2009 12/08

Кіраўніку Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхасю Ільіну пагражаюць крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Міхася Ільіна раней папярэджвалі, што супраць яго будзе распачата крымінальная справа, калі ён ня спыніць удзел у моладзевай арганізацыі. Раней яго выклікалі ў пракуратуру для дачы паказаньняў.

Сёньня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Міхася а 6-й раніцы як толькі ён выйшаў з дому. Яго спачатку адвезьлі ў міліцыю, дзе пратрымалі тры гадзіны, а потым – у пракуратуру. Сувязь зь Міхасём адсутнічала. Паплечнікі маладафронтаўца палічылі, што супраць яго можа быць распачата крымінальная справа паводле 193-га артыкулу. Менавіта гэты артыкул унесьлі ў крымінальны кодэкс падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года.

За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі адбывалі пакараньне за кратамі чацьвёра актывістаў арганізацыі “Партнэрства”, лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Яшчэ 9 актывістаў “Маладога фронту” былі пакараныя штрафамі.

Сёньня ж пасьля размовы з пракурорам Берасьця кіраўніка Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхася Ільіна адпусьцілі.

Пракурор уручыў хлопцу прадпісаньне з папярэджаньнем пра тое, што ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” будзе карацца паводле заканадаўства.

  • Праваабаронца з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі, камэнтуе …

Alaksiej Lapicki- Такім чынам, чарговы раз можна ўбачыць, як скарыстоўваючы абсалютна ганебны для любой цывілізаванай краіны цалкам неправавы артыкул дзейснага заканадаўства, суб’екты праваахоўнай сыстэмы Беларусі, ігнаруючы сутнасьць агульнапрызнаных станлдартаў права, замацаваных у беларускай Канстытуцыі і Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах – апускаюцца да практыкі ідэалягічнага перасьледу й запалохваньня актывістаў грамадзянскай супольнасьці.

Нехта, верагодна, і сёньня мяркуе, што падобныя дыскрымінацыйныя меры – цалкам “законныя ці легальныя”, “дазволеныя ці санкцыяваныя ўладамі” (што ў разуменьні многіх ёсьць – сынонімамі правамернасьці). І яны – здольныя вынішчыць грамадзянскую ініцыятыўнасьць, натуральную для любога творчага, актыўнага, маючага ўласную жыцьцёвую пазыцыю чалавека, ягонае імкненьне да ўзаемадапамогі й салідарнасьці для вырашэньня супольных пытаньняў, праблемаў ці перашкодаў.

Запалохваньні, адміністратыўна-ідэаялягічны перасьлед і ўціск грамадзянскага актывізму па арт 193-1 КК Беларусі ў сукупнасьці з мэтанакіраванай ды сыстэмнай нерэгістрацыяй значных для грамадзтва НДА …, легітымізаваныя праз падобныя ганебныя артыкулы заканадаўства – ёсьць яскравымі атрыбутамі БЕЛАРУСКАГА ГУЛАГУ (які існуе й разьвіваецца ў цэнтры дэмакратычнай Эўропы), а таксама дзейснай дагэтуль практыкай пануючай тут КАЗАРМЕННА-АДМІНІСТРАТЫЎНАЙ, КІРУЕМАЙ ДЭМАКРАТЫІ і насаджаемага грамадзтву правільна-паліцэйскага й рабскага мэнталітэту.

І, як бы там не “глядзеў у сьвет” сучасны тэлевізыйны “палітрук Яўген Новікаў”, менавіта ён і падобныя яму ПРАВІЛЬНЫЯ СПЭЦЫ-ялісты, уся пануючая ў краіне аўтарытарная сыстэма ўлады праз практыкуемую антыканстытуцыйную манаполію на ПРАЎДУ – зьдзяйсьняюць сёньня і замацоўваюць у грамадзтве тую ПАДМЕНУ ПАНЯТКАЎ, якая працягвае падманваць, дэзарыентоўваць і падзяляць адзіны БЕЛАРУСКІ НАРОД.

Увесь гэты цалкам сумны й прымітыўны “спэктакаль” прыдуманы й рэалізуецца за НАРОДНЫЯ, бюджэтныя сродкі, але зусім не для паляпшэньня становішча з ПРАВАМІ ЧАЛАВЕКА, КУЛЬТУРАЮ ЦІ ЭКАНОМІКАЙ у краіне, не для лібэралізацыі й разьвіцьця рынкавых і дэмакратычных інстытуцыяў, а таксама чакаемых кожным з нас міру, стабільнасьці й дабрабыту, а ўсяго з адной мэтаю – забясьпечыць стабільны й няспынны працэс знаходжаньня ўва ўладзе постсавецка-спэцслужбаўскага кантынгенту альбо клану намэнклятуры …

Аднак, мір і спакой, стабільнасьць і дабрабыт …, як не круці, верагодныя толькі ў праўнай, дэмакратычнай і незалежнай, адроджанай культурна й цывілізацыйна для адзінае Эўропы й сусьвету Беларусі. Чым хутчэй мы ўсе гэта асэнсуем, возьмемся за рукі, як сябры ў цяжкія гадзіны …, тым хутчэй выратуем тое, што яшчэ можна выратаваць.
А самае галоўнае – уратуемся самі, уратуем нашыя душы, уласную чалавечую годнасьць, возьмем адказнасьць за ўласны лёс, за лёс нашых дзяцей і нашай краіны …

– Такія вось узьнікаюць разважаньні ў актывістаў супольнасьці, праваабронцаў … пасьля падобных навінаў і паведамленьняў …, пасьля судовых працэсаў …, у тым ліку й Вышэйшых, як над НАШАЙ ВЯСНОЮ …, якія зьяўляюцца відавочна замоўнымі й палітычна матываванымі, скіраванымі супраць рэгістрацыі грамадзкіх арганізацыяў, супраць праваабаронцаў, супраць нерэгістраванага гармадзянскага актывізму навогул, як адзінамагчымага ў цывілізаваным грамадзтве спосабу ўзьнікненьня, росту й фармаваньня любой грамадзкай арганізацыі ці ініцыятывы.

Паводле Радыё «Свабода»,
Алесь Вольны,
ПРАЎНЫ ПАРТАЛ,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>