2009 29/07
Шкада жывёлаў, якіх зьнішчаюць "правільна й плянава" ...

Шкада жывёлаў, якіх "правільна й плянава" зьнішчаюць ...

Мінгарвыканкам паўторна забараніў правядзеньне пікетаў 31 ліпеня й 1 жніўня побач з пунктам адлову й часовага ўтрыманьня жывёлаў ГП «Фауна горада», зьмешчанага па адрэсе Менск Гурскага, 42. Заяўнікі пікетаў жадалі зьвярнуць увагу на праблему валачобных жывёлаў у Рэспубліцы Беларусь у цэлым і на сытуацыю, якая склалася на ГП «Фауна горада» у прыватнасьці.

Існуючы мэханізм адлову й зьнішчэньня жывёлаў, па меркаваньні абаронцаў жывёлаў, зьяўляецца непрыймальным для эўрапейкае краіны.

Штогод у Беларусі адлоўліваецца й зьнішчаецца каля 70 000 жывёлаў. У Менску адлоўліваецца ад 3000 да 5000 жывёлаў штогод.

Колькасьць бездаглядных бяздомных жывёлаў не памяншаецца, што кажа аб неабходнасьці зьмены падыходаў да дадзенае праблемы. Абаронцы жывёлаў заклікаюць улады прыняць закон аб абароне жывёлаў. Яны адстойваюць неабходнасьць адкрыцьця муніцыпальных прытулкаў для жывёлаў, разьвіваць добраахвотніцкі (валянтэрскі) рух, больш актыўна прапагандаваць гуманнае стаўленьне да жывёлаў праз адукацыю й інфармаваньне насельніцтва.

Нагадаем, што першая заяўка была адхіленая па прычыне нібы няправільнага афармленьня заявы.

Забарона на другую заяўку, падпісаная намесьнікам старшыні Мінгарвыканкаму Ціцянковым М.З. тлумачыцца тым, што пікет будзе ствараць перашкоды пешаходнаму й транспартнаму руху ў раёнах вуліцаў Гурскага, Русановіча, зав. 2-ога Прылуцкага.

«Відавочна, што Мінгарвыканкам наўмысна забараняе нам пікет пад любымі падставамі, абмяжоўваючы такім чынам нашае права на свабоду мірных сходаў. Бо будынак «Фауны горада» знаходзіцца ў пустцы, а вуліцы паказаныя Мінгарвыканкамам знаходзяцца далёка ад пазначанага будынку й нават не прымыкаюць да яго. У гэтым можа пераканацца кожны, зірнуўшы на мапу Менску», – адзначае заяўнік акцыі Вадзім Аляксандровіч.

Сёньня зооабаронцы маюць намер падаць у суд скаргу на рашэньне службовых асобаў Мінгарвыканкаму, якія ўшчамляюць іхнае права на свабоду мірных сходаў. Яны маюць намер зьвярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавеку, калі ня знойдуць разуменьня ў нацыянальных судах Беларусі.

*

P/S (рэд.) Тут далучаецца копія адказу зь Менгарвыканкаму на адзін з запытаў зооактывістаў. З дакумэнту вынікае, што аніякіх “спэцыяльных узораў” і тым больш “патрабаваньняў да заявак” на мірныя сходы (пікетаваньні, мітынгі) у гарадзкіх уладаў Менску няма.

копія адказу зь Менгарвыканкаму

копія адказу зь Менгарвыканкаму

Аляксей Лапіцкі, праваабронца з Жодзіна, камэнтуе:

– Натуральна, што іх (гэтых спэцпатрабаваньняў) і быць ня можа, як і дадатковых, гэтак “папулярных” у мясцовых уладаў, абсурдных умоваў аб папярэдняй аплаце заяўнікамі паслугаў міліцыянтаў і г. д. Заяўнікам абсалютна незразумела – за што й колькі плаціць?! На колькі зразумелыя й правамерныя падобныя патрабаваньні!? Бо пры падачы заяўкі яшчэ толькі мяркуецца атрымаць дазвол ці недазвол на правядзеньне мерапрыемства, узгадняецца ягоны фармат, месца правядзеньня … Ды й прэйскурантаў коштаў на падобныя ПАСЛУГІ насамрэч не існуе. Іх ніхто ніколі ня бачыў і не паказваў. Нават – па адмысловых запытах актывістаў, якія хацелі выканаць падобнае абсурднае патрабаваньне мясцовых уладаў (напрыклад – у Гомелі). У адваротным выпадку існаваў бы відавочны рэчавы доказ грубейшага парушэньня заканадаўства і канкрэтныя адказныя па ім.

І сапраўды, выплаты падаткаплацельшчыкаў фармуюць адпаведныя артыкулы выдаткаў у бюджэце. А дзяржава, ейная выканаўчая ўлада – наўпрост абавязаная гарантаваць мэтавае выкарыстаньне гэтых сродкаў, скіраваных на рэалізацыю асноўных Канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў-падаткаплацельшычыкаў. Кожны школьнік у БЕЛАРУСІ ведае, што Міліцыя … – бюджэтная, а не камэрцыйная ўстанова (!) …

Аднак, як паказвае практыка, існуе мноства разнастайныя спосабаў, трактовак палажэньняў дзейснага закона, якія ў літаральным сэнсе “прынятыя на ўзбраеньне” выканкамамі розных ўзроўняў у Беларусі для прадухіленьня “некантралюемай самаарганізацыі” й актыўнасьці грамадзянскай супольнасьці, для абгрунтаваньня ЗАБАРОНЫ ЛЮБЫХ, ініцыюемых “зьнізу” мірных сходаў (пікетаў, мітынгаў …).

І тут мэты простыя – кіруючаму рэжыму ў любым выпадку патрэбен ПОЎНЫ КАНТРОЛЬ і БЕЗПРЭЦЭДЭНТНАЯ СТАБІЛЬНАСЬЦЬ – нават коштам грубейшага парушэньня КАНСТЫТУЦЫЙНЫХ ПРАВОЎ І СВАБОДНАЎ у грамадзтве …

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Минские власти повторно запретили пикет в поддержку бездомных животных

Мингорисполком повторно запретил проведение пикетов 31 июля и 1 августа возле пункта отлова и  временного содержания животных ГП «Фауна города», находящегося по адресу Минск Гурского, 42. Заявители пикетов хотели обратить внимание на проблему бездомных животных в Республике Беларусь в целом и на ситуацию, сложившуюся на ГП «Фауна города» в частности.

Существующий механизм отлова и уничтожения животных, по мнению зоозащитников,  является неприемлемым для европейкой страны.

Ежегодно в Беларуси отлавливается и уничтожается около 70 000 животных. В Минске отлавливается от 3000 до 5000 животных каждый год.

Количество бездомных животных не уменьшается, что говорит о необходимости изменения подхода к данной проблеме. Зоозащитники призывают власти принять закон о защите животных. Они отстаивают необходимость открыть муниципальные приюты для животных, развивать волонтёрское движение, более активно пропогандировать гуманное отношение к животным посредством  образования и информирования населения.

Напомним,  что первая заяка была отклонена по причине якобы неправильного оформления заявления.

Запрет на вторую заявку, подписанный заместителем председателя Мингорисполкома  Титенковым М.С. объясняется тем, что пикет будет создавать препятствия пешеходному и транспортному движению в районах улиц Гурского, Русановича, пер. 2-ой Прилукского.

«Очевидно, что Мингорисполком преднамеренно запрещает нам пикет под любыми предлогами, ограничивая таким образом наше право на свободу мирных собраний. Ведь здание «Фауны города» находится на пустыре, а улицы указанные Мингорисполкомом находятся далеко от указанного здания  и даже не примыкают к нему. В этом может убедиться каждый, взглянув на карту города Минска», – отмечает заявитель акции Вадим Александрович.

Сегодня зоозащитники намерены подать в суд жалобу на решение должностных лиц Мингорисполкома, ущемляющих их право на свободу мирных собраний. Они намерены обратиться в Комитет ООН по правам человека, если не найдут понимания в национальных судах Беларуси.

P/S (рэд.) Здесь приводится копия ответа из Мингорисполкома на один из запросов зооактивистов. Из документа следует, что никаких “специальных примеров” и тем более “требований к заявкам” на мирные собрания (пикетирования, митинги) у городских властей Минска нет.

копія адказу зь Менгарвыканкаму

копія адказу зь Менгарвыканкаму

Алексей Лапицкий, правозащитник из Жодино, комментирует:

– Естественно, их (этих спецтребований) и быть не может, как и дополнительных, так “популярных” у местных властей, абсурдных условий о предоплате заявителями услуг милиционеров  и т. п. Заявителям абсолютно непонятно – за что и сколько платить?! На сколько понятны и правомерны подобные требования!? Ведь при подаче заявки еще только предпологается получить разрешение или неразрешение на праведение мероприятия, согласовывается его формат, место проведения … Да и прейскурантов цен на подобные  УСЛУГИ, на самом деле, не существует. Их никто никогда не видел и не показывал. Даже – по специальным запросам активистов, которые хотели соблюсти похожее абсурдное требование местных властей (например – в Гомеле). В обратном случае существовало бы очевидное вещественное доказательство более грубого нарушения  законодательства и конкретные ответственные по нему.

И действительно, выплаты налогоплательщиков формируют соответствующие статьи расходов в бюджете. А государство, его  исполнительная власть – просто  обязана гарантировать целевое использование этих средств, направленных на реализацию основных Конституционных прав и свобод граждан-налогоплательщиков.  Каждый школьник в БЕЛАРУСИ знает, что Милиция … – бюджетное, а не коммерческое учреждение (!) …

Однако, как показывает практика, существует множество разнообразные способов, трактовок положений действующего закона, которые в буквальном смысле “приняты на вооружение” исполкомами разных уровней в Беларуси для предотвращения “неконтролируемой самоорганизации” и активности гражданского общества, для обоснования ЗАПРЕТА ЛЮБЫХ, инициируемых “снизу” мирных собраний (пикетов, митингов …).

И здесь цели простые – правящему режиму в любом случае нужен ПОЛНЫЙ КОНТРОЛЬ и БЕСПРЕЦЕДЕНТНАЯ СТАБИЛЬНОСТЬ – даже ценой более грубого нарушения КОНСТИТУЦИОННЫХ ПРАВ И СВОБОД в обществе …

Паводле інфармацыі ад актывістаў зооабарончае акцыі ў Менску і праваабаронцаў у Жодзіне,
Алесь ЛЕТА,
Prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>