Не забірай жыцьцё!
2009 22/07

Наста Палажанка Маладафронтаўцы падалі заявы ў пракуратуру й РАЎС з патрабаваньнем працягнуць сьледзтва па крымінальнае справе аб факце выкраданьня 25 сакавіка.

Актывісты “Маладога Фронту” Наста Палажанка й Дзяніс Карноў падалі заявы ў пракуратуру й РАЎС Фрунзенскага раёну з патравабаньнем “адмяніць прыпыненьне вытворчасьці дазнаньня й аднавіць вытворчасьць па дазнаньні ў сувязі з тым, што мы самастойна даведаліся пра аднаго з тых, хто мог мець дачыненьне да ажыцьцяўленьня гэтага злачынства.

Мяркуем, што адзін з гэтых людзей – Леаненка Аляксандр, супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам МУС РБ “Алмаз”, бо яго здымак бачылі ў СМІ і ён падаўся падобным на аднаго з тых, хто вывозіў нас. Паколькі гэты чалавек мае пэўнае службовае падпарадкаваньне, просім высьвятліць, ці насамрэч гэта быў ён і тых, хто аддаў гэты супрацьпраўны загад.

Спадзяемся на дабрасумленнасьць пры расьследваньні гэтае справы”, – зазначаюць у заявах маладафронтаўцы.

Адказы з пракуратуры і міліцыі мусяць прыйсьці цягам месяцу.

Паводле сайтаў “Харыя 97″, “spring96″, mfront.net,
Алесь ЛЕТА.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>