2009 25/07

Сьвятлана Лапіцкая

24.07.2009г. бацькі Янкі Лапіцкага падалі заяву ў Жодзінскі выканкам з адмысловым запытам адносна спыненьня беларускамоўнай праграмы навучаньня сына з прычыны эканоміі бюджэтных сродкаў.

Яны спадзяюцца атрымаць неабходную для абароны ўласных правоў інфармацыю, а таксама нагадваюць мясцоваму кіраўніцтву пра абавязковасьць выкананьня Канстытуцыі й міжнародных стандартаў права, выказваюць спадзяваньне, што выканкам здолее асэнсаваць ўласную памылку й адменіць дыскрымінацыйнае рашэньне …


Аляксей Лапіцкі патлумачыў, што “запыт утрымлівае прозьбу аб прадстаўленьні заяўнікам неабходных тлумачэньняў па сутнасьці прынятага 23.06.2009г. Рашэньня №928 адносна закрыцьця беларускамоўнай гімназычнай праграмы навучаньня ў Гімназыі №1 горада Жодзіна і патрабаваньня да дырэктара, Генадзя Коршуна, забясьпечыць прымусовы перавод беларускамоўнага вучня ў расейскамоўную клясу.

– Мы просім выканаўчую ўладу ў Жодзіне прадставіць уласную матывацыю і абгрунтаваньне гэтага дыскрымінацыйнага рашэньня з спасылкаю на канкрэтныя артыкулы й вытрымкі з палажэньняў дзейснага заканадаўства.

Акрамя таго, мы просім выканкам прадставіць падрабязную калькуляцыю падліку выдаткаў і сумы стратаў, “выкліканых рэалізацыяй намі нашага Канстытуцыйнага права на бясплатную сярэднюю адукацыю сына на роднай і дзяржаўнай мове”.

У прыватнасьці, заяўнікі, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая, у сваёй заяве канстатуюць, што адзначанае рашэньне №928 па пытаньню гімназычнае адукацыі іхнага сына прынята
“а) насуперак вядомай, ясна артыкуляванай” імі “пасьлядоўнай грамадзянскай і праўнай пазыцыі, зьвязанай з
– катэгарычнай непрыймальнасьцю іншай мовы навучаньня, акрамя
роднай-дзяржаўнай, а таксама” іхнымі
– “перакананьнямі й поглядамі,
– дзяржаўнай і нацыянальна-моўнай прыналежнасьцю,
– тымі канстытуцыйнымі правамі й жыцьцёва важнымі, законнымі
інтарэсамі, належнае захаваньне якіх гарантуецца НАШАЙ дзяржаваю адпаведна з Асноўным Законам краіны й міжнароднымі дамовамі ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў чалавека; …
б) у парушэньне дзейсных у краіне прыярытэтаў канстытуцыйных і міжнародных стандартаў права, наяўных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь …па іхнае рэалізацыі”,
в)”без уліку пажаданьняў, здольнасьцяў і магчымасьцяў, … беларускамоўнасьці … й стану здароўя самаго вучня.”

Бацькі спадзяюцца такім чынам атрымаць зразумелыя й канкрэтныя выкладкі праўнага і фінансавага характару, якія былі пакладзеныя ў абгрунтаваньне прынятага мясцовымі ўладамі рашэньня, каб зразумець “ці мае выкарыстанае абгрунтаваньне” выпадковы “памылкова-неправамерны характар альбо” яно “ўтрымлівае асэнсаваную ды ўзважаную пазыцыю” альбо цалкам “наўмысны характар, а таму …  – прымалася сьвядома й мэтанакіравана з разуменьнем ягонай канфліктагеннасьці й дыскрымінацыйнасьці, неадпаведнасьці палажэньням дзейснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнаным міжнародным нормам права …”.

Да ўсяго гэтага, заяўнікі, не выключаючы й таго, што дыскрымінацыйнае рашэньне было прынятае “ПАМЫЛКОВА АЛЬБО ПА НЕЙКІХ ІНШЫХ ПРЫЧЫНАХ (напрыклад, НЕДАХОПУ ІНФАРМАЦЫІ)”,
“НАСТОЙЛІВА ПРОСЯЦЬ КІРАЎНІЦТВА ЖОДЗІНСКАГА ВЫКАНКАМУ ПЕРАГЛЯДЗЕЦЬ ДАДЗЕНАЕ РАШЭНЬНЕ Ў ЧАСТЦЫ ЗАБАРОНЫ БЕЛРУСКАМОЎНАГА НАВУЧАНЬНЯ Ў ГІМНАЗЫІ №1 У ЖОДЗІНЕ Й ЗАХАВАЦЬ АДЗІНУЮ Ў РЭГІЁНЕ ГІМНАЗЫЧНУЮ БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ ПРАГРАМУ НАВУЧАНЬНЯ, ПА ЯКОЙ НАВУЧАЎСЯ” ІХНЫ “СЫН ЯНКА ЛАПІЦКІ”, а таксама аб стварэньні рэальных гарантыяў у падтрыманьні “стабільнага дзяржаўнага прыярытэту” для “няспыннага й безканфліктнага працягу навучаньня” іхнага “сына на дзяржаўнай беларускай мове ў беларускім горадзе Жодзіне дзяржавы Беларусь”, – адзначаецца ў заяве.

У выпадку працягу канфлікту й дыскрамінацыйнага перасьледу заяўнікі спадзяюцца выкарыстаць запрашваемую ў выканкаме інфармацыю для прыняцьця рашэньня аб абароне сваіх грамадзянскіх правоў і законных інтарэсаў у вышэйшых установах, а таксама праз судовыя й праваахоўныя ўстановы.

Алесь ЛЕТА
,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Копія заявы ў фармаце WORD.

2 thoughts on “Бацькі Янкі Лапіцкага зьвярнуліся ў Жодзінскі выканкам з адмысловым запытам”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>