Не забірай жыцьцё!
2009 05/08

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” пракамэнтаваў забарону на ўезд у Беларусь прэзыдэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Бэлхасэн, якая зьбіралася прысутнічаць на судовым працэсе па нерэгістрацыі “Нашай Вясны”. (далей – правапіс першакрыніцы)

“Прычына, з якой Сухайр Белхасэн не ўпусцілі ў Беларусь, мне здаецца відавочнай, яна ляжыць на паверхні. На 10 жніўня прызначаны разгляд справы пра нерэгістрацыю праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” ў Вярхоўным судзе. На судовым слуханні планавала прысутнічаць і Сухайр Белхасэн. А улічваючы яшчэ і той факт, што я з’яўляюся віцэ-прэзідэнтам FIDH, улады пабаяліся дапусціць міжнародны розгалас гэтага судовага працэсу”– заяўляе Алесь Бяляцкі ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Алесь Бяляцкі  нагадвае, што Міжнародная федэрацыя правоў чалавека і, у прыватнасці, сама Сухайр Белхасэн не раз крытыкавалі беларускія ўлады за невыкананне правоў чалавека ў краіне.

“Сухайр Белхасэн жорстка крытыкавала стан правоў чалавека ў Беларусі, — кажа праваабаронца. — Яна неаднаразова выказвала сваё меркаванне беларускім уладам. FIDH рыхтаваў і працягвае рыхтаваць зводкі пра парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне. Нядаўна праваабарончая арганізацыя распрацавала прэс-рэліз пра беларускіх палітвязняў. У тым ліку FIDH пісаў пра суд над удзельнікам “Працэсу 14-ці” Арцёмам Дубскім. Вядома ж, усё гэта не падабаецца беларускім уладам. Як паказвае практыка, улады скіраваныя выключна на эканамічныя зносіны з ЕЗ. Пры гэтым яны абсалютна мэтанакіравана працягваюць стрымліваць развіццё нефармальных арганізацыяў, дыялог няўрадавых арганізацыяў Беларусі і Еўропы. Улады спрабуюць трымаць нашае грамадства ў стане закрытасці, ізаляцыі. Гэта паказвае, што яны не жадаюць выконваць правы чалавека ў краіне. І, такім чынам, не гатовыя да паўнапраўнага, поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Еўразвязам”.

Алесь Бяляцкі нагадвае, што адмова ў выдачы візы Сухайр Белхасэн – зусім не першы выпадак, калі ўлады не ўпускаюць у Беларусь прадстаўнікоў Еўразвяза, якія крытыкуюць рэжым.

Напрыклад, у канцы ліпеня ў Менскім аэрапорце быў затрыманы дацкі праваабаронца Енс Крысціян Люткен. Праваабаронцу, які меў дзейсную беларускую візу, пратрымалі ноч у зачыненым памяшканні ў аэрапорце з невядомымі людзьмі, а 24 ліпеня раніцай яму аддалі пашпарт са штампам, які забараняе ўезд у Беларусь. У інтэрв’ю СМІ Люткен заяўляў, што яго не ўпусцілі ў Менск па палітычных матывах.

Крыніца: spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>