2008 09/10

Лагойская АВК №67 не працавала пад аховаю …!?... АЛЬБО НА ШТО ПАКРЫЎДЗІЛАСЯ АКСАНА!?

Сытуацыя нагадвала перанос абратна ў мінулае … ці прагляд фільму часоў перабудовы, у якім з элемэнтамі камэдыі ці нават гратэску, вельмі рэалістычна паказваўся ўвесь маразм альбо “намэнклятурны ідыятызм застойнай эпохі”

У рэдакцыю парталу трапіла інфармацыя, пра тое, што праваабаронца з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі, які назіраў за выбарчым працэсам на Жодзінскай №66 і Лагойскай №67 акругах учасе выбараў дэпутатаў 4-складу ПП НС РБ (быў вылучаны грамадзянамі назіральнікам у адпаведныя Акруговыя камісыі), на свой пісьмовы пратэст-заяву ў Лагойскую АВК №67 атрымаў рашэньне ад 28.09.2008г. за №17, у якім з спасылкаю на ВК РБ (не указваецца канкрэтна норма права) і на “дакладную ад участковай выбарчай камісыі” “наконт некарэктных паводзінаў на выбарчым участку №1” адпаведна, апошняя:
1) адмаўляецца задаволіць ягоную заяву й
2) выносіць яму “папярэджаньне …” (!?).

Рашэньне было падпісанае старшынём і сакратаркаю Лагойскай АВК №67 адпаведна “О.В.Дашкевичем” і “О.В. Шаблыко”.

Што ж такое “сакрэтнае” зьбіраўся даведацца й не атрымаў дазволу на гэта акрэдытаваны адпаведна ВК РБ у камісыі назіральнік!?

І што здарылася ў той дзень у правінцыйным, з пункту гледжаньня адносінаў да права й правоў чалавека, Лагойску!?

Чаго такога “некар-рэктнага” ўчыніў праваабаронца 27 верасьня на выбарчым участку №1, за 1 дзень да дня галасаньня?

З расповяду назіральніка, удзельніка падзеяў, Аляксея Лапіцкага.
27.00.2008г. я прыехаў у Акруговую выбарчую камісыю №67 і адразу на ўваходзе быў спынены службаю аховы. Начальнік службы аховы Лагойскага РАЎС Эдуард Мішукоў (Яўгенавіч) разам з ахоўнікам у форме “пракурора” (на выгляд) упэўнена сьцьвярджалі, што АВК №67 не працуе і кіраўніцтва з 14-00 у будынку няма, усе скончылі працу й разышліся … (!?) Дадзенае тлумачэньне вельмі зьдзівіла. Я патлумачыў ахове, што гэтага быць ня можа, бо да 19-00 на выбарчых участках ідзе працэс датэрміновага галасаваньня, а АВК ёсьць вышэйшым каардынуючым і кантралюючым ворганам і ня можа ў гэты час не працаваць, і прайшоў у будынак.

Там, на другім паверсе, сапраўды, памяшканьне камісыі было зачынена. Прыкметы жыцьця ўдалося заўважыць толькі ў кабінэце старшыні Лагойскага Гарсавету … Там і адбылася размова з кіраўніцтвам Савету, туды ж трапна зайшоў і сам старшыня АВК Алег Дашкевіч.

Для таго, каб пераканаць апошняга ў тым, што камісыя павінна працаваць і неабходна адчыніць памяшканьне для адпаведнай грунтоўнай размовы, прыйшлося згубіць дастаткова шмат сілаў і часу. Да старшыні АВК доўгі час не маглі дайсьці законныя аргумэнты, што ўчасе распачатага па краіне датэрміновага галасаваньня камісыя павінна працаваць увесь час, калі працуюць выбарчыя ўчасткі. Калі ж кіраўніцтва няма, няма нікога з сябраў камісыі “на тэлефоне” … – парушаецца закон. Таму я запатрабаваў старшыню АВК №67 выканаць свае функцыянальныя абавязкі й паводзіць адпаведна дзейснага заканадаўства (!).

З сьведчаньня Аляксея Лапіцкага стала ясна, што пакуль шла размова з кіраўніком камісыі, да суразмоўцаў раптоўна падключылася й міліцэйская ахова. Міліцыянт спрабаваў атрымаць толькі знак ад кіраўніцтва, каб ужыць сілу для затрыманьня назіральніка.

З расповяду Андруся З., відавочцы падзеяў ля будынку Лагойскай АВК №67.
У гэты час пасьля ўваходу Аляксея Лапіцкага, да будынку выканкаму “падкаціла” машына міліцыі з апэратыўнікамі. Яны паводзілі сябе такім чынам, быццам атрымалі загад аб затрыманьні нейкіх правапарушальнікаў …(!?) Потым, трошкі пазьней – пад’ехала яшчэ адна машына, што даставіла ў будынак, ужо відавочна, сакратарку Акруговай камісыі Аксану Шаблыку. Апошняя хуткай хадою прабегла ў памяшканьне. Назіралася нейкая, зусім як “перадбаявая”, нэрвовая актыўнасьць …

Уяўляецца, што сытуацыя нагадвала перанос абратна у мінулае, у нейкі іншы час і прастору. Усё нагадвала прагляд фільму часоў перабудовы, у якім з элемэнтамі камэдыі ці нават гратэску, вельмі сканцэнтравана рэалістычна паказваўся ўвесь маразм альбо “намэнклятурны ідыятызм застойнай эпохі” – звычайны прыход праваабаронцы ў Акруговую камісыю па выбарах дэпутатаў ПП НС РБ 4-га скліканьня (у працоўны час (!) і на завяршальным этапе датэрміновага галасаваньня) – выклікаў гэткую напружанасьць у будынку выканкаму й сапраўдную мабілізацыю сілавікоў вакол Лагойскай АВК №67 …

Аляксей Лапіцкі дадае.
– Калі ўрэшце, мне прапанавалі пачакаць і запэўнілі, што размова адбудзецца толькі крыху пазьней, я вымушаны быў чакаць на другім паверсе ў калідоры ля зачыненага памяшканьня АВК №67. Ад мяне ні на крок не адыходзіла, як прыстаўленая ўжо непасрэдна да мяне, міліцэйская ахова.

І нават у гэты час, начальнік аховы Лагойскага РАЎС Эдуард Мішукоў, зрабіў некалькі спробаў неяк справакаваць сытуацыю, (думаецца, калі б гэта яму ўдалося, да нас на другі паверх замест супрацоўнікаў камісыі, А.Шаблыкі і А.Дашкевіча, падняўся б ужо чакаючы сваёй працы нарад апэратыўнікаў…). Міліцыянт, быццам не чуў папяпрэдняй размовы (альбо ў ёй мала што зразумеў !?) – пачаў казаць, што размова з НАЧАЛЬСТВАМ завершана, таму чакаць няма чаго … й, відавочна, лепей было б прайсьці з будынку на выхад … (таму й на гэты раз прыйшлося праводзіць адпаведную тлумачальную працу з афіцэрскім складам Лагойскага РАЎС – ахоўнік атрымаў такі адпаведныя тлумачэньні).

І тут, раптоўна, начальніку-міліцыянту з Лагойску не спадабалася тое, што назіральнік заўсёды размаўляе надта ўпэўнена й спакойна, ды яшчэ й па-беларуску … (Адразу падумалася – “сіндром Літвіненкі” гадоў гэтак 2004-2005-х …?!) *

Вельмі ўжо нетактоўна й нават пагрозьліва “лагойскі міліцыянт” пачаў нагадваць беларускамоўнаму беларусу, што “ў нас у краіне – дзьве дзяржаўныя мовы” … і таму, зыходзячы зь ягонае “правільнай” лёгіцы, “усе зь ім” (такім правільным і беларускім) “павінны размаўляць толькі ПА-РАСЕЙСКУ” … (!?) Лёгіка, канешне – не ахці якая, а вось упэўненасьць, памножаная на зорачкі на пагонах – выглядала ў гэтым выпадку “стоадсоткава-дубоваю”. Аднак, і на гэткую сваю “празьмерную адукаванасьць”, “галоўны ахоўнік Лагойску” атрымаў недвухсэнсоўнае й дакладнае тлумачэньне …

Як мы высьветлілі ў размове з Аляксеем Лапіцкім,
ня гледзячы на тое, што кіраўніцтва ўсё ж зьявілася, а ахова на гэты раз удалілася на сваё працоўнае месца … – сама размова з кіраўніцтвам АВК№67 аказалася абсалютна безвыніковаю. Учасе сустрэчы назіральніку было адмоўлена прадставіць для агляду, як лічбы за апошнія дні датэрміновага галасаваньня, гэтак і сьпісы кіруючага складу УВК, сьпісы выбарнікаў …

У сувязі з гэтым, праваабаронца зрабіў пісьмовы пратэст. Пры гэтым, у сакратаркі АВК Акасаны Шаблыкі звычайная працэдура па рэгістрацыі заявы выклікала зьдзіўленьне, блізкае да абурэньня … Яна была ўражана тым, што заяўнік хацеў пакінуць у сябе копію пададзенай ім заявы з адзначаным на ёй уваходным рэгістрацыйным нумарам (!?). Сапраўды, такая простая, працэдура-працоўная дробязь (!) была сустрэта, як нейкая звышпатрабавальнасьць назіральніка (!?) А можа й некарэктнасьць !? …

ШТО ТЫЧЫЦЦА АДКАЗУ НА ПАДАДЗЕНЫ НАЗІРАЛЬНІКАМ ПРАТЭСТ …
Падобнымі дзеяньнямі й адказам, выбарчая камісыя чарговы раз пацьвердзіла дакумэнтавана, што нават відавочна парушаючы заканадаўства й невыконваючы ўласныя службовыя абавязкі чыноўнікі ад “выбарчае вэртыкалі” (што, як звычай, належуць да праўладных ўтварэньняў “БРСМ-Белая русь”) – абараняюць “уласную тэрыторыю” да апошняга й робяць для гэтага ўсё, што загадаюць “зьверху”.

Пры гэтым, яны паўсюль кажуць пра “самы празрысты й адкрыты” выбарчы працэс …, а пры неабходнасьці НА ПРАКТЫЦЫ прадставіць канкрэтную інфармацыю па выбарах – цалкам закрываюць доступ да дакумэнтацыі, да сьпісаў выбарнікаў, да колькасьці прагаласаваўшых датэрмінова й па часе ў дзень галасаваньня (маючы дадзеныя зьвесткі й трымаючы дадзеную дынаміку ў полі зроку “выбарчае-вэртыкалі”), а таксама, закрываючы літаральна “сваімі целамі”, перакрываюць магчымасьць назіраць за самім працэсам падліку выбарчых бюлетэняў і разьмеркаваньнем выбарчых галасоў …

Пры гэтым, для псыхалягічнага ўціску на назіральнікаў поўным ходам выкарыстоўваюцца кіраўнікі адміністрацыі ды ідэалягічна-кадравых адзьдзелаў прадпрыемстваў, службы аховы й міліцыі …

Гэта яны, прыкрываючыся “маскамі” альбо “непісьменных шкалят”, альбо “уседасьведчаных бюракратаў” абвінавачваюць назіральнікаў у свавольстве ці “некар-рэктасьці”, ва “ўмяшальніцтве ў справы камісыяў”, калі апошнія праяўляюць ХОЦЬ НЕЙКУЮ НЕАБХОДНУЮ ДЛЯ ЭЛЕМЭНТАРНАГА НАЗІРАНЬНЯ АКТЫЎНАСЬЦЬ І ЗЬВЯРТАЮЦЦА З АДПАВЕДНЫМІ ПЫТАНЬНЯМІ да старшыняў УВК, АВК (на якія звычайна не паступае аніякіх канкрэтных адказаў) …

Рэдакцыя мае зьвесткі й наконт апошняй (некарэктнасьці) і зьвязанага зь ёй папярэджаньня ў бок назіральніка, Аляксея Лапіцкага (ад кіраўніцтва Лагойскай АВК №67 – !?) …
Тут варта зазаначыць, што на гэтым выбарчым участку не аказалася ніводнага прадстаўніка з кіраўніцтва УВК №1 … (што ёсьць наўпростым парушэньнем ВК РБ – !). Аднак аніякіх канфліктаў і праблемаў тут не было. Усё як звычайна … Пытаньні – адсутнасьць адказаў … Агляд памяшканьня й хуткае разьвітаньне …

Сапраўды, звычайны сябра камісыі адмовіўся на нешта адказваць і тлумачыць … Таму тут, заставалася проста аглядзець памяшканьне ўчастку й зафіксаваць на фотакамэру некаторыя красамоўныя “нюансы”, якія зусім не адпавядаюць “цэнтралізаванай тэлевізійнай прапагандзе” і заканадаўству (гл. фота ў дадатках) …

Цікавым было, пры гэтым, што звычайны сябра УВК №1, выказаў ініцыятыўнае жаданьне й прапанаваў мне аформіць сваю акрэдытацыю ў адпаведным журнале. Я патлумачыў, што назіраць у іх на ўчастку не буду, бо акрэдытаваны пры Лагойскай АВК №67 і маю жаданьне аглядзець некаторыя ўчаскі на акарузе …

Паміж іншым, прадстаўніку УВК №1 было сказана, што зь месца, якое вызначана для назіральнікаў (гл. фотаздымак у дадатках) – зусім нічога ня бачна. Яно вельмі далёка й да таго ж – кабінкі для галасаваньня цалкам закрываюць бачнасьць скрыні для галасаваньня. Яна зусім не праглядаецца зь месца для назіральнікаў …

Таму, учасе агляду памяшканьня УВК №1, узьнікла зусім простае й рытарычнае пытаньне … Якое ўжо на выхадзе, сустракаючы ў калідоры вяртаючагася міліцыянта, ужо ў жарт і нахаду давялося задаць апошняму: “Чаму стол для назіральнікаў паставілі так блізка!? У вас жа ёсьць там у канцы памяшканьня дзьвяры ў пакой … Вы б іх туды пасадзілі й хай сядзяць сабе там, усё адно нічога ня бачуць …!?”

Міліцыянт (якога не было ўчасе агляду памяшканьня УВК №1) успрыняў дадзеную “бадзёрую прапанову”, як нейкае ўказаньне “ад сваіх” … і “радасна” адказаў на гэта: “Дык яны ж тады вапець будуць – нічога ня бачна, ня бачна …, парушэньне правоў чалавека …!!”

На што наўздагон прыйшлося яму адказаць: “Дык мала што будуць …! Ім “празрыстасьць і адкрытасьць” усё падавай !? Хай бы сядзелі сабе ў ішным пакое – ім там хоць цяплей будзе!. Бо яны з сваёй “рэзэрвацыі” усё адно нічога ня ўбачуць!”

Аляксей Лапіцкі паведаміў і пра іншыя адметныя моманты …
Так, на ўчастку №2 таксама не аказалася аніводнага чалавека з кіраўніцтва камісыі. Тут на пытаньні, зададзеныя сябру камісыі назіральнікам (што адбывалася ў пустым памяшканьні ўчастку), “за галоўнага” раптоўна пачаў адказваць … – мі-лі-цы-янт (!?).

Апошні, знаходзіўся не проста ў памяшканьні УВК №1, але вельмі грунтоўна сядзеў за агульным сталом сябраў камісыі … І выглядала так, што ён там кіруе ўсім працэсам і, навогул, застаўся там за галоўнага …

У сувязі з гэтым, Аляксеем Лапіцкім яму былі зададзены адпаведныя пытаньні, учасе адказаў на якія было высьветлена:
1) што міліцыянт умяшаўся ў размову назіральніка з сябрам камісыі, бо лічыць гэта абгрунтаваным, бо ведае больш за сябра камісыі … (!?);
2) што ён ведае пра ўвесь ход выбарчага працэсу – пра колькасьць прагаласаваўшых у лічбах і фактах (што афіцыйна не дазваляецца прадстаўляць назіральнікам) …(!?);
3) што міліцыянт не лічыць парушэньнем ВК РБ свае паводзіны ўчасе умяшальніцтва ў размову назіральніка з сябрамі камісыі й тое, што ён не аказвае сваёй “дамінуючай прысутнасьцю”, “празьмернай актыўнасьцю” й “выглядам” псыхалягічнага ўплыў (альбо ўціску) на выбарнікаў ці іншых суб’ектаў выбарчага працэсу ўчасе камунікацыі апошніх з сябрамі камісыі …

ВЫСНОВЫ ПА АФІЦЫЙНЫМ АДКАЗЕ З АВК №67
Можна зрабіць выснову, што тая адпіска (гл. дадатак), якую даслалі на пратэст Аляксея Лапіцкага, кіраўнікі АВК №67 сьведчыць пра САПРАЎДНЫЯ ПРАБЛЕМЫ з разуменьнем чыноўнікамі (відавочна, у Лагойску асабліва) сваіх службовых абавязкаў, правоў назіральнікаў і агульнапрызнаных стандартаў права, якія абавязаныя выконваць любыя суб’екты права ў падпісаўшай адпаведныя міжнародныя акты Беларусі …

У гэтай паперы, у адказе на пратэст назіральніка Аляксея Лапіцкага, відавочна моцна шкадуючае пра зафіксаваныя парушэньні ВК РБ і злоўленае не на працоўным месцы кіраўніцтва АВК №67, выказала свой сваеасаблівы, нічым не абгрунтаваны (акрамя ўласнай пакрыўджанасьці) “сустрэчны пратэст” (як у фтболе – !?) у выглядзе папярэджаньня назіральніку “за некарэктныя паводзіны” …

Так, у афіцыйным адказе ўтрымліваецца нічым нематываванае папярэджаньне назіральніку з Акруговай выбарчай камісыі, зробленае з спасылкаю на нейкую “дакладную” паперку з УВК №1 (пры гэтым, па тое, што было зроблена некарэктна – не сказана ні слова … – !?). Што зусім ужо выглядае “бязглуздым і сюарэалістычным” у нашым “адронна-калайдэрным стагодзьдзі”, асабліва ўлічваючы той час, калі гэта папярэджаньне зроблена, ягоную неабгрунтаванасьць і безвыніковасьць як юрыдычна разгяладаемага дзеяньня …

Усё выглядае як надуманая ідэалягічна-намэнклятурная “пакасьць на разьвітаньне”, “помста” не ўпісаўшамуся ў мясцовы “правінцыйны спакой” “ап-пазыцыянэру” … (ад аўтара: усе, хто размаўляюць па-беларуску ў Беларусі – “аўтаматам” адносяцца ў гэтую катэгорыю, таму шмат якія “беларускія чыноўнікі” “ЧЭ”-каюць і “Цэ”-каюць выключна на “вяліка”-дзяржаўнай мове …)

Выснова – апошняя папера з Лагойскай АВК №67 ёсьць нічым іншым, як “адпіскаю” і “ідэалягічна-прафіляктычным дэмаршам” адначасна, зробленым у бок незалежнага назіральніка …для апраўданьне ўласнай поўнай закрытасьці й “бачных нават з Жодзіна” відавочных парушэньняў дзейснага выбарчага заканадаўства …

*
*
(Артыкул, рас.)

Наблюдатель с Жодино получил предупреждение Окружной избирательной комиссии с Логойска …

… ЛИБО НА ЧТО ОБИДЕЛАСЬ ОКСАНА!?

Ситуация напоминала перенос обратно в прошлое … просмотр фильма времен перестройки, в котором с элементами комедии или даже гротеска, очень реалистично показывался весь маразм “наменклатурного идиотизма застойной эпохи”.

В редакцию портала попала информация, про то, что правозащитник из Жодино, Алексей Лапицкий, который наблюдал за избирательным процессом на Жодинской №66 и Логойской №67 округах во время выборов депутатов 4-ого созыва ПП НС РБ (был направлен гражданами наблюдателем в соответствующие Окружные комиссии), на свой письменный протест-заявление в Логойскую ОИК №67 получил решение от 28.09.2008г. за №17, в котором с ссылкой на ИК (не указывается конкретно норма права) и на “докладную от участковой избирательной комиссии” “насчет некорректного поведения на избирательном участке №1″ соответственно, последняя:
1) отказывается удовлетворить его заявление и
2) выносит яму “предупреждение …” (!?).

Решение было подписанно председателем и секретарём Логойской ОИК №67 соответственно “О.В.Дашкевичем” и “О.В. Шаблыко”.

Что же такое “секретное” собирался разузнать и не получил разрешения на это аккредитованный в комиссию согласно ИК наблюдатель!?

И что случилась в тот день в провинциальном, с точки зрения отношения к праву и правам человека, Логойске!?

Чего такого “некорректного ” учинил правозащитник 27 сентября на избирательном участке №1, за 1 день до дня голосования?

Из рассказа наблюдателя, участника событий, Алексея Лапицкого
27.00.2008г. я приехал в Окружную избирательную комиссию №67 и сразу на входе был остановлен службой охраны. Начальник службы охраны Логойского РОВД Эдуард Мишуков (Евгеньевич) вместе с охранником в форме “прокурора” (на вид) уверенно утверждали, что ОИК №67 не работает и руководство с 14-00 в здании нет, все закончили работу и разошлись … (!?) Данное объяснение очень удивило. Я пояснил охране, что этого быть не может, ведь до 19-00 на избирательных участках идёт процесс досрочного голосования, а ОИК является высшим координирующим и контролирующим органом и не может в это время не работать, и прошел в здание.

Там, на втором этоже, действительно, помещение комиссии было закрыто. Признаки жизни удалось обнаружить только в кобинете председатели Логойского Горсовета … Там и произошёл разговор с руководством Совета, туда же точно зашел и сам председатель ОИК Олег Дашкевич.
Для того, чтобы убедить последнего в том, что комиссия должна работать и необходимо открыть помещение для соответствующего основательного разговора, пришлось потратить достаточно много сил и времени. До председателя ОИК долгое время не могли дойти законные оргументы, что во время начатого по стране досрочного голосования, комиссия должна работать все время, пока работают избирательные участки. Когда же нет руководство, нет никого из участников комиссии “на телефоне” – нарушается закон. Потому я потребовал председателя ОИК №67 выпольнить свои функциональные обязанности и вести себя соответственно действующего законодательства (!).

Из свидетельства Алексея Лапицкого стало ясно,
что пока шёл разговор с руководителем комиссии к собеседникам внезапно подключилась и милицейская охрана. Милиционер пытался получить только знак от руководства, чтобы употребить силу для задержания наблюдателя.

Из рассказа Андрея З., очевидца событий в здании Логойского ОИК №67.
В это время после того, как Алексей Лапицкий вошёл, к зданию исполкома “подкатила” машина милиции с оперативниками. Они вели себя таким образом, если б получили приказ о задержании каких-то правонарушителей …(!?) Потом, немного позней – подъехала еще одна машина, которая доставила в здание, уже очевидно, секретаря Окружной комиссии Оксану Шаблыко. Последняя быстро пробежала в помещение. Наблюдалась какая-то, совсем как “предбоевая”, нервная октивность …

Представляется, что ситуация напоминала перенос обратно в прошлое, в какое-то другое время и пространство. Все напоминало просмотр фильма времен перестройки, в котором с элементами комедии или даже гротеска, очень сконцентрировано реалистично показывался весь маразм либо “номенклатурный идиотизм застойной эпохи” – обычный приход правозащитника в Окружную комиссию по выборам депутатов ПП НС РБ 4-го созыва (в рабочее время (!) и на завершающем этапе досрочного голосования) – вызвал такую напряжённость в здании исполкома и настоящую мобилизацию силовиков вокруг ОИК №67 …

Алексей Лапицкий дополняет.
– Когда наконец, мне предложили подождать и заверили, что разговор произойдёт только чуть попозже, я вынужден был ждать на втором этоже в коридоре у закрытого помещения ОИК №67. От меня ни на шаг не отходила, как приставленная уже непосредственно ко мне, милицейская охрана.

И даже в это время, начальник охраны Логойского РОВД Эдуард Мишуков, сделал несколько попыток как-то спровоцировать ситуацию, (думается, когда бы это ему удалось, к нам на второй этаж вместо сотрудников комиссии, О.Шаблыко и А.Дашкевича, поднялся б уже ждущий своей работы наряд оперативников …). Милиционер, вроде не слышал предыдущего разговора (либо в нём мало что понял !?) – начал произносить, что разговор с НАЧАЛЬСТВОМ завершен, потому ждать нечего … и, очевидно, получше было бы выйти из здания … (поэтому и на этот раз пришлось проводить соответствующую разяснительную работу с офицерским составом Логойского РОВД – охранник получил соответствующие объяснения).

И тут, внезапно, начальнику милиции с Логойска не понравилось то, что наблюдатель ведёт разговор очень уверенно и спокойно, да ещё и по-беларуски … (Сразу подумалась – “синдром Литвиненко” 2004-2005г. …?!)*

Очень уже нетактично и даже угрожающе “логойский милиционер” начал напоминать беларускоязычному беларусу, что “у нас в стране – два государственных языка” … и поэтому, исходя из его “правильной” логики, “все с ним” (таким правильным и беларуским) “должны разговаривать только ПО-РУССКИ” … (!?) Логика, конечно – не ахти какая, а вот уверенность, умноженная на звездочки на погонах – выглядела в этом случае “стопроцентно-дубовой”. Однако, и на такую свою “черезмерную образованность”, “главный охранник Логойска” получил недвусмысленное и точное толкование …

Как мы выяснили в разговоре с Алексеем Лапицким,
не смотря на то, что руководство все же появилось, а охранники на этот раз ушли на своё рабочее место … – сам разговор с руководством ОИК №67 оказался абсолютно нерезультативным. Во время встречи наблюдателю было отказано представить для осмотра, как число проголосовавших за последние дни досрочного голосования, так и списки участников руководящего состава ОИК, списки избирателей …

В связи с этим, правозащитник сделал письменный протест. При этом, у секретаря ОИК Оксаны Шаблыко обычная процедура по регистрации заявления вызвало удивление, близкое к возмущению … Она была впечатлена тем, что заявитель хотел оставить у себя копию поданного им заявления с отмеченным на ней входящим регистрационным номером (!?). Действительно, такая простая, процедурно-рабочая мелочь (!) была встречена, как какая-то сверхтребовательность наблюдателя (!?) А может и некоректность!? …

ЧТО КАСАЕТСЯ ОТВЕТА НА ПОДАННЫЙ НАБЛЮДАТЕЛЕМ ПРОТЕСТ …
Подобными действиями и ответом, избирательная комиссия очередной раз подтвердила документировано, что даже очевидно нарушающий законодательство и не выполняющие собственные служебные обязанности чиновники от “избирательной вертикали ” (которые, обычно, принадлежат к провластным образованиям “БРСМ-Белая русь”) – защищают “собственную территорию” до последнего и делают для этого всё, что прикажут “сверху”.

При этом, они повсюду говорят про “самый прозрачный и открытый ” избирательный процесс …, а при необходимости НА ПРАКТИКЕ представить конкретную информацию по выборам – целиком закрывают доступ к документам, к спискам избирателей, к количеству проголосовавших досрочно и в основной день голосования (имея данную информацию и держа данную динамику в поле зрения “избирательной-вертикали”), а также, закрывая буквально “своими телами”, перекрывают возможность наблюдать за самим процессом подсчёта избирательных бюллетеней и распределением избирательных голосов …

При этом, для психологического давления на наблюдателей полным ходом используются руководители администрации и идиологическо-кадровых отделений предприятий, службы охраны милиции …

Это они, прикрываясь “масками” либо “неграмотных школят”, либо “всёзнающих бюрократов” обвиняют наблюдателей в своеволии или “некорректности”, во “вмешательстве в дела комиссии”, когда последние проявляют ХОТЬ КАКУЮ-ТО НЕОБХОДИМУЮ ДЛЯ ЭЛЕМЕНТАРНОГО НАБЛЮДЕНИЯ АКТИВНОСТЬ И ОБРАЩАЮТСЯ С СООТВЕТСТВУЮЩИМИ ВОПРОСАМИ к председателям УИК, ОИК (от которых обычно не поступает никаких конкретных ответов) …

У редакции имеются сведения о последней «некорректности» и связоного с ней предупреждения в сторону наблюдателя, Алексея Лапицкого (от руководства Логойской ОИК №67 – !?) …
Тут стоит отметить, что на этом избирательном участке не оказалось ни единого представителя из руководства УИК №1 … (что является прямым нарушением ИК – !). Однако никаких конфликтов и проблем здесь не было. Всё как обычно … Вопросы – отсутствие ответов … Осмотр помещения и скорое прощание …

Действительно, рядовой член комиссии отказался на что-либо отвечать и что-либо объяснять … Потому здесь, оставалось просто осмотреть помещение участка и зафиксировать на фотокамеру некоторые красноречивые “нюансы”, которые совсем не соответствуют “централизованной телевизионной пропаганде” и законодательству (см. фото в дополнениях) …

Интересным было, при этом, что рядовой член УИК №1, высказал инициативное желание и предложил мне оформить свою аккредитацию в соответствующем журнале. Я пояснил, что наблюдать у них на участке я не буду, а аккредитованный при Логойском ОИК №67 и имею желание осмотреть некоторые участки по округу …

Между тем, представителю УИК №1 было сказанно, что с места, которое выделено для наблюдателей (см. фотоснимок в дополнениях) – совсем ничего не видимо. Оно очень далеко и к тому же – кабинки для голосования полностью закрывают видимость урны для голосования. Она совсем не просматривается с места для наблюдателей …

Потому, вовремя осмотра помещения УИК №1, возник совсем простой и риторический вопрос … Который уже на выходе, встречая в коридоре возвращающегося на своё место милиционера, уже в шутку и находу пришдлсь задать последнему: “Почему стол для наблюдателей поставили так близко!? У вас же есть там в конце помещения двери в комнату … Вы бы их туда посадили и пусть сидят себе там, всё равно ничего не видят…!?”

Милиционер (которого не было всё время осмотра помещения УИК №1) воспринял данное “оптимистическое предложение”, как какое-то указание “от своих” … и “радостно” ответил на это: “Так они же тогда орать будут – ничего не видим, не видим …, нарушение прав человека …!!”
На что вдогонку пришлось ему ответить: “Так мало что будут …! Им “прозрачность и открытость” всё подавай!? Пусть бы сидели себе в другом помещении – им там хоть теплее будет! Ведь они со своей “резервации” всё равно ничего не увидят!”

Алексей Лапицкий сообщил и про другие отличительные моменты …
Так, на участке УИК №2 также не оказалось ниодного человека с руководства комиссии. Тут на вопросы, заданные члену комиссии наблюдателем (что происходило в пустом помещении участка), “за главного” внезапно начал отвечать … – милиционер (!?).

Последний, находился не просто в помещении УИК №1, а очень основательно сидел за общим столом членов комиссии … И выглядело так, что он там управляет всем процессам и, вообще, остался там за главного …

В связи с этим, Алексеем Лапицким ему были заданы соответствующие вопросы, во время ответов на которые было выясненно:
1) что милиционер вмешался в разговор наблюдателя с членом комиссии, и считает это обоснованным, ведь он знает болтше, чем член комиссии…(!?);
2) что он знает про весь ход избирательного процесса – про количество проголосовавших в числах и фактах (что, однако, официально не позволяется представлять наблюдателям)…(!?);
3) что милиционер не считает нарушением ИК РБ свое поведение во время вмешательства в разговор наблюдателя с членоми комиссии и то, что он не оказывает своим “доминирующим присутствием”, “черезмерной активностю ” и “видом” психологического воздействия (либо давления) на выборщиков или других субъектов избирательного процесса во время коммуникации последних с членами комисии …

ВЫВОДЫ ПО ОФИЦИАЛЬНОМУ ОТВЕТУ С ОИК №67

Можно сделать вывод, что та отписка (см. дополнение), которую прислали на протест Алексея Лапицкого руководители ОИК №67, свидетельствует про НАСТОЯЩИЕ ПРОБЛЕМЫ с пониманием чиновниками (очевидно, в Логойске особенно) своих служебных обязанностей, прав наблюдателей и общепризнанных стандартов права, которые обязаны для исполнения любыми субъектами права в подписавшей соответствующие международные акты Беларуси …

В этой бумаге, в ответе на протест наблюдателя Алексея Лапицкого, очевидно сильно сожалеющее про зафиксированные нарушения ИК и пойманное не на рабочем месте руководство ОИК №67, высказала свой своеобразный, ничем не обоснованный (помимо собственной обидчивости) “встречный протест” (как в футболе – !?) в виде предупреждения наблюдателю “за некорректное поведение” …

Да, в официальном ответе содержится ничем немотивированное предупреждение наблюдателю с Окружной избирательной комиссии, сделанное с сылкой на какую-то “докладную” бумажку из УИК №1 (при этом, про то, что было сделано некорректно – не сказанно ни слова … – !?). Что совсем уже выглядит “бессмысленным и сюрелистичным” в нашем “адронно-калайдерном веке”, в особенности учитывая то время, когда это предупреждение сделано, его необоснованность и безрезультатность, как юридически рассматриваемого действия …

Все выглядит, как надуманная идеологически-наменклатурная “пакасть на последок”, “месть” не вписавшемуся в местное “провинциальное спокойствие” “оппозиционеру ” … (от автора: все, кто разговаривают по-беларуски в Беларуси – “автоматом” относятся к этой категории, пэтому многие “беларуские чиновники” “ЧЭ”-кают и “ЦЭ”-кают исключительно на “главном”-государственном языке …)

Вывод – последняя бумага из Логойской ОИК №67 является ничем иным, как “отпиской” и “идеологически профилактическим демаршем” одновременно, сделанными в сторону независимого наблюдателя … для опровдания собственной полной закрытости и “видимых даже с Жодино” очевидных нарушений действующего избирательного законодательства …

Алесь Вольны,
Licviny-INFA,
Жодзіна.

* Адступленьне аўтара для тлумачэньняў:
Так, сапраўды, некаторым жодзінцам, верагодна, вядома судовая справа “Пракурор Горада Жодзіна Літвіненка В.Д. супраць праваабаронцы Аляксея Лапіцкага, дзе аднім з пунктаў пракурорскага абвінавачваньня фігуравала – …у кабінэце “размаўляў па-беларуску” (!?) Чым гэта скончылася для Пракурора ў Жодзіне – асобная размова … Час – прайшоў. Ён разставіў кропкі над “і”. Не вядома, як у Жодзіне, але ў Лагойску пра гэта – наўрад ці калісьці чулі …

ДАКУМЭНТЫ МОЖНА ЎБАЧЫЦЬ ТУТ …

1) Zajava-pratest u Łahojskuju AVK #67 (з прозьбаю не парушаць ВК РБ й прадставіць у пісьмовым адказе інфармацыю на пастаўленыя пытаньні …)

2) Adkaz AVK #67

ФОТАФАКТЫ ГЛЯДЗІ ТУТ …

Hitraja skrynia AVK#1, з “умнай” сыстэмаю наклеяк, якія проста прарэзаліся …

Miesca dla naziralnikaǔ UVK №1

Z` miesca dla naziralnikaǔ ničoha nia bačna … – выбарчая скрыня за кабінкамі для галасаваньня …

One thought on “Назіральнік з Жодзіна атрымаў папярэджаньне Акруговай выбарчай камісыі з Лагойску …”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>