2009 23/07

Суд Мінскай вобласці 22 ліпеня вынес вырак забойцам работнікаў СВК «Бальшавік Агра» (Салігорскі раён). Адзін з злачынцаў асуджаны да смяротнага пакарання, другі – да пажыццёвага зняволення, паведамляе БЕЛТА.

Асуджаныя арганізавалі 27 лютага каля вёскі Крывічы засаду на машыну з грашыма для работнікаў мясцовага сельгаспрадпрыемства. Злачынцы падрабязна падрыхтавалі план нападу. Легкавік напароўся на загадзя ўсталяваныя самаробныя калючкі. Машыну развярнула ўпоперак дарогі.

Былі забітыя галоўны эканаміст гаспадаркі, а таксама кіроўца. З салону нападнікі забралі 73 мільёны рублёў — заробак працаўнікоў тутэйшага СВК.

Непадалёк ад месца злачынства нападнікі разабралі і выкінулі зброю, сотавыя тэлефоны і пазбыліся вопраткі.

Справу раскрыў звычайны ўчастковы з Салігорскага раёну. Ён быў выклік на дом у сувязі са сваркай мужа і жонкі. І ўчастковы ўбачыў абутак, які супадаў з тым, што быў зафіксаваны на месцы злачынства. Па справе былі арыштаваныя тры чалавекі. Адзін з іх пражываў з жанчынай, якая ведала працэдуру прывозу грошай. Дарэчы, гэтая жанчына атрымалася 13 гадоў турмы за дапамогу ў падрыхтоўцы.

Нагадаем, 23 чэрвеня Парламенцкая асамблея Савету Еўропы прыняла рашэнне, што Беларусі будзе вернуты статус спецыяльнай запрошанай у арганізацыі толькі пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Тым не менш гэта ўжо другі смяротны прысуд вынесены ў Беларусі пасля пасяджэння ПАРЕ.

Крыніца: «Наша Ніва».

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>