2008 01/10

ЗШАПрэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў Шон Маккормак 29 верасьня зрабіў заяву аб выбарах у Беларусі. У прыватнасьці, ён сказаў, што ЗША расчараваныя ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі: яна не адпавядала міжнародным стандартам, а працэдура падліку галасоў не была празрыстай, піша БЕЛАПАН.

Як адзначаецца ў папярэднім заключэньні місыі назіральнікаў АБСЭ, выбары не адпавядалі стандартам АБСЭ, нягледзячы на малаважныя станоўчыя зрухі. У палове акругаў, дзе прысутнічалі назіральнікі, падлік галасоў атрымаў нэгатыўную ацэнку, пазначаецца ў заяве Дэярждэпу.

Акрамя таго, там адзначаюцца такія праблемы, як адмова ў правядзеньні назіраньня за падлікам галасоў, розьніца ў колькасьці тых, што прагаласавалі й падлічаных галасоў, фальсыфікацыя галасоў.

Прадстаўнік замежнапалітычнае ўстановы ЗША таксама зьвярнуў увагу на тое, што дэманстрацыя, якая адбылася па завяршэньні выбараў, насіла мірны характар.

ЗША маюць намер падтрымліваць дыялёг зь беларускім урадам і народам. Мы заклікаем улады распачаць крокі па выкананьні сваіх міжнародных абавязальніцтваў па прасоўваньні дэмакратычных свабодаў, у прыватнасьці па правядзеньні сапраўды канкурэнтных выбараў, і па захаваньні прызнаных у сьвеце правоў чалавека”, – гаворыцца ў заяве Ш.Маккормака.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Пресс-секретарь Госдепартамента Соединенных Штатов Шон Маккормак 29 сентября сделал заявление о выборах в Беларуси. В частности, он сказал, что США разочарованы ходом избирательной кампании в Беларуси: она не соответствовала международным стандартам, а процедура подсчета голосов не была прозрачной, пишет БелаПАН.

Как отмечается в предварительном заключении миссии наблюдателей ОБСЕ, выборы не соответствовали стандартам ОБСЕ, несмотря на незначительные положительные сдвиги. В половине округов, где присутствовали наблюдатели, подсчет голосов получил негативную оценку, указывается в заявлении Госдепа.

Кроме того, там отмечаются такие проблемы, как отказ в проведении наблюдения за подсчетом голосов, разница в количестве проголосовавших и подсчитанных голосов, фальсификация голосов.

Представитель внешнеполитического ведомства США также обратил внимание на то, что демонстрация, состоявшаяся по завершении выборов, носила мирный характер.

США намерены поддерживать диалог с белорусским правительством и народом. Мы призываем власти предпринять шаги по выполнению своих международных обязательств по продвижению демократических свобод, в частности по проведению действительно конкурентных выборов, и по соблюдению признанных в мире прав человека”, — говорится в заявлении Ш.Маккормака.

Паводле odsgomel.info

Ales` Leta,
Licviny-INFA

One thought on “ЗША будуць падтрымліваць дыялёг зь Беларусьсю нягледзячы на расчараваньні ходам выбараў”

  1. Anonymous says:

    ты на правильном пути! продолжай и пиши по-чаще ;-)

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>