Не забірай жыцьцё!
2009 30/07
Леанід Сьвецік, Віцебск

Леанід Сьвецік, Віцебск

Такім чынам праваабаронца дапамог людзям, але хто дапаможа самому праваабаронцу?

Праваабаронца зь Віцебску, Леанід Сьвецік, на свой зварот у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, атрымаў станоўчы адказ за подпісам ягонага старшыні, Пятра Міклашэвіча, у якім паведамляецца, што па ўзьнімаемых у звароце пытаньнях 17.07.2009 года Канстытуцыйны Суд прыняў рашэньне за № Р-360/2009 “Аб забесьпячэньні роўных правоў грамадзянаў у сфэры працы”.

У сваім рашэньні, якое як нарматыўна-праўны акт ужо занесена ў Нацыянальны рэестар праўных актаў Рэспублікі Беларусь і мае публікацыю ў дзяржаўных СМІ (газэта “Зьвязда”, “Народная газэта” ды інш.), Канстытуцыйны Суд пагадзіўся з довадамі праваабаронцы наконт неправамернасьці існуючае сёньня ў краіне дыскрымінацыйнае практыкі выкарыстаньня абмежаваньняў па ўзросьце й месцу жыхарсва учасе найму на працу грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і

1. “Прызнаў неабходным у мэтах забесьпячэньня гарантыяў зьдзяйсьненьня канстытуцыйных правоў грамадзянаў на працу … унесьці дапаўненьні:
– у артыкул 14 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, далучаючы ўзрост і месца жыхарства ў лік дыскрымінацыйных абставінаў, вызначаючы таксама іхны адкрыты пералік;
– у артыкуле 10 і 21 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб занятасьці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, удакладняючы існуючы ў артыкуле 10 пералік дыскрымінацыйных абставінаў і прадугледжваючы ў артыкуле 21 палажэньні аб недапушчэньні ўвядзеньня наймальнікам дыскрымінацыйных умоваў у прапановах аб працаўладкаваньні.”

Для гэтага Канстытуцыйны Суд вырашыў …
2. “Прапанаваць Радзе Міністраў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць праект закону аб унясеньні адпаведных дапаўненьняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь “ Аб занятасьці насельніцтва Рэспублікі Беларусь” і ўнесьці яго ў вызначаным парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.”

Прыводзім поўны тэкст адказу Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь і прынятага ім Рашэньня № Р-360/2009 “Аб забесьпячэньні роўных правоў грамадзянаў у сфэры працы” – гл. Рашэньне.

P/S
Немалаважным будзе нагадаць, што праваабаронца Леанід Сьвецік, які вызначаецца як актыўны абаронца Канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і мае шэраг станоўчых праваабарончых рашэньняў, у тым ліку і па зваротах у Камітэт па Павах Члавеку ААН … – сёньня сам мае патрэбу ў падтрымцы й абароне.

Як мы паведамлялі раней, Леанід Сьвецік прызнаны вінаватым судом у гэткіх дзікунскіх дзеяньнях, як “распальваньне расавай … варожасьці …” і пакараны небачным раней штрафам у памеры 900 базавых велічыняў.

Сам Леанід Сьвецік зьвязвае дадзены ганебны працэс над ім з пэўнай абсалютна замоўнай, плянавай і мэтанакіраванай агульнай кампаніяй перасьледу праваабаронцаў у Беларусі.

Кіруючы рэжым, бачна, адчувае сябе ня надта ўпэўнена перад тварам той праўды, якую чуе “замілаваная Беларусьсю” Эўропа з вуснаў тутэйшых праваабаронцаў. Бывае й так, што некаторым “вялікім кіраўнікам”, на фоне падобнага неспрыяльнага “праваабарончага шуму”, прыходзіцца часам нават “чырванець” (альбо празьмерна пацець) перад публікай і “цывільнымі міжнароднымі інвэстарамі” ўчасе сваіх прыгожых “рытарычных пасажаў” наконт “правільнай беларускай лібэралізацыі” альбо гэткай жа “дэмакратызацыі грамадзтва” …

Вось так і жывем – “афіцыйнымі казкамі” пра …
А наяве – зусім іншая рэчаіснасьць …

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Конституционный суд признал доказательства правозащитника и вынес рашэньне о неабходнасьці зьменаў в Рабочий кодекс Республики Беларусь …

Таким образом правозащитник помог людям, но кто поможет самому правозащитнику?

Правозащитник из Витебска, Леонид Светик, на своё обращение в Конституционный Суд Республики Беларусь, получил положительный ответ за подписью его председателя, Петра Миклашевича, в котором сообщается, что по поднимаемых в обращении вопросах 17.07.2009 года Конституционный Суд принял рашение за № Р-360/2009 “Об обеспечении равных прав граждан в сфере труда”.

В своем рашении, которое как нормативно-правовой акт уже занесено в Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь и опубликовано в государственных СМИ (газета “Звязда”, “Народная газета” и др.), Конституционный Суд согласился с доводами правозащитника насчет неправомерности действующей сегодня в стране дискриминационной практики использования ограничений по возрасту и месту жительства во время найма на работу граждан Республики Беларусь и

1. “Признал необходимым в целях обеспечения гарантий осуществления конституционных прав граждан на труд … внести дополнения:
– в статью 14 Трудового кодекса Республики Беларусь, включив возраст и место жительства в число дискриминационных обстоятельств, установив также их открытый перечень;
– в статье 10 и 21 Закона Республики Беларусь “О занятости населения Республики Беларусь”, уточнив содержащийся в статье 10 перечень дискриминационных обстоятельств и предусмотрев в статье 21 положения о недопущении установления нанимателем дискриминационных условий в предложениях о трудоустройстве”.

Для этого Конституционный Суд решил …
2. “Предложить Совету Министров Республики Беларусь подготовить проект закона о внесении соответствующих дополнений в Трудовой кодекс Республики Беларусь, Закон Республики Беларусь «О занятости населения Республики Беларусь» и внести его в установленном порядке в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь.”

Приводим полный текст ответа Конституционного Суда Республики Беларусь и принятого им Рашения № Р-360/2009 “Об обеспечении равных прав граждан в сфере труда” – см. Рашение.

P/S
Немаловажным будет напомнить, что правозащитник Леонид Светик, который отмечается как активный защитник Конституционных прав и свобод граждан Республики Беларусь и имеет ряд положительных правозащитных рашений, в том числе и по обращениям в Комитет по Павам Члавека ООН … – сегодня сам нуждается в поддержке и защите (!).

Как мы сообщали раньше, Леонид Сьвецік признан судом виновным в таких диких действиях, как “расжигание рассовой … вражды …” и наказанный невиданным ранее штрафом в размере 900 базовых величин.

Сам Леонид Светик связывает данный позорный процесс над им с определенной абсолютно заказной, плановой и целенаправленной общей компанией преследования правозащитников в Беларуси.

Правящий режим, видимо, ощущает себя не достаточно уверенно перед лицом той правды, которую слышит “умиленная Беларусью” Еўропа из уст здешних правозащитников. Бывает и так, что некоторым “большим руководителям”, на фоне похожего неблагоприятного “правозащитного шума”, приходится иногда даже “краснеть” (либо чрезмерно потеть) перед публикой и “цывилизованными международными инвесторами” во время своих красивых “риторических пассажей” насчет “правильной беларуской либерализации” либо такой же “демократизации общества” …

Вот так и живем – “официальными сказками” про …
А наяву – совсем другая действительность …

Алесь Вольны,
Licviny-INFO,
Беларусі Праўны Партал.

2 thoughts on “Канстытуцыйны суд прызнаў довады праваабаронцы й вынес рашэньне аб неабходнасьці зьменаў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь …”

  1. Ales` Volny says:

    Цалкам згодны з ацэнкаю праваабаронцаў, якія разглядаюць адзначаны выпадак ЭФЭКТЫЎНАГА рэагаваньня КС Рэспублікі Беларусі на прыватную Канстытуцыйную Скаргу грамадзяніна (праваабаронцы), як унікальны!

    Напрыклад, у сваім звароце ў КС Беларусі Аляксей Лапіцкі непасрэдна ўзьнімаў пытаньне аб неабходнасьці легалізацыі інстытуцыі ПРЫВАТНАЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ СКАРГІ ды ўвядзеньня ў судовую практыку дазенага эфэктыўнага інструмэнту ў дзейнасьці Канстытуцыйнай судовай інстанцыі Беларусі. Рэакцыя была прадказальна стрыманая – пераадрэсацыя да суб’ектаў праўнай ініцыятывы й адмова ўлічваць рацыянальныя довады парваабаронцы …

    І сапраўды, звычайна досьвед паказваў, што КС адсылаў падобных заяўнікоў альбо да Прэзыдэнта, альбо да Ўраду, альбо да Парлямэнту і, пры гэтым, нават не даваў аніякай праўнай ацэнкі па ўзьнімаемых імі відавочна казусных пытаньнях …

    Але кропля й каменьне точыць …
    І ТУТ – мы назіраем сапраўдны прарыў у разуменьні Канстытуцыйным Судом як уласнае кампэтэнцыі й функцыянальнага абавязку прафэсыйна выказацца наконт узьнімаемай калізіі, гэтак і бачаньне сапраўднай карысьці ад самой Канстытуцыйнай Скаргі, якая дазволіла ўбачыць вузкае месца ў заканадаўстве й прыняць захады для вырашэньня ўзьнімаемай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам ПРАБЛЕМЫ!

    І гэтая мая ацэнка падзеі – не адзіная …
    Бо гэта сапраўды – адзіны пакуль выпадак гэткага прафэсыйнага й адэкватна прадметнага рэагаваньня КС Беларусі на падобную, падкрэсьлена прынцыпова азаглаўленую – прыватную Канстытуцыйную Скаргу праваабаронцы!

    (далей – правапіс першакрыніцы, гл. http://www.spring96.org)

    Як адзначае прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, рашэнне КС, прынятае па звароце Л. Свеціка, у пэўным сэнсе ўнікальнае.

    “Я нават не прыгадаю, каб Канстытуцыйны Суд прымаў нейкія рашэнні па пытаннях дыскрымінацыі. Таму Леанід Свецік, якога нядаўна прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за нібыта распальванне нацыянальнай варожасці, яшчэ раз пацвердзіў, што ён сапраўды праваабаронца, які дбае пра інтарэсы ўсіх грамадзянаў краіны. Бо гэтае рашэнне датычыцца шырокага кола людзей, – падкрэслівае В. Стэфановіч. – Унікальнае яно яшчэ і тым, што было прынятае па разгляду звароту грамадзяніна. У дадзеным выпадку КС, відаць, палічыў, што праблема сапраўды важная для грамадства і патрабуе вырашэння”.

    Нагадаем, што паводле існуючага парадку, КС не прымае рашэнняў у судовым пасяджэнні непасрэдна па выніках разгляду зваротаў грамадзянаў (у той жа час звароты грамадзянаў могуць быць асновай для прапановаў па ўдасканальванню заканадаўства).

    Згодна з артыкулам 116 Канстытуцыі, ініцыятарамі разгляду справы ў КС выступаюць толькі шэсць суб’ектаў – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны Суд, Вышэйшы Гаспадарчы Суд, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Іншыя дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднанні, арганізацыі, грамадзяне звяртаюцца з ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасці акта да органаў і асоб, якія валодаюць правам унясення ў Канстытуцыйны Суд прапановаў аб канстытуцыйнасці акта (у адпаведнасці з артыкулам 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>