Не забірай жыцьцё!
2008 01/10

Папоў, МІД РБПрэс-сакратар беларускае замежнапалітычнае ўстановы Андрэй Папоў, адказваючы на пытаньні журналістаў увечары 29 верасьня ў МЗС, заявіў аб тым, што АБСЭ не ў поўнай меры ацаніла значнасьць крокаў, прадпрынятых уладамі Беларусі па паляпшэньні працэсу арганізацыі выбараў.

Ён падкрэсліў важнасьць таго, што назіральнікі АБСЭ прызналі шэраг пазытыўных крокаў у гэтым кірунку. У гэтым ліку – павелічэньне прадстаўніцтва апазыцыі ў складзе акруговых выбарчых камісыяў, прадстаўленьне кандыдатам у два разы больш часу на выступы ў электронных СМІ у прайм-тайм, крокі ЦВК па забесьпячэньні адэкватнай аховы скрыняў у пэрыяд датэрміновага галасаваньня, а таксама прадстаўленьне апазіцыйным кандыдатам магчымасьці бесперашкодна праводзіць сустрэчы з выбарнікамі ў вызначаных для гэтага месцах.

Такім чынам, з словаў А.Папова, дзеяньні, ужытыя беларускім бокам, стварылі добрую базу для наступнага ўзаемадзеяньня ў мэтах удасканаленьня заканадаўства й практыкі па правядзеньні выбараў у краіне.

Цэнтральная камісыя па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў прафэсыйна вывучыць заключэньне назіральнікаў, у тым ліку пасьля атрыманьня іхнае канчатковае вэрсыі. На гэтай падставе яна будзе ўзаемадзейнічаць далей зь міжнароднымі арганізацыямі”, – сказаў А.Папоў.

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што “выбары адбыліся, і, як ясна адзначана ў заключэньні міжнародных назіральнікаў і АБСЭ, і СНД, яны цалкам адпавядалі нацыянальнаму заканадаўству”. “Гэта найважнейшае”, – заявіў А.Папоў.

У прыватнасьці, па ягоным словам, назіральнікі ад СНД і Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі, “добра знаёмыя з гістарычнымі й палітычнымі рэаліямі рэгіёну”, асабліва адзначаюць своечасовае й без абмежаваньняў запрашэньне міжнародных назіральнікаў. “Яны таксама адзначаюць падстаўленьне палітычным партыям, якія высунулі кандыдатаў у дэпутаты, права накіраваць сваіх прадстаўнікоў у склад Цэнтральнай камісыі з правам дарадчага голасу, шырокае выкарыстаньне візуальнай рэкламы ў СМІ й грамадзкіх месцах для інфармаваньня выбарнікаў аб выбарах. Акрамя таго, назіральнікі пазытыўна ацанілі прынятыя меры, скіраваныя на выключэньне падвойнага галасаваньня грамадзянаў, адкрытасьць і галоснасьць дзейнасьці Цэнтральнай выбарчай камісыі”, – сказаў А.Папоў.

(Паведамленьне, рас.)

Пресс-секретарь белорусского внешнеполитического ведомства Андрей Попов, отвечая на вопросы журналистов вечером 29 сентября в МИД, заявил о том, что ОБСЕ не в полной мере оценила значимость шагов, предпринятых властями Беларуси по улучшению процесса организации выборов.

Он подчеркнул важность того, что наблюдатели ОБСЕ признали ряд позитивных шагов в этом направлении. В их числе — увеличение представительства оппозиции в составе окружных избирательных комиссий, предоставление кандидатам в два раза больше времени на выступления в электронных СМИ в прайм-тайм, шаги ЦИК по обеспечению адекватной охраны урн в период досрочного голосования, а также предоставление оппозиционным кандидатам возможности беспрепятственно проводить встречи с избирателями в установленных для этого местах.

Таким образом, по словам А.Попова, действия, предпринятые белорусской стороной, создали хорошую базу для дальнейшего взаимодействия в целях совершенствования законодательства и практики по проведению выборов в стране.

Центральная комиссия по выборам и проведению республиканских референдумов профессионально изучит заключение наблюдателей, в том числе после получения их окончательной версии. На этой основе она будет взаимодействовать далее с международными организациями”, — сказал А.Попов.

Пресс-секретарь МИД отметил, что “выборы состоялись, и, как ясно отмечено в заключениях международных наблюдателей и ОБСЕ, и СНГ, они полностью соответствовали национальному законодательству”. “Это самое важное”, — заявил А.Попов.
В частности, по его словам, наблюдатели от СНГ и Союзного государства Беларуси и России, “хорошо знакомые с историческими и политическими реалиями региона”, особенно отмечают заблаговременное и без ограничений приглашение международных наблюдателей. “Они также отмечают предоставление политическим партиям, выдвинувшим кандидатов в депутаты, права направить своих представителей в состав Центральной комиссии с правом совещательного голоса, широкое использование визуальной рекламы в СМИ и общественных местах для информирования избирателей о выборах. Кроме того, наблюдатели позитивно оценили принятые меры, направленные на исключение двойного голосования граждан, открытость и гласность деятельности Центральной избирательной комиссии”, — сказал А.Попов.

2 thoughts on “МЗС Беларусі: АБСЭ не ацаніла значнасьці беларускіх крокаў”

  1. Andry says:

    Адкрытасць і галоснасць? Сапраўды, для міжнародных наглядальнікаў – калі ласка. А для сваіх – пайшоў куды далей!

  2. Alaksiej says:

    Згодзен. А калі дакладней, на далёкіх подступах “міжнароднікам” – дазволена ўсё – фармальна … Прыезжайце хоць СЕМ’ЯМІ …й хоць з ЗАНЗІБАРУ :-)(Усё адно нічога ня ўбачуць З РАЗЬБЕГУ) Асабліва, калі з СНД-эшных абшараў РАЗЬБЕГ БРАЛІ (адзін такі ў Жодзінскай АВК увесь зьмучаўся, чакаў пакуль ПРАЦЭС скончыцца ў памяшканьні Акруговай камісыі ў Жодзінскім выканкаме, нават, выніковы пратакол не застаўся атрымаць … Дарэчы, па ўчастках, яго вазіў САМ кіраўнік па ідэалёгіі, І-шы намесьнік старшыні Гарвыканкаму, Сямашка У.М. – паказаха савецкай загартоўкі)

    Таму “безпрэцыдэнтная адкрытасьць і празрыстасьць” прадстаўлялася адрасна й порцыямі – для кожнай мэтавай катэгорыі назіральнікаў асобна.
    Для нацыянальных – “нул-Е-вачка”, для “эўрапейска-заходніх” – на “2-ку” (па 10 бальнай), а для “азіяцка-усходніх”, якім акрамя “казак пра братоў-славянаў” нічога ні чуць, ні бачыць не хацелася … – безпрэцыдэнтна высокая (але з даля й праз “спэцыяльна наладжаны” бінокаль …
    Мол, што глядзець – усё і так “КРАСІВА” – як у вас так і ў нас … Што прыглядацца (ВОЧЫ ПСАВАЦЬ) …!?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>