2009 16/08

Юры ІстомінВаўкавыскі раённы суд перагледзеў справу 8 сябраў АГП і апраўдаў іх. У дачыненьні да міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, вынесена прадстаўленьне на імя кіраўніка РАУС з тым, каб той вырашаў, да якой адказнасьці іх прыцягваць — крымінальнай ці адміністрацыйнай.

Яшчэ 8 чэрвеня Ваўкавыскім раённым судом былі асуджаныя 8 сябраў АГП, якія на мясцовым рынку правялі акцыю ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча: яны трымалі ў руках ягоныя фота.

Юры Істоміну прысудзілі 20 базавых велічынь за ўдзел у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, шасьці ўдзельнікам — па дзьве базавыя велічыні. Суд над яшчэ адным актывістам не адбыўся.

Ніхто зь сябраў АГП не прызнаў сябе вінаватым, а ў абласным судзе прысуд адмянілі, бо ў працэсе высьветлілася, што міліцыянты апытвалі сьведкаў празь некалькі дзён і ўпісвалі іхнія сьведчаньні ў пратаколы, якія ўжо былі падпісаныя затрыманымі. Справу адправілі на перагляд.

Сьведкі, якіх падчас акцыі, са слоў Істоміна, ніхто ня бачыў, так і не змаглі патлумачыць суду, у чым палягала падтрымка Аўтуховіча. Да таго ж усе яны — супрацоўнікі райвыканкаму.

Вось як пракамэнтаваў рашэньне суду Юры Істомін:

“Мы ўжо адвыклі ад такога фармату вынясеньня рашэньняў судом. Для мяне асабіста гэта нечакана …”

Нагадаю, што сяброў АГП затрымалі 16 траўня за тое, што яны арганізавалі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей і трымалі ў руках партрэты Мікалая Аўтуховіча.

Мікалай Автуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. 18 лютага прадпрымальнікам было прад’яўлена абвінавачваньне па арт. 218 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці). 23 чэрвеня ў дачыненьні да Автуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджана справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зьняволенымі, зважаючы на тое, што Автуховіч і Лявонаў раней ужо былі судзімыя й прызнаныя міжнароднай супольнасьцю вязьнямі сумленьня.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Оппозиционеров оправдали за акцию солидарности с политзаключенными

Волковысский районный суд пересмотрел дело 8 активистов Объединенной гражданской партии и оправдал их.

В отношении сотрудников милиции, которые составляли протоколы, вынесено представление на имя начальника Волковысского РОВД с тем, чтобы он решил, к какому виду ответственности их привлекать – уголовной или административной.

Еще 8 июня Волковысским районным судом были осуждены 8 активистов ОГП, которые провели акцию на местном рынке в поддержку политзаключенного Николая Автуховича. Активисты держали в руках портреты арестованного предпринимателя.

Юрия Истомина оштрафовали на 20 базовых величин «за участие и организацию несанкционированного массового мероприятия». Шесть участников были оштрафованы на две базовые величины. Суд над еще одним активистом ОГП пока не состоялся.

Никто из участников акции не признал себя виновным, а в областном суде приговор отменили, так как в процессе стало известно, что сотрудники милиции опрашивали свидетелей через несколько дней после проведенной акции и вписывали их свидетельства в протоколы, которые уже были подписаны задержанными. Дело отправили на пересмотр.

Свидетели, которых во время акции, по словам Истомина, никто не видел, так и не смогли объяснить суду, в чем заключалась поддержка Автуховича. К тому же все они оказались сотрудниками райисполкома.

Вот как прокомментировал решения суда Юрий Истомин:

«Мы уже отвыкли от такого формата вынесения решений судом. Для меня лично это неожиданно».

Напомним, что активистов ОГП задержали 16 мая за то, что они организовали напротив центрального рынка в Волковыске акцию солидарности с волковысскими предпринимателями.

Николай Автухович, Юрий Леонов и Владимир Осипенко были задержаны 8 февраля. 18 февраля предпринимателям было предъявлено обвинение по ст. 218 Уголовного кодекса (умышленное уничтожение либо повреждение имущества). 23 июня в отношении Автуховича и, как сообщило МВД, «иных лиц» возбуждено дело по ст. 359 УК (террористический акт) в виде приготовления (ст. 13).

Правозащитники считают задержанных политическими заключенными, обращая внимание на то, что Автухович и Леонов ранее уже были судимы и признаны международным сообществом узниками совести.

Пводле “Радыё Свабода” і Хартыя 97,

Алесь ЛЕТА,

Prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>