2008 25/09

imagesstud.jpgУпершыню ў Беларусі, у межах праекта “Акадэмія Першых” ладзіцца
Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў Чалавека і Правоў Студэнтаў.
Гэта шматузроўневая адукацыйная праграма па навучанні:
* асновам Правоў Чалавека
* стратэгіям і тактыкам абароны грамадскіх інтарэсаў
* вядзенню грамадскіх кампаній і акцый салідарнасці
* абароне правоў студэнтаў
* стварэньню і развіццю студэнцкіх ініцыятываў
* новым тактыкам абароны правоў студэнтаў і моладзі.
Эксперты і трэнеры Школы – вядомыя праваабаронцы і эксперты ў галіне
грамадзянскіх ініцыятываў, лідэры студэнцкіх рухаў і маладыя
грамадзянскія актывісты.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы да
22 гадоў: грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх
рухаў, усе, каму цікавыя правы чалавека і іх абарона. Асабліва
арганізатары разлічваюць на ўдзел у Школе кандыдатаў з Мінску.
Школа ладзіцца 18–19 кастрычніка пад Мінскам. Усе выдаткі – за кошт
арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы анкеты – да 30 верасня.
Тэкст анкеты – http://f-group.org/wp-content/uploads/ISSHR_2008_anketa.doc
Анкеты дасылайце на адрас studschool.int@gmail.com
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся на эл.адрас
studschool.int@gmail.com
Паводле wgcre.net

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>