Выданьне, у прыватнасьці, піша:
Усе месцы у парлямэнце для кіруючай да гэтуль партыі й ніводнага мандата для апазыцыі. Такі вынік спэктаклю, што быў разыграны ў Беларусі напрыканцы мінулай нядзелі, які прэзыдэнт Лукашэнка мае намер сёньня “прадаць” міру як дэмакратычныя выбары.
Мэтады ўціску й запалохваньня сталі больш тонкімі. Палітычных апанэнтаў апутваюць сумніўнымі падатковымі працэдурамі ці з дапамогаю забаронаў на прафэсыю пазбаўляюць сродкаў да існаваньня.
Лукашэнка можа сабе ўсё гэта дазволіць яшчэ й таму, што ў Захаду няма аніякай стратэгіі ў адносінах да Беларусі, а ў сьвядомасьці шматлікіх эўрапейцаў гэтай краіны практычна не існуе.
Падрыхтавалі Сяргей Рамашэнка й Алесь Лета
па матэрыялах Радыё “Нямецкая хваля”