2008 02/10

Vasil Palakou (Homiel)Васіль Палякоў

Адразу ж пасьля абвяшчэньня выбараў было відавочна, што разлічваць на нейкія зьмены не прыходзіцца. Жаданьне ўладаў спадабацца Западу, вядома, уносіла сумяціцу ў апазіцыйныя розумы, але рэальныя справы пераконвалі ў негатоўнасьці рэжыму пайсьці на самую малую дэмакратызацыю выбарчых працэдураў.

Нават вызваленьне палітвязьняў праходзіла без захаваньня працэсуальных нормаў, што лішні раз пацьвярджала грэблівае стаўленьне ўладаў да працэдураў навогул, ня кажучы ўжо аб іхае адпаведнасьці дэмакратычным прынцыпам. Але ўсё ж такі хацелася спадзявацца на лепшае.

Перадвыбарная апатыя
Беларусы, што жывуць сваімі асабістымі праблемамі, магчыма, і заўважылі, што праходзіць выбарчая кампанія, але не падавалі выгляду. Нельга сказаць, што яны навогул ня ведалі нічога аб выбарах, проста не суадносілі іх з сваімі надзённымі справамі. Трэба аддаць належнае ўладам, якія здолелі за 14 гадоў адбіць у людзей якую-небудзь цікавасьць да выбараў, неаднаразова імітуючы іхнае правядзеньне.

Назіраючы на прыпынках грамадзкага транспарту за стэндамі з плякатамі кандыдатаў, можна было ўбачыць, што за 10-15 хвілінаў да іх падыходзіў адзін, у лепшым выпадку два чалавекі, каб пачытаць праграмы кандыдатаў. Сустрэчы кандыдатаў з выбарнікамі праходзілі ў паўпарожніх залах у прысутнасьці невялікіх групаў падтрымкі й паўтара дзясятка сталых з бліжэйшых дамоў.

Распаўсюдзіўшы ў акрузе некалькі тысячаў улётак з заклікам не хадзіць на выбары, асьцерагаўся шквалу абураных тэлефанаваньняў ад прыхільнікаў рэжыму. Аказалася, дарэмна. Не было ня толькі шквалу, але й саміх тэлефанаваньняў, за выключэньнем двух-трох.

Ход галасаваньня
Выбарчы кодэкс прадугледжвае інстытут назіраньня, хоць казаць аб назіраньні за выбарамі можна толькі вельмі ўмоўна. Усё правы назіральнікаў зводзяцца да магчымасьці знаходзіцца на ўчастку для галасаваньня й азнаёміцца з выніковым пратаколам. Можна, вядома, яшчэ скласьці акт аб парушэньнях выбарчага заканадаўства, але іх участковая камісія, як правіла, выкідвае ў сьметнік.

Дазволена назіральнікам таксама прысутнічаць у пакоі, дзе вырабляецца падлік галасоў. Менавіта не назіраць за падлікам галасоў, а бачыць як сябры камісыі, якія сталі шчыльным колам вакол стала, нешта раскладваюць па стопках.

Адзінае, што яшчэ пад сілу назіральнікам, дык гэта выявіць рэальную яўку выбарнікаў на ўчастак. Участкі, на якіх вядзецца падлік усіх тых, што галасуе, называюцца кантрольнымі, бо зь іх можна атрымаць агульную інфармацыю аб актыўнасьці выбарнікаў і маштабах фальсыфікацый.

Гэтым разам у Гомельскай вобласьці было 53 кантрольных участка для галасаваньня ў 12 акругах. Падлікі назіральнікаў паказалі, што яўка выбарнікаў была вышэй за 50 адсоткаў толькі ў Гомельскай-Сельмашаўскай № 32, Жлобінскай № 40, Калінкавіцкай № 41, Рэчыцкай № 44 і Сьветлагорскай № 46 акругах. У астатніх жа яўка была на ўзроўні 35-40 %. У Добрушы, напрыклад, на кантрольным участку № 39 яўка склала 30,4 %, на ўчастку № 37 – 53 % (па афіцыйных дадзеных – 54,5 % і 79 % адпаведна).

Найбольш паказальным у пляне яўкі стала Гомельская-Савецкая акруга № 34, дзе з 11 кантрольных участкаў аніводны ня даў паказчык вышэйшы за 50 %. На двух участках выбары не адбыліся нават па пратаколах участковых камісыяў.

Дарэчы, на гэтых участках і адсотак тых, што прагаласавалі за кандыдата ад улады, значна адрозніваецца ад дадзеных іншых камісыяў: 27,8 % на ўчастку № 29 і 30,8 % на ўчастку № 30. Хоць акруговая камісыя аддала перамогу кандыдату ад улады ўжо ў першым туры, нягледзячы на тое, што ў акрузе было 5 кандыдатаў. Агульная карціна ходу галасаваньня ў гэтай акрузе добра бачная ў табліцы (гл. табліцу).

Дарэчы, нават па афіцыйнай інфармацыі ў дадзенай акрузе яўка склала ўсяго 57,1 %. Верагодней за ўсё, гэта ёсьць самай нізкай афіцыйнай яўкаю ў Беларусі.

Для параўнання можна прывесьці афіцыйныя дадзеныя па Гомелю:
Гомельская-Юбілейная выбарчая акруга № 31 – 69,83 %;
Гомельская-Сельмашаўская выбарчая акруга № 32 – 71,31 %;
Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33 – 72,44 %;
Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34 – 57,1 %;
Гомельская-Прамысловая выбарчая акруга № 35 – 69,8 %;
Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга № 36 – 73,7 %.

Адсутнасць выніку
Казаць, што парлямэнская кампанія мае адмоўны вынік для ўлады, апазыцыі альбо асобных палітыкаў, мусіць, ёсьць не зусім правільным.

З аднаго боку, складана будзе лідэрам апазіцыі, што атрымалі па 10 – 16 % на фоне 30 % кандыдатаў ад АДС у правінцыі, пераканаць нават сваіх аднапартыйцаў, што ў іх скралі перамогу.

Але зь іншага боку, усё гэта было чаканым і прагназуемым. Адзінае, што магло здарыцца, дык гэтае прызначэньне ў парлямэнт двух-трох апазыцыянэраў. Але гэтага не адбылося. Уладу тут таксама зразумець можна: Як тлумачыць людзям, што апазыцыя слабая й ні на што ня здольная, калі яе прадстаўнікі прайшлі ў парлямэнт?

Таму правільней казаць, што няма аніякага выніку: ні для ўлады, ні для апазыцыі. Усё засталося на сваіх месцах.

Няма нічога новага.
Дэкаратыўныя зьмены ў выглядзе падвойнай пракруткі адных і тых жа выступаў кандыдатаў і іншы няўмелы макіяж ніяк не зьмяніў твар аўтарытарнай сыстэмы, паталягічна не гатовай да дэмакратызацыі. Хочацца, вядома, спадабацца Захаду, але прэзыдэнскія выбары, што злавесна вымалёўваюцца на даляглядзе, не дазваляюць разьняволіцца й спакойна спаць па начах.

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Василий Поляков
Сразу же после объявления выборов было очевидно, что рассчитывать на какие-либо перемены не приходится. Желание властей понравиться Западу, конечно, вносило смятение в оппозиционные умы, но реальные дела убеждали в неготовности режима пойти на малейшую демократизацию избирательных процедур.

Даже освобождение политзаключенных проходило без соблюдения процессуальных норм, что лишний раз подтверждало пренебрежительное отношение властей к процедурам вообще, не говоря уже об их соответствии демократическим принципам. Но все-таки хотелось надеяться на лучшее.

Предвыборная апатия. Живущие своими личными проблемами белорусы, возможно, и заметили, что проходит избирательная кампания, но не подавали вида. Нельзя сказать, что вообще не знали ничего о выборах, просто не соотносили их со своими насущными делами. Надо отдать должное властям, которые умудрились за 14 лет отбить у людей какой-либо интерес к выборам, неоднократно имитируя их проведение.

Наблюдая на остановках общественного транспорта за стендами с плакатами кандидатов, можно было увидеть, что за 10-15 минут к ним подходил один, в лучшем случае два человека, чтобы почитать программы кандидатов. Встречи кандидатов с избирателями проходили в полупустых залах в присутствии небольших групп поддержки и полтора десятка стариков из близлежащих домов.

Распространив в округе несколько тысяч листовок с призывом не ходить на выборы, опасался шквала возмущенных звонков от сторонников режима. Оказалось, напрасно. Не было не только шквала, но и самих звонков, за исключением двух-трех.

Ход голосования. Избирательный кодекс предусматривает институт наблюдения, хотя говорить о наблюдении за выборами можно только очень даже условно. Все права наблюдателей сводятся к возможности находиться на участке для голосования и ознакомиться с итоговым протоколом. Можно, конечно, еще составить акт о нарушениях избирательного законодательства, но их участковая комиссия, как правило, выбрасывает в мусорное ведро.

Позволено наблюдателям также присутствовать в комнате, где производится подсчет голосов. Именно не наблюдать за подсчетом голосов, а видеть как члены комиссии, став плотным кольцом вокруг стола, что-то раскладывают по стопкам.

Единственное, что еще под силу наблюдателям, так это установить реальную явку избирателей на участок. Участки, на которых ведется подсчет всех голосующих, называются контрольными, так как с них можно получить общую информацию об активности избирателей и масштабах фальсификаций.

На этот раз в Гомельской области было 53 контрольных участка для голосования в 12 округах. Подсчеты наблюдателей показали, что явка избирателей была выше 50 процентов только в Гомельском-Сельмашевском № 32, Жлобинском № 40, Калинковичском № 41, Речицком № 44 и Светлогорском № 46 округах. В остальных же явка была на уровне 35-40 %. В г. Добруше, например, на контрольном участке № 39 явка составила 30,4 %, на участке № 37 – 53 % (по официальным данным – 54,5 % и 79 % соответственно).

Наиболее показательным в плане явки стал Гомельский-Советский округ № 34, где из 11 контрольных участков ни один не дал показатель выше 50 %. На двух участках выборы не состоялись даже по протоколам участковых комиссий.

Кстати, на этих участках и процент проголосовавших за кандидата от власти значительно отличается от данных других комиссий: 27,8 % на участке № 29 и 30,8 % на участке № 30. Хотя окружная комиссия отдала победу кандидату от власти уже в первом туре, несмотря на то, что в округе было 5 кандидатов. Общая картина хода голосования в этом округе хорошо видна на таблице (см. таблицу).

Кстати, даже по официальной информации в данном округе явка составила всего 57,1 %. Вероятнее всего, это самая низкая официальная явка в Беларуси.

Для сравнения можно привести официальные данные по г. Гомелю:
Гомельский-Юбилейный избирательный округ № 31 – 69,83 %;
Гомельский-Сельмашевский избирательный округ № 32 – 71,31 %;
Гомельский-Центральный избирательный округ № 33 – 72,44 %;
Гомельский-Советский избирательный округ № 34 – 57,1 %;
Гомельский-Промышленный избирательный округ № 35 – 69,8 %;
Гомельский-Новобелицкий избирательный округ № 36 – 73,7 %.

Отсутствие результата.
Говорить, что парламентская кампания имеет отрицательный результат для власти, оппозиции или отдельных политиков, наверное, не совсем правильно.

С одной стороны, сложно придется лидерам оппозиции, получившим по 10 – 16 % на фоне 30 % кандидатов от ОДС в провинции, убедить даже своих однопартийцев, что у них украли победу.

Но с другой стороны, все это было ожидаемо и прогнозируемо. Единственное, что могло случиться, так это назначение в парламент двух-трех оппозиционеров. Но этого не произошло. Власть тут тоже понять можно: Как объяснять людям, что оппозиция слабая и ни на что не способная, если ее представители прошли в парламент?

Поэтому правильнее говорить, что нет никакого результата: ни для власти, ни для оппозиции. Все осталось на своих местах. Нет ничего нового.

Декоративные изменения в виде двойной прокрутки одних и тех же выступлений кандидатов и прочий неумелый макияж никак не изменил лицо авторитарной системы, патологически не готовой к демократизации. Хочется, конечно, понравиться Западу, но президентские выборы, зловеще вырисовывающиеся на горизонте, не позволяют расслабиться и спокойно спать по ночам.

Тут глядзі табліцу ...
Табліца (Гомель)

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>