Не забірай жыцьцё!
2008 08/10

Prykasila …Як стала вядома сайту odsgomel.org галоўны ідэоляг вобласьці Анатоль Каціла даручыў гарадзкім уладам удакладніць патрабаваньні да дэмакратаў пры правядзеньні імі масавых мерапрыемстваў. Для зручнасьці грамадзянаў ідэоляг зрабіў рэакмэндацыі разпрацаваць прыкладныя ўзоры дакумэнтаў.

Нагадаем, за апошнія гады Гомельскі гарвыканкам не дазволіў прадстаўнікам АДС аніводнага заяўленага мірнага сходу. І гэта пры тым, што толькі ў мінулым годзе было пададзена больш за 70 заявак з пратэстам супраць адмены ільготаў насельніцтву.

Для тых грамадзянаў, якія пратэстуюць супраць уладаў чноўнікі гарвыканкаму вынайшлі вельмі арыгінальны спосаб:
– «заява на правядзеньне пікету (мітынгу) пададзена з парушэньнем артыкула 5 Закона «Аб масавых мерапрыемствах», бо з вашага боку не канкрэтызаваны парадак яго арганізацыі й правядзеньня», – такім застаецца афіцыйны адказ усім, хто мае намер публічна абмеркаваць любую грамадзкую праблематыку.

Неаднаразовыя спробы дэмакратаў удакладніць патрабаваньні па канкрэтызацыі парадку арганізацыі і правядзеньня замаўляемых імі мерапрыемстваў – не атрымалі выніку. Нават, калі імі слова ў слова перапісвалася фармулёўка 5-га артыкулу закона, на якую сыстэмна спасылаюцца чыноўнікі.

У выніку гэткага “вынаходніцтва” служак народу прадстаўнікі АДС толькі сёлета, прайдзя праз усе магчымыя нутраныя сродкі праўнай абароны, подалі больш за 40 індывідуальных скаргаў у Комітэт ААН па Правах Чалавеку, у якіх выкладаюць факты масавых парушэньняў з боку ўладаў права кожнага грамадзяніна на свабоду правядзеньня мірных сходаў.

Актывістка АДС Мары Багдановіч падала «кляўзу» у аблвыканкам, у якой прасіла абласную вэртыкаль абавязаць сваіх гарадзкіх калегаў вывесіць для угульнага агляду прыклады заявак, якія па вэрсыі той жа ўлады будць адпавядаць патрабаваньням 5-га артыкулу закона.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнае працы аблвыканкаму Анатоль Каіцла паабяцаў, што для зручнасьці грамадзянаў і арганізацыяў будуць разпрацаваныя прыкладныя абразцы гэтых дакумэнтаў.

Наступным крокам прадстаўнікі АДС маюць намер даьівацца адмены рашэньня гарвыканкаму, якім гарадзкія улады абавязваюць дэмакратаў заключаць дамовы па абслугоўваньні масавых мерапрыемстваў (мілицыя, хуткая дапамога, уборка тэрыторыі).

Паводле матэрыялаў odsgomel.org,
падрыхтаваў і пераклаў,
Алесь Лета.

One thought on “Шчасьце прыКАЦІЛА … (Гомель)”

  1. Alaksiej says:

    Права на свабоду мірных сходаў, як і на распаўсюд інфармацыі, на свабоду асацыяцыяў, грамадзкіх ініцыятываў і арганізацыяў – абмен інфармацыяй і аб’яднаньне аднадумцаў для рэалізацыі агульных мэтаў па любых цікавых для іх інтарэсах (сацыяльных, камунальных, культурніцкіх, эстэтычна-мастацкіх альбо палітычных …)- цалкам зьвязаныя з правам на свабодны выбар. Бо без свабоды думак і перакананьняў, свабоды слова і СМІ, свабоды свабодна сустракацца і выказваць сваю пазыцыю альбо рэалізоўваць супольныя несупярэчныя закону мэты … – нельга казаць пра існаваньне грамадзкай супольнасьці, а таму й свабодных дэмакратычных выбараў. Свабода выбару ўзьнікае і можа існаваць толькі ў адпаведных свабодных умовах, ва ўмовах свабоднай грамадзянскай супольнасьці, якая ёсьць гарантам таго, што выбарчае права не узурпуецца, а выбары ёсьць сапраўды свабоднымі, дэмакратычнымі й транспарэнтнымі.

    Думаю, што ва ўладзе ўсё гэта – добра разумеюць. Але стратэгія – у іншым. У навязваньні грамадзтву й сусьветнай супольнасьці зусім іншых правільных-стандартаў (учасе невыкананьня існуючых дэмакратычных – абавязковых для выкананьня адпаведна падпісанага Беларусьсю Міжнароднага ПАКТУ й Венскай канвэнцыі …).

    Яны як і законы рынкавай эканоміцы абвяшчаюцца тут варожымі “заходнімі паняцьцямі”, “каляніальнай экспансыі” захаду на “ўсходні сьвет” правільнага аднапартыйна-кланавага постсавецкага славяна-фільскага аўтарытарызму … Задачы “ворагаў” – аслабіць і падпарадкаваць уласнаму панаваньню …

    Так, НАТА, даляр, міжнародны стандарт права … – усё агулам заганяецца пад вобраз “ВАРОЖАЙ ВОНКАВАЙ НЕБЯСЬПЕКІ”. Што спрашчае мэту аўтарытарнага рэжыму – аслабляць грамадзянскую актыўнасьць і салідартнасьць (якія дзейнічаюць па ВАРОЖЫХ агульнасусьветных законах ГРАМАДЗЯНКІХ ПРАВОЎ І СВАБОДАЎ), разьядноўваць грамадзтва й падменяць “сабою-любімым” увесь народ. СТРАХ нутраны перад МОЦНАЙ НУТРАНАЙ АЎТАКРАТЫЯЙ І “ЗАКОНАМ” (які звычайна, што дышла … накарысьыь уладу трымаючых), СТРАХ нутраны перад “нутранымі ворагамі” – прыхільнікамі “дэрмакратыі” (так званай, заходняй дэмакратыі), СТРАХ нутраны перад ЗЬНЕШНІМ ДРАПЕЖНЫМ ВОРАГАМ і ягонымі непрыймальнымі для рэжыму (чытай – “народу”) каштоўнасьцямі — складовыя часткі і асноўныя рычагі кіраваньня грамадзтвам у стане аўтарытарнага дыктату і паказальна-ваяўнічага непісьменства.

    Калі ж нехта лічыць, што беларуская ўлада, на столькі простая й не разумее, што робіць … аднак, пры гэтым, вельмі “хітрая й цынічная” (што дазваляе праводзіць “безпрэцыдэнтна празрыстыя й адкрытыя” для замежнікаў “выбарчыя спэктаклі”) і яе ўсё ж варта вучыць дэмакратыі … (што наўрад ці верагодна прывядзе да апошняй) – трэба было б уважлівей прыглядзецца да таго, што яна робіць на практыцы, якія пасылы перадае публічна захаду, усходу і ўласнаму народу (пра тых альбо іншых).

    І тут усё проста.
    Калі НАТА, ігнаруючы сучасныя рэаліі і суседзтва Эўропы, разглядаецца рэжымам як “закляты вораг”, які марыць праглынуць і зжэрці Беларусь, а мірная Расея, наадварот як “вялікі брат-абаронца” …, дэстандарты – варожыя хітраумныя паняцьці (спосабы аслабіць “братэрскую магутнасьць”) – тады усё нутранае, адваротнае сусветна прызнанаму – ёсьць сваім родным, адзінаправільным і прыймальным пад любым соусам, хоць аўтарытарызму, хоць дыктатуры …, хоць бязконцых лякальных правяліка-расейскіх вайсковых “апэрацыяў” … на ўскрайках агульнай саюзнай тэрыторыі …

    Такія разважаньні – наконт таго, што праз Каціла – усім нам прыкаціла … Прыкаціць і яшчэ больш, калі не абудзімся й неачуняем ад стану абыякавага суіснаваньня з … Нашыя правы і свабоды – у нашых руках. А таго, што наш “правільны рэжым” навучыцца ўрэшце быць “дэмакратычна-няправільным” і прынясе нам свабоду на … – разьлічваь не прыходзіцца.

    прабачце, зачапіла …

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>