2008 02/10

Alaksiej Lapicki, ŽodzinaAляксей Лапіцкі
У АПОШНІМ АДКАЗЕ ПРАВААБАРОНЦАМ З ЖОДЗІНА КІРАЎНІЦА ЦВК ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА СЬВЯДОМА АБЫХОДЗІЦЬ ВІДАВОЧНЫЯ ПАРУШЭНЬНІ ВК РБ. ПРА МІЖНАРОДНЫЯ СТАНДАРТЫ ВЫБАРЧАГА ПРАВА ТУТ – І КАЗАЦЬ НЕ ПРЫХОДЗІЦЦА … ПРА ІХ У БЕЛАРУСІ – ПРОСТА НЯМА РАЗМОВЫ. ЁСЬЦЬ ІДЭАЛЯГІЧНЫЯ СТРАШЫЛКІ Й ІНСЫНУАЦЫІ НА ГЭТЫ КОНТ, АЛЕ НЯМА РАЗУМЕНЬНЯ І ПАЛІТЫЧНАЕ ВОЛІ ДЛЯ ВЫКАНАНЬНЯ. АДНАК, ЛЮБЫЯ МІЖНАРОДНЫЯ АБАВЯЗАЛЬНІЦТВЫ, У ТЫМ ЛІКУ Ў ГРАМАДЗКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ГАЛІНЕ, НЕАБХОДНА І ДАЎНО ПАРА ВЫКОНВАЦЬ …

Але асноўны кантралюючы ворган за захаваньнем законнасьці ўчасе правядзеньня выбарчага працэсу ў Беларусі (“выбары” дэпутатаў парлямэнту РБ 4-га скліканьня), упарта дэманструе сваю функцыянальную непрыдатнасьць і палітычна-аднабаковую, праўладную заангажаванасьць.

Чарговы раз яскрава й дакумэнтавана ЦВК прадэманстравала, засьведчыла афіцыйную пазацыю кіраўніцтва краіны адносна агульнапрызнаных (у сьвеце) нормаў права, замацаваных у Міжнародным Пакце “Аб грамадзянскіх і палітычных правах” і Эўрапейскай канвэнцыі “Аб праве міжнародных дамоваў”, якія ёсьць абавязковымі міжнародна-праўнымі дакумэнтамі для ўсіх Краінаў-Удзельніцаў, у тым ліку й Беларусі.

Той факт, што ЦВК адмаўляецца заўважаць любыя відавочныя парушэньні нацыянальнага выбарчага заканадаўства (напрыклад, у галіне выбарчае працэдуры), кажа яшчэ й пра тое, што нават гэтыя скрайне абмежавальныя трактоўкі правоў, і ўжо вынікаючыя зь іх правілы, таксама належным чынам не кантралююцца й адпаведна гарантавана не выконваюцца ўчасе выбарчага працэсу.

У выніку выбары праводзяцца па правілах далёкіх ад агульнапрызнаных міжнародных стандартаў права.
Аднак, апошнія абавязаны быць закладзенымі ў нацыянальнае заканадаўства!? Без гэтага не магчымае выкананьне сутнасьці падпісаных Беларусьсю міжнародных дамоваў.

І ведаючы пра гэта, у апошніх пасьлявыбарчых прэс-канфэрэнцыях, кіраўніцтва краіны, экспэрты міжнароднікі – ні слова ня кажуць пра гэта “свайму” любімаму “беларускаму народу”*.
Замест гэтага яны разважаюць аб “неабавязковых рэкамэндацыях” АБСЭ, хоць абсалютна дакладна ведаюць (бо гэта ёсьць іхным прафэсійным прадметам і спэцыялізацыяй, вреагодна …), што ў дэмакратычнай міжнароднай супольнасьці невыкананьне рэкамэндацыяў прыводзіць да выключэньня краіны з сфэры адпаведных узаемаадносінаў альбо, нават, прыводзіць да ўжываньня міжнародных эканамічных санкцыяў (гэта ўжо самы скрыні выпадак).

Сапраўды, міжнароднае права ня мае іншых фармулёвак у адносінах да народаў альбо краінаў. І гэта цалкам тычыцца дыпляматычнасьці мовы такіх міжнародных інстытуцыяў як АБСЭ ў галіне выбарчага права …, правоў чалавека, асабліва, калі размова ідзе пра папярэднія высновы місыі, зробленай адразу па завяршэньні выбарчага працэсу.

У гэтай сувязі, зразумела, на каго былі скіраваныя апошнія на дзіва “радасныя” рапарты па БТ пра ПОЎНУЮ адпаведнасьць “выбараў” НАЦЫЯНАЛЬНАМУ ЗАКАНАДАЎСТВУ (што яшчэ зусім не факт), тым самым супрацьпастаўляючы НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ЗАКАНАДАЎСТВА МІЖНАРОДНАМУ І АДПАВЕДНЫМ АГУЛЬНАПРЫЗНАНЫМ СТАНДАРТАМ ПРАВА, якія маюць імпэратыўна замацаваны прыарытэт у нацыянальнай праўнай сыстэме!?

Дык хто вінаваты ў гэтым, як не кіраўніцтва краіны!? Выкананьне краінаю ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў – трэба падкрэсьліць, узятых на сябе краінаю дабраахвотна, а не навязваемых “кімсьці страшэнным і нахабным звонку”(!) – ёсьць абавязковай умоваю для нармалізацыі дыялёгу Беларусі з Захадам, ключом да ўзаемавыгодных і буйнамаштабных, праграмаў супрацы.
Разуменьне гэтага паказвае, што на самой справе дагэтуль стрымлівала й стрымлівае сёньня гэткія безкаштоўныя для росту дабрабыту й упэўненага разьвіцьця краіны стасункі, абмены, супольныя буйнамаштабныя інвэстыцыйныя праграмы …

Аказваецца, датсткова аднаго палітычнага жаданьня й волі кіраўніцтва Беларусі ў кірунку практычнай рэалізацыі ўзятых на сябе міжнародна-праўных абавязальніцтваў (Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Эўрапейская канвэнцыя аб праве міжнародных дамоваў …) у галіне правоў і свабодаў асобы, уласнага народу, каб адразу дабавіць у рэйтынг краіны гэтак неабходныя ёй балы для таго, каб яе пачалі разглядаць у якасьці значна больш прадказальнага й надзейнага ПАРТНЭРА (які гуляе па агульнапрызнаных і зразумелых правілах), чым гэта ёсьць зараз.
Быць прадказальным і цывілізаваным партнэрам – гэта залаты запас для іміджа краіны. Толькі адно гэта, давер да дзяржавы, дазваляе вырашыць здаваласяб невырашальныя праблемы, стварыць вакол сябе спрыяльнае кола супрацоўніцтва і міру, стабільнасьці й ўзаемадзеньня на доўгую пэрспэктыву, гарантаваць сапраўдную бясьпеку і дабрабыт уласнаму народу.

Прадказальнасьць і дэмакратычнасьць Беларусі – здольныя стацца сапраўднай “зялёнай картаю” у кірунку ўзаемадзеяньня з усімі інстытуцыямі Эўразьвязу й Савета Эўропы, разьвітымі краінамі сусьвету. Так магла б толькі павялічыць прыцягальнасьць краіны для любых маштабных праграмаў міжнарноднай супрацы.

Таму, апошнія прапагандыскія заявы, пра тое, што выбары, “як і патрэбна”, праводзіліся ў межах патрабаваньняў выключна “НАШАГА” нацыянальнага заканадаўства …(мол зусім неістотна, што яны не адпавядалі, нейкім там, міжнародным стандартам і ня могуць лічыцца свабоднымі, дэмакратычнымі й транспарэнтнымі), дык вось гэткія заявы – раўназначныя афіцыйнаму публічнаму прызнаньню кіраўніком Беларусі таго факту, што дзяржава (урад, праваахоўна-судовая сыстэма, дзяржінстытуцыі …) – не выконвае і не зьбіраецца выконваць ўзятыя на сябе міжнароднымі дамовамі (Міжнароадным Пактам і Эўраканвэнцыяй …) высокіх дамоўных абавязальніцтваў, не зьбіраецца зьдзяйсьняць меры па абсалютна неабходнай і абавязковай імплемэнтацыі міжнародных стандартаў права ў нацыянальнае заканадаўства, судавытворчую і грамадзка-палітычную практыку …

І калі кіраўніцтва Беларусі й сапраўды мела на мэце палепшыць стасункі з Захадам альбо Эўропай, дык падобныя заявы выглядаюць як сапраўдны дыпляматычна-міжнародны канфуз – пракол МЗСу, які не даглядзеў “ідэолягаў” (галоўнага зь іх), бо мусіць мець кваліфікаваных спэцыялістаў, каб не выстаўляць усяму сьвету паказальна непісьменую й дзікунскі занядбаную фізыяномію сучаснага “беларускага аўтарытарызму” …

Сумна было назіраць, як першыя асобы краіны радасна абвяшчалі пра тое, што выбары ў Беларусі прайшлі ў поўнай адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам і, пры гэтым, замоўчвалі самае істотнае – што яны (“выбары”), тым не менш, непрызнаныя адпавядаючымі міжнародным дэмакратычным стандартам і нормам права, абавязковым для ўсіх удзельнікаў міжнарожных дамоваў …, кантралюемым ўчасе назіраньняў місыяй АБСЭ.

Дапускаемыя кіраўніцтвам краіны публічна скрайне “эмацыйныя” заявы, у якіх утрымліваліся элемэнты агрэсыўнай рыторыкі, разьлічанай на абуджэньне нэгатыўнага стаўленьня (люмпен-электарату) да “ап-пазыцыянэраў” і “замежнікаў”, а таксама нападкі на “так званыя”, быццам прымусова навязваемыя Беларусі Захадам “іхныя паняцьці”, па якіх Беларусь не жадае праводзіць выбары (бо праводзіць іх па ўласных “правільных” законах), насамрэч ёсьць “варыяцыяй бездапаможна непісьменай і збанкрутаванай ідэалёгіі”, разьлічанай на неадукаваную і прымітыўную аўдыторыю.

НЕАБХОДНАСЬЦЬ ПРЫТРЫМЛІВАЦЦА ТЫХ ДАМОЎНЫХ АБАВЯЗАЛЬНІЦТВАЎ, ЯКІХ ПАТРАБУЮЦЬ АД БЕЛАРУСІ СТРОГАГА ВЫКАНАНЬНЯ (Ў ЗАКАНАДАЎСТВЕ Й НА ПРАКТЫЦЫ) АГУЛЬНАПРЫЗНАНЫХ МІЖНАРОДНЫХ НОРМАЎ ПРАВА – ЁСЬЦЬ АГУЛЬНАПРЫЗНАНАЙ МІЖНАРОДНАЙ НОРМАЮ ПАВОДЗІНАЎ, ДЗЕЙСНАЙ ДЛЯ ЛЮБОЙ КРАІНЫ-ЎДЗЕЛЬНІЦЫ (У ТЫМ ЛІКУ Й САМАЙ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ АЛЬБО ЗАХОДНЯЙ). Адмова выконваць абавязальніцтвы па міжнародна-праўных актах раўназначна самапрыніжэньню й самаізаляцыі краіны.

Таму, усе працэсы (у тым ліку й выбарчы) павінны адпавядаць міжнародным стандартам, якія ёсьць адлюстраваньнем дакладна прапісанай дэмакратычнай працэдуры.
З гэтага вынікаюць адпаведныя патрабаваньні й цалкам прадказальная, зразумелая й акрэсьленая пазыцыя АБСЭ, ейных назіральнікаў на выбарах у Беларусі.

Калі праводзімы выбарчы працэс не адпавядае міжнародным стандартам (пры любых спасылках на “законнасьць” па нацыянальных правілах, альбо “паняцьцях” …) – гэта азначае толькі адно, што выбары праведзены без выкананьня агульнапрызнаных выбарчых стандартаў права (зусім не штучных і не навязваемых звонку, як прадстаўляе БТ), яны (выбары) не могуць лічыцца свабоднымі й дэмакратычнымі, празрыстымі й адкрытымі, каб прызнаць іх міжнароднай супольнасьцю й сумленна працуючымі па законе прадстаўнікамі незалежнага й міжнароднага назіраньня (за выключэньнем відавочна замоўнай і заангажаванай пазыцыі прадстаўнікоў СНД).

Таму, шырокая і індывідуальная праўная асьвета, а не ідэалягічная цьвердалобасьць, заснаваная на стэрыятыпах варожасьці й супрацьстаяньня (распаўсюджаная ў колах кіруючай палітычнай эліты й кіраўніцта краіны) – ёсьць перадумоваю для асэнсаваньня таго, што перад Беларусьсю патрабаваньні выконваць уласныя абавязкі выстаўляе не “нехта варожы, з нейкага далёкага захаду”, а сама існуючая ў дэмакратычным полі ўзаемадзеяньня лёгіка права.
Ствараемая такім чынам, прастора дабрасуседзвта й раўнапраўнага ўзаемадзеяньня, у якой кожны суб’ект гуляе па абсалютна зразумелых агульнапрызнаных правілах – гэта тое, што прываблівае, прыцягвае да сябе буйны капітал і, безумоўна, зьяўляецца надзвычай важкім прыарытэтам і для цяперашняе Беларусі.

Хто прызнае гэтыя правілы, рэалізуе іх на практыцы – аўтаматычна прызнаецца й становіцца паўнавартасным суб’ектам дадзенае агульнаэўрапейскае прасторы. Ён становіцца прадказальным і надзейным партнэрам, зь ім пачынаюць лічыцца й разьвіваць узаемадзеньне, … ён, пазбаўлены комплексу ворагаў, рэалізуя на практыцы гарантыі дэмакратычных правоў і свабодаў для грамадзянаў, фактычна даказвае ўласную адэкватнасьць у кантэксьце агульнаэўрапейскага дэмакратычнага і цывілізацыйнага працэсу, здольнасьць да выкананьня ўзятых абавязкаў, пашырэньня й паглыбленьня міжнароднага супрацоўніцтва …

Думаецца, што толькі так у полі зроку Эўропы можа зьявіцца паўнавартасны партнэр-Беларусь, да якога адразу ўзьнікае давер, зь якім немагчыма не супрацоўнічаць і ўзьнікае жаданьне ўзаемадзенічаць на роўных …

ЗАФІКСАВАНАЕ ПРАВІЛА, ДАКЛАДНАЕ І ЗРАЗУМЕЛАЕ КОЖНАМУ СУБ’ЕКТУ, САМАПАВАГА СУБ’ЕКТАЎ УЗАЕМАДЗЕНЬНЯ ЦІ МІЖНАРОДНАЯ КУЛЬТУРА ЗНОСІНАЎ, ДЗЕ ПРАЦУЕ НЕ ПРЫМУС АЛЕ РЭКАМЭНДАЦЫІ – ПРАЦУЕ ТОЛЬКІ Ў АСЯРОДЗЬДЗІ ЦЫВІЛІЗАВАНЫХ МІЖНАРОДНЫХ ПАРТНЭРАЎ (!).
І гэта лепшы за любыя “праўдзівыя словы” аўтарытарна кіруючага краінаю “начальства” міжнародны інструмэнт – найлепшая гарантыя для любых узаемаабразных міжнародных стасункаў.

Партнэр, што не трымае слова губляе давер і павагу. А гэта раўназначна самаізаляцыі і самавынішчэньню.
Таму, кожная краіна імкнецца не губляць, а наадварот умацоўваць уласны партнэрскі міжнародны імідж, пашырае вакол сябе прастору міру і супрацоўніцтва.

Такім чынам, самапавага краіны й павага да ўласных грамадзянаў, выкананьне міжнародных дамоўных абавязальніцтваў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў – ёсьць той лакмусавай паперкаю, якая вызначае сапраўдную гатоўнасьць дзяржавы да паўнавартаснага дыялёгу зь міжнароднымі партнэрамі.

Выбарчае права – права на свабодны, дэмакратычны выбар – ёсьць асноўнай перадумоваю для рэалізацыі практычна ўсяго спэктру грамадзка-палітычных правоў і свабодаў …
У той жа час, ня можа быць свабоднага выбару без раэлізацыі на практыцы асноўных дэмакратычных каштоўнасьцяў у галіне правоў чалавека: свабоды думкі і перакананьняў, свабоды СМІ, мірных сходаў і асацыацыяў … …
Бо толькі ў такіх умовах можна сапраўды мець права асэнсавана й свабодна абіраць альбо быць абраным …

Відавочна, прыйшоў час абсалютна ясна ўбачыць і асэнсаваць, што Эўропа (Захад) даўно працягвае Беларусі руку сяброўства й падтрымкі …

Варта толькі ёй скінуць з рук путы праўнага й палітычнага нігілізму, скінуць зь плеч ланцугі стэрыятыпаў варожасьці й абмежаванасьці, пазбавіцца кайданак грамадзка-палітычнага ўціску й перасьледаў, якія абмяжоўваюць і прыгнетаюць свабоды, неабходныя для працэсу разьвіцьця шырокага паступовага ўзаемадзеяньня на падставах роўнасьці, агульнага разуменьня й павагі тых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў права, якія для цывілізаванага сьвету ўжо даўно набылі вагу асноўнай агульначалавечай гуманістычнай каштоўнасьці.

Аляксей Лапіцкі,
Жодзіна.

Абазначэньні:

* апошні тэрмін выкарыстоўваецца для назвы таго, віртуальнага вобразу, у выглядзе бязьлікае й бязслоўнае, аморфнае масы, неад’емнага віртуальнага давеску да існуючага рэжыму, дзеля якой і ад імя якой, гэты ж рэжым і зьдзяйсьняе ўсе, “дадзеныя яму гэткім народам”, уласныя “царскія паўнамоцтвы)

Дадатак: Адказ ЦВК ад 28.09.2008
Адказ ЦВК 28.09.2008

4 thoughts on “ДЫК ЦІ ПАВІНЕН БЕЛАРУСКІ ЗАКОН АДПАВЯДАЦЬ МІЖНАРОДНЫМ СТАНДАРТАМ ПРАВА!?”

  1. Anonymous says:

    давайте устроим встречу читателей этого блога! :)

  2. Alaksiej says:

    заяўку на дазвол у выканкам месца прызначэньня падаваць не
    прыйдзецца …? :-)

  3. Anonymous says:

    Да, так и должно быть

  4. Ales` says:

    Гэта адказ на пытаньне, пастаўленае ў пачатку артыкула альбо … на папярэдні камэнт – наконт заяўкі на дазвол сустрэчыыыы?

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>