Не забірай жыцьцё!
2009 06/08
Юрась Жылко

Юрась Жылко

У кватэры жодзінскага сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Юрыя Жылко 5 жніўня быў праведзены санкцыяваны жодзінскай пракратураю ператрус.

Актывіст “Маладога фронту” Павал Красоўскі паведаміў, што сам Юры Жылко зьехаў на заробкі й пакінуў яму даверанасьць на распараджэньне кватэраю.

Міліцыянты прадставілі падпісаны жодзінскім пракурорам ордэр на “агляд кватэры”. Свае дзеяньні яны патлумачылі тым, што паводле іхных апэратыўных зьвестак, на кватэры маюцца наркатычныя рэчывы альбо рэчывы, якія ўтрымліваюць сьпірт. На пытаньне, у рамках якой крымінальнай справы дзейнічаюць міліцыянты, яны адказаць адмовіліся і адразу пачалі шукаць літаратуру. У выніку быў забрана шэраг інфармацыйных матэрыялаў, сярод якіх: відэакасеты, CD, DVD, газэты “Крыніца” і “Прамень”, бюлетэні і буклеты БХД, кнігі “Пакаяньне”, праваабарончая і экалагічная літаратура.

Прысутны пры ператрусе Павал Красоўскі паведаміў, што раніцай у кватэру Юрыя Жылко спрабавалі зайсьці людзі ў цывільным. Яны адчынілі дзьверы кватэры нейкім прыстасаваньнем, але, зайшоўшы туды, убачылі чалавека й адразу сыйшлі. Пасьля ператрусу прысутнага даставілі ў жодзінскі РАЎС, дзе на яго склалі пратакол адміністратыўнага затрыманьня, узялі пісьмовае тлумачэньне аб ягоным дачыненьні да кватэры, дзе праводзіўся ператрус, а таксама да матэрыялаў, што былі ў ёй знойдзеныя.

Перад тым, як адпусьціць актывіста, супрацоўнікі МУС паабяцалі правесьці экспэртызу канфіскаваных матэрыялаў, і, пры неабходнасьці, выклікаць яго дадатковым пазовам.

Павал Красоўскі

Паводле Радыё Свабода і прэс-службы БХД,

Алесь ЛЕТА,

prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>