2009 16/08

Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” (Чэхія) атрымала з Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь адказ на сваю прапанову аб скасаваньні артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса (“Незаконныя арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня, альбо фонда, альбо ўдзел у іх дзейнасьці”). Праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  перагледзець усе нормы беларускага заканадаўства, якія забараняюць дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў.

Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь ня бачыць падставаў для скасаваньня забароны на дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў – паведамляецца ў адказе, які падпісаў намеснік Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей Мышкавец. “Дзеючым заканадаўствам у поўнай меры  вызначаны парадак дзейнасьці арганізацыяў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Падставаў для напраўленьня ў нарматворчы ворган матываванай прапановы аб неабходнасьці выключэньня артыкула 193-1 з Крымінальнага кодэксу, а таксама іншых нормаў заканадаўства, якія забараняюць дзейнасьць на тэрыторыі рэспублікі незарэгістраваных арганізацыяў і іхных прадстаўнікоў, ня маецца.” – сцьвярджае Генэральная пракуратура.

Такім чынам, пракуратура не пагадзілася з аргумэнтамі праваабаронцаў адносна несумяшчальнасьці артыкула 193-1 з міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека.

Усяго з 2006 года, калі ўступіла ў дзеяньне крымінальная адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў, па артыкуле 193-1 было асуджана 17 чалавек,  пры гэтым не было зафіксавана ніводнага апраўдаўчага прысуду.

Праваабаронцам вядома, прынамсі, пра адну крымінальную справу па артыкуле 193-1, па якой у дадзены час вядзецца сьледства. 12 жніўня 2009 года актывіст Маладога Фронта Міхась Ільін атрымаў папярэджаньне ад пракуратуры Берасьця аб магчымым прыцягненьні да крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць у складзе незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня.

Беларускія і замежныя правабарончыя арганізацыі вядуць кампанію за скасаваньне артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу, які перашкаджае нармальнаму развіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Генэральная прокуратура Республики Беларусь не видит оснований для ликвидации запрета на деятельность незарегистрированных организаций – сообщается в ответе, который подписал заместитель Генеральнага прокурора Республики Беларусь Сергей Мышкавец. “Действующим законодательством в полной мере  определен порядок дятельности организаций на территории Республики Беларусь. Оснований для напраўления в нарматворческий орган мотивированного предложения о неабходнасти исключения статьи 193-1 с Криминального кодекса, а также других норм законодательства, которые запрещают действие на территории республики незарегистрированных организаций и их представителей, не имеется.” – утверждает Генеральная прокуратура.

Таким образом, прокуратура не согласилась с аргументами правозащитников относительно несовместимости статьи 193-1 с международными обязательствами Республики Беларусь в области прав человека.

Всего с 2006 года, когда вступила в действие криминальная ответственность за деятельность незарегистрированных объединений, по статье 193-1 было осуждено 17 человек, при этом не было зафиксировано ни единого оправдательного приговора.

Правозащитникам известно, по крайней мере, про одно криминальное дело по статье 193-1, по которой в данное время ведется следствие. 12 августа 2009 года активист Молодого Фронта Михась Ильин получил предупреждение от прокуратуры Бреста о возможном привлечении к криминальной ответственности за деятельность в составе незарегистрированного общественного объединения.

Беларуские и иностранные правазащитные организации ведут компанию за ликвидацию статьи 193-1 Криминального кодекса, которая препятствует нормальному развитию гражданского общества в Беларуси.

Павjдле spring96.org,

Ales` LETA,

prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>