўленьня як мінімум закрывалі на гэта вочы, а некаторыя паводзілі сябе сапраўды гэтак жа).

«Гэтыя дзеяньні “цягнуць” ня проста на меры маральнага ўздзеяньня або службовае спагнаньне: яны наўпрост падпадаюць пад Крымінальны кодэкс», – падкрэслівае М.Пашкевіч. Зразумела, гэта ж ён адзначыў і ў заявах.

Падобныя дзеяньні, як сказана ў дакумэнце, ганьбяць высокае званьне беларускага міліцыянта. Сказанае, трэба лічыць, не без іроніі. Аднак менавіта з іроніяй, а не са зьдзекам: нядаўна Міхалу давялося зьвярнуцца ў міліцыю па абсалютна непалітычнае справе – і ён заўважыў, якім паважлівым і добразычлівым стала стаўленьне да яго, як толькі міліцыянты пазналі, хто ён такі. Гаворка йшла аб гонары міліцэйскага мундзіру, аб імкненьні змагацца за правапарадак, дыстанцуючыся ад палітыкі, – а некаторыя афіцэры адкрыта выказвалі рэзка нэгатыўнае стаўленьне да цяперашняе ўлады.

Як бы там ні было, зараз Міхал Пашкевіч чакае адказу з МУС і абедзвюх пракуратураў.

*

*

Паведамленьне, рас.

Михаил Пашкевич, лидер организации «Молодые демократы», вчера направил заявление в прокуратуру Центрального района Минска, в городскую прокуратуру и в управление собственной безопасности МВД. Причиною стали нарушения законодательства сотрудниками милиции во время акции солидарности 16 июля.

М.Пашкевич требует наказать по всей строгости закона прежде всего спецназовцев, а также сотрудников Центрального РУВД столицы, сообщает сайт ОГП.

Конкретные эпизоды нарушения законодательства милицией, которые перечисляет Пашкевич:

– Незаконное задержание (нахождение на площади с портретами не является нарушением даже лукашенковских законов; вдобавок Михаила задержали превентивно).

– Избиение спецназовцами в автобусе по дороге в РУВД.

– Угрозы и оскорбления в Центральном РУВД (причём сотрудники районного управления как минимум закрывали на это глаза, а некоторые вели себя точно так же).

«Эти действия “тянут” не просто на меры морального воздействия или служебное взыскание: они напрямую подпадают под Уголовный кодекс», – подчёркивает М.Пашкевич. Разумеется, это же он отметил и в заявлениях.

Подобные действия, как сказано в документе, позорят высокое звание белорусского милиционера. Сказано, надо полагать, не без иронии. Однако именно с иронией, а не с издёвкой: недавно Михаилу довелось обратиться в милицию по абсолютно неполитическому делу – и он заметил, каким уважительным и благожелательным стало отношение к нему, как только милиционеры узнали, кто он такой. Речь шла о чести милицейского мундира, о стремлении бороться за правопорядок, дистанцируясь от политики, – а некоторые офицеры откровенно высказывали резко негативное отношение к теперешней власти.

Как бы там ни было, теперь Михаил Пашкевич ждёт ответа из МВД и обеих прокуратур.

Паводле odsgomel.org,

Алесь ЛЕТА, prava-by.info.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>