Не забірай жыцьцё!
2009 05/08

bdipchБеларускія дэмакраты сустрэліся ў Варшаве з прадстаўнікамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ. (далей – правпіс першакрыніцы)

Ад БДІПЧ у сустрэчы прымалі ўдзел Конрад Альшэўскі, намеснік кіраўніка дэпартамента, і Мадс Ліндберг, які займаецца праблемамі Беларусі; Беларусь прадстаўлялі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сакратар ЦК Партыі камуністаў Алена Скрыган. Гаворка на сустрэчы ішла пра змену выбарчага заканадаўства Беларусі.

«БДІПЧ мае намер зыходзіць з выніковага дакумента па ацэнцы «выбараў у палату прадстаўнікоў» і з прапановаў, зробленых АДС па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства, – распавёў Анатоль Лябедзька. – У сваім дакуменце, які быў перададзены ў нацыянальны цэнтр заканадаўства пры «палаце прадстаўнікоў» яшчэ ў лютым, БДІПЧ пералічыла сем умоваў, якім павінна адпавядаць дэмакратычнае заканадаўства. Гэта, у прыватнасці, фарміраванне выбарчых камісіяў з прадстаўнікоў розных палітычных сілаў, права назіральнікаў пералічваць бюлетэні, адсутнасць усялякіх бар’ераў для перадвыбарчай агітацыі, жорсткі кантроль над папярэднім галасаваннем».

У БДІПЧ спадзяваліся, што беларускія ўлады сфармулююць сваю пазіцыю да летніх вакацыяў – але з лютага яны гэтага не зрабілі.

Прадстаўнікі БДІПЧ запэўнілі, што калі рэкамендацыі не будуць улічаныя ці «будуць чыста касметычнымі, пункцірнымі», дык эксперты БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіі дадуць законапраекту ўладаў негатыўныя ацэнкі.

«Мы лічым правільным гэты падыход», – адзначыў А.Лябедзька.

Нагадаем, што 27 траўня кіраўнік менскага Офіса АБСЕ Ханс-Ёган Шміт заявіў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ не будзе разглядаць прапановы па змене Выбарчага кодэкса Беларусі, падрыхтаваныя экспертамі і ўзгодненыя суб’ектамі дэмакратычнай кааліцыі.

Нядаўна амбасадар Ханс-Ёган Шміт даў інтэрв’ю агенцтву БелаПАН, што таксама выклікала шквал крытыкі ў адрас дыпламата. У прыватнасці, амбасадар Шміт заявіў, што не лічыць праблему захавання правоў чалавека прыярытэтам, у той час як на адкрыцці сесіі ПА АБСЕ прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус зазначыў, што менавіта захаванне правоў чалавека з’яўляецца галоўным каталізатарам зменаў у краінах былога Савецкага Саюза і ў цэлым ва Усходняй Еўропе.

*

*

(Паведамленне рас.)

Белорусские демократы встретились в Варшаве с представителями Бюро по демократическим институтам и правам человека ОБСЕ.

От БДИПЧ во встрече принимали участие Конрад Ольшевский, заместитель главы департамента, и Мадс Линдберг, занимающийся проблемами Беларуси; Беларусь представляли председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько и секретарь ЦК Партии коммунистов Елена Скриган. Речь на встрече шла об изменении избирательного законодательства Беларуси.

«БДИПЧ намерено исходить из итогового документа по оценке «выборов в палату представителей» и из предложений, сделанных ОДС по совершенствованию избирательного законодательства, – рассказал Анатолий Лебедько. – В своём документе, который был передан в национальный центр законодательства при «палате представителей» ещё в феврале, БДИПЧ перечислило семь условий, которым должно отвечать демократическое законодательство. Это, в частности, формирование избирательных комиссий из представителей различных политических сил, право наблюдателей пересчитывать бюллетени, отсутствие всяких барьеров для предвыборной агитации, жесткий контроль над предварительным голосованием».

В БДИПЧ надеялись, что белорусские власти сформулируют свою позицию до летних каникул – но с февраля они этого не сделали.

Представители БДИПЧ заверили, что если рекомендации не будут учтены или «будут чисто косметическими, пунктирными», то эксперты БДИПЧ ОБСЕ и Венецианской комиссии дадут законопроекту властей негативные оценки.

«Мы считаем правильным этот подход», – отметил А.Лебедько.

Напомним, что 27 мая глава минского Офиса ОБСЕ Ханс-Йоган Шмидт заявил председателю Объединенной гражданской партии Анатолию Лебедько, что Бюро по демократическим институтам и правам человека (БДИПЧ) ОБСЕ не будет рассматривать предложения по изменению Избирательного кодекса Беларуси, подготовленные экспертами и согласованные субъектами демократической коалиции.

Недавно посол Ханс-Йоган Шмидт дал интервью агентству БелаПАН, что также вызвало шквал критики в адрес дипломата. В частности, посол Шмидт заявил, что не считает проблему соблюдения прав человека приоритетом, в то время как на открытии сессии ПА ОБСЕ президент Литвы Валдас Адамкус указал, что именно соблюдение прав человека является главным катализатором изменений в странах бывшего Советского Союза и в целом в Восточной Европе.

Крыніца: Хартыя’97.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>