2009 22/07

Андрэй КулагінУ Карэліі забіты кіраўнік рэгіянальнага адзьдзяленьня міжрэгіянальнай грамадзкай арганізацыі «Справядлівасьць» Андрэй Кулагін.
Як паведамляе сайт«Грані.ру» з спасылкаю на прэс-службу руху, ягонае цела знойдзена ў пяшчаным кар’еры пад Петразаводзкам.

Як распавёў кіраўнік арганізацыі Андрэй Сталбуноў, Кулагін зьнік 14 траўня. Позна ўвечары яму патэлефанаваў невядомы й прапанаваў сустрэцца. Праваабаронцы лічаць, што гэта быў хтосьці, каго Кулагін ведаў асабіста й не ўспрымаў як крыніцу патэнцыйнае небясьпекі. Апошнім яго бачыў кіроўца таксоўкі, які падвозіў яго да месца сустрэчы ў адной з гарадзкіх кавярняў.

Кулагін актыўна ўзаемадзейнічаў зь мясцовым падразьдзяленьнем Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў, уваходзіў у склад грамадзка-апякунскай Рады па ўстановах “ГУИН” Міністэрства юстыцыі Карэліі, выступаў за гуманізацыю ўмоў утрыманьня зьняволеных.

Забойства Кулагина сталася ня першым злачынствам, зьдзейсьненым супраць праваабаронцаў у Расеі ў апошні час. Так, 15 ліпеня ў Інгушэціі невядомымі была забітая Натальля Эстемірава, супрацоўніца праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» у Чачэніі. 19 студзеня ў цэнтры Масквы быў разстраляны  адвакат Станіслаў Маркелаў. Выпадковай ахвяраю нападу невядомага кілера таксама стала журналістка «Новай газэты» Анастасія Бабурава. 14 лістападу мінулага года ў падмаскоўных Хімках быў зьбіты галоўны рэдактар мясцовае апазіцыйнае газэты й актывіст-эколяг Міхіл Бекетаў. З цяжкімі траўмамі ён быў дастаўлены ў лякарню й да цяперашняга часу знаходзіцца ў стане комы.

Акрамя таго, у траўні бягучага году ў маскоўскім офісе МГА «Справядлівасьць» быў праведзены ператрус.

Андрэй Сталбуноў
старшыня праўленьня МГА “Справядлівасьць”.

“Праваабаронцы – гэта аголеныя нэрвы грамадзянскай супольнасьці. Яны вастрэй за іншых рэагуюць на несправядлівасьць і вельмі часта апынаюцца на пярэднім краі змаганьня за чужыя правы, парушаныя ў выніку чынавенскай самаўпраўнасьці альбо злачыннага намеру. Прычым змаганьне гэтае часьцяком падобна донкіхоцтву. Ані славы, ані тым больш матэрыяльных дывідэндаў яно не прыносіць. Затое праваабаронцы лёгка становяцца ахвярамі злачынных замахаў. На іх аб’яўляюць паляваньне ня толькі бандыты, але й асобныя праваахоўнікі, якія пераблыталі прысягу з камэрцыйнай дамоваю.

МГА “Справядлівасьць” выпрабавала на сабе ўсё гэта спаўна. За нашымі актывістамі сачылі, ім пагражалі, нас нават абшуквалі пад падставай выратаваньня ад банкруцтва абароннага прадпрыемства. Зараз нашых сяброў яшчэ й забіваюць.”

*

*

Паведамленьне, рас.

В Карелии убит руководитель регионального отделения межрегиональной общественной организации “Справедливость” Андрей Кулагин, сообщает пресс-служба движения. Его тело найдено в песчаном карьере под Петрозаводском.

Как рассказал глава организации Андрей Столбунов, Кулагин пропал 14 мая. Поздно вечером ему позвонил неизвестный и предложил встретиться. Правозащитники полагают, что это был кто-то, кого Кулагин знал лично и не воспринимал как источник потенциальной опасности. Последним его видел водитель такси, который подвозил его к месту встречи в одном из городских кафе.

Кулагин активно взаимодействовал с местным подразделением Федеральной службы исполнения наказаний, входил в состав общественно-попечительского Совета по учреждениям ГУИН Министерства юстиции Карелии, выступал за гуманизацию условий содержания заключенных.

Убийство Кулагина стало не первым преступлением, совершенным против правозащитников в России в последнее время. Так, 15 июля в Ингушетии неизвестными была убита Наталья Эстемирова, сотрудник правозащитного центра “Мемориал” в Чечне. 19 января в центре Москвы был застрелен адвокат Станислав Маркелов. Случайной жертвой нападения неизвестного киллера также стала журналистка “Новой газеты” Анастасия Бабурова. 14 ноября прошлого года в подмосковных Химках был избит главный редактор местной оппозиционной газеты и активист-эколог Михаил Бекетов. С тяжелыми травмами он был доставлен в больницу и до настоящего времени находится в состоянии комы.

Кроме того, в мае текущего года в московском офисе МОО “Справедливость” был проведен обыск.

Андрей Столбунов
председатель правления МОО “Справедливость”

“Правозащитники – это оголенные нервы гражданского общества. Они острее других реагируют на несправедливость и очень часто оказываются на переднем крае борьбы за чужие права, попранные в результате чиновничьего произвола или преступного умысла. Причем борьба эта зачастую сродни донкихотству. Ни славы, ни тем более материальных дивидендов она не приносит. Зато правозащитники легко становятся жертвами преступных посягательств. На них объявляют охоту не только бандиты, но и отдельные правоохранители, которые перепутали присягу с коммерческим договором.

МОО “Справедливость” испытала на себе все это сполна. За нашими активистами следили, им угрожали, нас даже обыскивали под предлогом спасения от банкротства оборонного предприятия. Теперь наших товарищей еще и убивают.”

Паводле grani.ru,

Алесь ЛЕТА, prava-by.info.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>